Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
275
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права

Эканоміка ВКЛ мела пераважна аграрны характар. Земляробства – ас-нова дабрабыту дзяржавы, сялянства і баярства (зямян, шляхты). Зямля – ас-ноўнае багацце, якое належала 1. дзяржаве, асабіста вялікаму князю, а так-сама феадалам – царкоўным і свецкім (магнатам, панам, баярам, шляхце). Лад, які быў заснаваны на феадальнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі залежнага сялянства і зваўся феадальным. Як правіла, феадалы (баяры, шлях-та) атрымоўвалі зямлю (памесце) за службу дзяржаве або князю (магнату) з правам перадачы яе нашчадкам (вотчына), або не. Сяляне не мелі ўласнай зямлі і былі вымушаны карыстацца той, якая належала феадалам. Умовы ка-рыстання былі рознымі, таму і формы залежнасці сялян ад феадалаў не былі аднолькавымі. Але ў сваёй масе гэта былі аброк (дзякла і мёзлева) (пазней – чынш) і паншчына (адпрацоўкі на панскім полі ўласным інвентаром). З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай, але ў ХІУ-ХУ стст. вызначылася тэндэнцыя да замацаваннем сялян да гаспадарамі. Та-кім чынам, узніклі катэгорыі сялян “пахожых” і “непахожых”. Першыя мелі права пераходу да іншых гаспадароў, другія не. Імкнучыся замацаваць ў сва-іх маёнтках сялян, баяры або шляхта імкнулася абмежаваць правы пахожых, спачатку 20 гадамі, а затым і 10. У 1447 г. адмысловым прывілеем Казімір Ягелончык паклаў пачатак запрыгоньванню, а ў Судзебніку 1468 наогул – забараніў пераходы ад пана да пана. Канчатковае запрыгоньванне сялянства было зафіксавана ў Літоўскім Статуце 1588 г.

Да сярэдзіны ХУ ст. існаваўшая сістэма збору падаткаў пераставала за-давальняць феадалаў, бо адзінка падаткаабкладання – “дым” – дазваляла ся-лянам ухіляцца ад павіннасцей. У “дворышчах” збіраліся дарослыя дзеці, прымакі і інш.

Менавіта таму ў 1557 г. у часы кіравання Жыгімонта ІІ Аўгуста ўзнікла ідэя аграрнай рэформы. Была выдадзена “Устава на валокі” і адбылася “ва-лочная памера”, паводле якой адзінкай збору падаткаў рабілася “валока” – зя-мельны ўчастак плошчай каля 20 га. Зараз памер падаткаў кожнай сялянскай сям’і залежаў ад колькасць ворнай зямлі.

Адпаведна ўзмацнілася эксплуатацыя сялянства. Узніклі новыя катэ-горыі залежнага сялянства – цяглыя (чыя павіннасць складалася ў асноўным з прыгону) і асадныя (хто плаціў у асноўным аброк і чынш). Акрамя таго ся-ляне выконвалі многія іншыя павіннасці – гвалты (згоны), талокі. У тых умо-вах сяляне не гублялі надзей ухіліцца ад павіннасцей: найперш, бралі не ва-локу, а палову, а патрэбную для гаспадаркі зямлю – шукалі далей ад панскіх вачэй.

Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў– панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.

Гарады ВКЛ імкліва раслі і развіваліся разам з развіццём рамёстваў і гандлю. Важнай прыкметай ХІУ-ХУ стагоддзяў зрабілася ўтварэнне мястэ-чак, жыхары якіх будавалі свой дабрабыт развіцці рамёстваў і на абслугоў-ванні купецкіх караванаў. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасціз’яўля-лася майстэрня, якая належала гаспадару-майстру, які працаваў асабіста, меў у падпарадкаванні чалядніка (падмасцер’я) і некалькі вучняў. З цягам часу майстры адной прафесіі, аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтай упарадкавання цэн, да-ходаў, барацьбы з канкурэнтамі (партачамі); набывалі памяшканне, герб, агульны скарб. У час вайны былі абавязаны бараніць пэўную частку гарад-ской сцяны.

У шэрагу месцаў багатыя купцы, рамеснікі, мяшчане здолелі аб’яднаць намаганні і дамагчыся ў прыватных уласнікаў або вялікага Князя права на самакіраванне, па ўзору заходнееўрапейскіх гарадоў, так званае магдэбург-скае права. Першым яго атрымалі жыхары Вільні (1387), затым Берасця (1390) і Гародні (1391), Менск (1499).

У шэрагу месцаў прыватным уласнікам удалося захаваць свае ўладанні ў частках горада, так званыя “юрыдыкі”.

Гарадское самакіраванне (магістрат) засядала ў Ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Магістрат складаўся з дзвюх частак – рады і лавы. Узначальваў яго войт, прызначаемы Вялікім князем; яму ў дапа-могу абіраліся 2 бурмістры. Выбарчыя правы мелі толькі хрысціяне, мужчы-ны, жанатыя і меўшыя маёмасць.

Гарады – цэнтры гандлю. Рынкі і кірмашы. Замежны гандаль з Поль-шчай, Масквой, крыжакамі.

Мяшчане, рамеснікі, купцы, шляхта, свабодныя сяляне.

Сацыяльная дыферэнцыяцыя гараджан: багатыя і гульцяі, людзі лёзныя.