Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
275
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

Заняўшы вялiкакняскi пасад (1382-1430), Вiтаўт у першую чаргу прыступiў-ся да ўмацавання дзяржавы. Асобую яго трывогу выклiкала дзейнасць сепара-тыстаў – удзельных князёў. На iх месца ў гарадах i ваяводствах Вiтаўт iмкнуўся паставiць сваiх намеснiкаў. Моцнае супрацiўленне аказваў яго брат па мацi Свiд-рыгайла, якi меў удзел у Вiцебску. Каб лiквiдаваць яго мяцеж i змову з крыжа-камi, давялося штурмаваць горад i адправiць брата ў кайданах да Ягайлы ў Поль-шчу. I ў далейшым, распачаўшы ўмацаванне цэнтралiзаванай улады, Вiтаўт пера-твараў у сваiх намеснiкаў удзельных князёў, або наогул ставiў замест iх сваiх людзей. Ужо ў 1390-х гг. нiводзiн з вялiкiх удзелаў не меў князя сваёй мясцовай дынастыi.

У 1398 г. памiж польскiм дваром i баярствам ВКЛ узнiк канфлiкт на глебе ўплаты данiны з княства на карысць каралевы Ядзвiгi. Мясцовыя баяры адмовi-лiся плацiць данiну Польшчы i аб’явiлi Вiтаўта сваiм каралём.

Узброенага сутыкнення не адбылося, паколькi ваеннае паражэнне ад манго-ла-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г., наадварот, запатрабавала ад Вiтаўта ўмацавання адносiн з Польшчай. Невыпадкова таму ў студзенi 1401 г. у Вiльнi быў падпiсаны акт новай так званай Вiленска-Радамскай унii з Польшай. Сэнс яе заключаўся ў тым, што польскi двор прызнаваў палiтычную асобнасць ВКЛ i пажыццёвую ўладу над iм Вiтаўта. За Ягайлам толькi захоўваўся фармальны ты-тул вярхоўнага князя. У выпадку ж смерцi Вiтаўта рэальная ўлада павiнна была б перайсцi да Ягайлы. I наадварот, у выпадку смерцi Ягайлы i адсутнасцi ў яго дзя-цей-нашчадкаў трона, то польская шляхта мусiла б узгадняць кандыдатуру новага караля з Вiтаўтам.

На пачатку 1400-х гг. Вiтаўту ўдалося ўмацаваць адносiны з Масквой, Ноў-гарадам i Псковам перад пачаткам рашучых сутыкненняў з Тэўтонскiм ордэнам. У лiпенi 1410 Вiтаўт i Ягайла рушылi сумесныя войскi ў Прусiю пад Танэнберг і Грунвальд (у бел. летапiсах каля Дуброўны). Бiтва 15 лiпеня прынесла перамогу аб’яднаным сiлам. У 1411 Ордэн быў вымушаны заключыць Тарунскi мiр, паво-дле якога ўсе захопленыя iм гарады вярталiся ўладальнiкам, а Жамойць перахо-дзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

Тым не менш, Тэўтонскi Ордэн спадзяваўся на рэванш, меў падтрымку Папы Рымскага i яшчэ ўяўляў сабой сур’ёзную пагрозу славянскаму свету. Гэта такса-ма запатрабавала чарговай кансалiдацыi сiл ВКЛ i Польшчы. Таму ў кастрычнiку 1413 на з’ездзе польскiх i лiтоўскiх паноў i баяр у Горадлi над Бугам адбылося падпiсанне Акта новай, Гарадзельскай унii. У iм гаварылася, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць i пасля смерцi Вiтаўта. Лiтоўскiя баяры абавязалiся не выбiраць нiкога вялiкiм князем без згоды Ягайлы, а польскiя – не выбiраць новага караля без узгаднення з вялiкiм князем лiтоўскiм.

Лiтоўскае баярства атрымала прывiлей, якi гарантаваў яму права распара-джацца сваёй зямлёй, атрыманай ад бацькоў, i публiчная свабоды. У мэтах зблi-жэння з Польшчай заможныя баярскiя роды Лiтвы былi дапушчаны да польскiх шляхецкiх гербаў. Паводле прыкладу Кароны Польскай, у дзяржаве ўтваралiся

2 ваяводствы (Вiленскае i Трокскае) i каштэлянii. Акрамя таго, Гарадзельскi акт умацоўваў хрысцiянства лацiнскага абраду. Таму толькi лiтоўскае баярства зноў атрымала выгады дзякуючы злучэнню з Польшчай i павiнна было стаць апорай унii.

Праваслаўныя князi i баяры ВКЛ у гарадзельскiм з’ездзе наогул не ўдзельнi-чалi. На Полацкую, Вiцебскую, Смаленскую землi прынятыя акты не распаўсю-джвалiся, i палiтычныя правы праваслаўных князёў i баяраў тут не аспрэчвалiся. Аднак яны страчвалi магчымасць усялякага ўплыву на дзяржаўную ўладу ў цэлым. Беларусы (русiны) паводле паходжання i рэлiгii cкладалi асноўную част-ку жыхарства ў раёнах Русi Лiтоўскай (Цэнтральная i Заходняя Беларусь), што ўвайшла ў Вiленскае i Трокскае ваяводствы. Адсутнасць у праваслаўных такiх жа прывiлеяў як у каталiкоў сур’ёзна iх дыскрымiнавала. Гэта выклiкала разлад, падрывала грамадскi мiр, якi пагражаў расколам балта-славянскага саюзу на Русь i Лiтву.

Вiтаўту, як нiкому з iншых князёў, удалося надзвычай узмацнiць дзяржаву, якая па-сутнасцi працягнулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Асаблiва паспя-ховай была ўсходняя палiтыка. Стварэннем асобнай праваслаўнай мiтраполii 1416 г. (мiт. Рыгор Цамблак) пазбаўляўся ўплыў на праваслаўных вернiкаў кня-ства з боку мiтраполii маскоўскай. Нарэшце пасля таго, як у 1425 г. памёр Васiль I Дзмiтрыевiч яго ўдава Соф’я Вiтаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнiм сыне, а праз 2 гады яна ж прыняла пратэктарат бацькi i Маскоўскае Вялiкае княства ча-сова зрабiлася васальным у дачыненнi да ВКЛ.

Дасягнуўшы магутнасцi, Вiтаўт паспрабаваў вырашыць пытанне аб сваёй ге-гемонii ва Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты 1386 i 1413 г., якiя звязвалi ВКЛ з Польшчай, i стварыць самастойнае каралеўства з Лiтвы i Русi. Ён спадзяваўся на блаславенне Папы Рымскага на каралеўскi тытул. Дзень каранацыi некалькi разоў адкладвалi. 27 кастрычнiка 1430 г. Вiтаўт памёр у Тро-ках, так i не дачакаўшыся iмператарскiх паслоў, што везлi карону.

Грамадзянская вайна. Пасля смерцi Вiтаўта, насуперак дамоўленасцi аб пе-раходзе ўлады да Ягайлы, князi i баяры Лiтвы i Русi, з’ехаўшыся ў Вiльню, адзi-нагалосна абвясцiлi вялiкiм князем Свiдрыгайлу (Баляслава) Альгердавiча (1430-1432). Ягайла быў вымушаны пагадзiцца.

Князь Свiдрыгайла быў вядомы як шчыры супернiк Вiтаўта i працiўнiк зблi-жэння з Польшчай. Заняўшы трон, ён адразу ж парушыў 9-ты артыкул Гара-дзельскага прывiлея i пачаў раздаваць русiнам важныя дзяржаўныя пасады. Неў-забаве ў яго адбыўся ваенны канфлiкт з Ягайлам. У чэрвенi 1431 г. Свiдрыгайла быў вымушаны падпiсаць абаронча-наступальны саюз з Нямецкiм Ордэнам. Пер-спектыва поўнага разрыву з Польшчай выклiкала актыўнае супрацiўленне лiтоў-скага баярства, якое падтрымлiвала унiю. У вынiку здзейсненага замаху 1 верас-ня 1432 г. Свiдрыгайла ледзь уратаваўся i ўцёк у Полацк.

Новым князем ВКЛ лiтоўцы абвясцiлi брата памерлага Вiтаўта - князя Жыгi-монта Кейстутавiча (1432-39). Аднак Полацкая, Вiцебская i Смаленская землi, а таксама ўся Украiна не прызналi яго i па-ранейшаму лiчылi сваiм вялiкiм князем Свiдрыгайлу. Дзяржава часова падзялiлася на Лiтву i Русь.

Жыгiмонт адразу ж заручыўся ўзброенай падтрымкай Ягайлы, прызнаўшы яго вярхоўны суверэнiтэт. Свiдрыгайла, са свайго боку, абапiраючыся на Полацк у 1432-33 г. распачаў напады на падуладныя Жыгiмонту землi, у тым лiку на Вiльню i Трокi.У гэтай вайне сутыкнулiся сiлы розных княска-баярскiх партый, а не народных мас.

6 мая 1434 у Троках Жыгiмонт выдаў прывiлей, у якiм абвяшчалася роўна-праўе русiнаў i лiтоўцаў у межах цэлай дзяржавы, так што правы, гарантаваныя каталiкам Гарадзельскiм прывiлеем, пашыралiся на ўсiх падданых, незалежна ад веравызнання. Цяпер i беларуска-украiнскае баярства атрымала гарантыi недаты-кальнасцi сваiх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, а таксама права на набыццё рыцарскiх гербаў ад лiтоўскiх родаў, пабратаных з польскай шляхтай. Такiм чынам, гэты прывiлей пазбаўляў Свiдрыгайлу магчымасцi палiтычных спекуляцый наконт уцiску ў правах праваслаўных баяраў.Трокскi прывiлей стаў першай пасля 1386 г. законнай асновай раўнапраўя праваслаўных i каталiкоў у ВКЛ. Ён спрыяў кансалiдацыi ўсяго баярства, аб’яднанню Лiтвы i Русi.

Губляючы прыхiльнiкаў, Cвiдрыгайла ў лiпенi 1435 г. сабраў усе сiлы, у тым лiку Нямецкi Ордэн для рашучай бiтвы пад Вiлькамiрам (Лiтва Завiлейская), але пацярпеў поўны разгром. “На 30 конях” уцёк у Полацк, а праз год-два ўсе вер-ныя яму землi (Вiцебск, Смаленск, Украiна) пакарылicя Жыгiмонту. Вядома так-сама, што Лiвонскi ордэн падпicаў мiр з Польшчай i ВКЛ. Але сам вялiкi князь не здолеў умацаваць сваёй улады. Наадварот, выклiкаў незадавальненне тых i другiх i неўзабаве ў вынiку змовы вышэйшай знацi ён быў забiты ў трокскiм замку.

Свае правы на трон выказалi: Свiдрыгайла, а таксама польскi кароль Уладзіслаў Ягай-лавiч, сын Жыгiмонта Мiхалюшка, але ўсё ж Рада вяльможаў абрала на яго (трон) 13 гадовага сына Ягайлы - Казiмiра [1440-1492].

З 1440 г. абедзве дзяржавы - Уладзіслава Ягайлавiча i Казiмiра Ягайлавiча iз-ноў юрыдычна нiчым не былi аб’яднаныя. Але калi першы ў 1444 загiнуў, палякi прапанавалi карону Казiмiру як яго маладзейшаму брату. Толькi ў 1447 ён прыняў гэтую прапанову. Але заключаная унiя мела персанальны характар: вялi-кi князь лiтоўскi адначасова з’яўляўся i каралём польскiм. Прапанова палякаў ад-навiць сiлу Крэўскага акта сустракала катэгарычную адмову з Вiльнi.

Стаўшы гаспадаром, Казiмiр Ягайлавiч з рэгентамi мусiлi нанова аб’ядноў-ваць дзяржаву, паколькi многiя землi адпалi ад ВКЛ. У вынiку мудрай палiтыкi яму iзноў удалося вярнуць спакой у Смаленскай зямлi, замацаваўшы за ёй ад-мысловая грамадска-прававыя нормы i звычаi. Нават за мяцежным Свiдрыгайлам (памёр у 1452) было пакiнута ўдзельнае княства Валынь з пажыццёвым тытулам вялiкага князя.

Унутраная палiтыка Казiмiра Ягайлавiча была выразна скiраваная на кансалi-дацыю сацыяльных вярхоў усiх зямель i яе цэнтралiзацыю. Каб умацоўваць су-вязь з Вiльняй паўднёвых i ўсходнiх ускраiн ВКЛ, ён садзiў там намеснiкаў, а зноў далучаным землям даваў права на самакiраванне.

Такiм чынам, цэнтральная ўлада прыкметна ўмацавалася, а агульная сiтуа-цыя ў краiне стабiлiзавалася. Вельмi моцна паспрыяў таму прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г. Князi, паны i баяры ўсёй ВКЛ, Рускага i Жамойцкага, неза-лежна ад веравызнання атрымалi новыя правы i cвабоды: асабiстую недатыкаль-насць, скасаванне павiннасцей на карысць дзяржавы, дазвол судзiць сялян i iнш.

У 1468 г. князь выдаў Судзебнiк, у якiм былi змешчаны юрыдычныя нормы, у асноўным крымiнальныя. Так былi ўзмоцнены сацыяльныя i палiтычныя пазi-цыi баяр, адначасова былi пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалiлася ад маскоўскай мiтраполii i падпарадкоўвалася кан-станцiнопальскаму партыярху.

Зрабiўшыся i польскiм каралём, Казiмiр Ягайлавiч жыў у Кракаве i займаўся пераважна польскiмi справамi. Таму стан кiравання дзяржавай пагоршыўся. Не-выпадкова, што ў яго прасiлi дазволу на абранне новага князя. Але ў 1478 на сой-ме ў Берасцi ён заявiў, што “пры сваiм жыццi нiкому не даручыць кiравання Лiт-вою”. Невыпадкова, што супраць яго адбылася змова ў 1481 з мэтай дзяржаўнага перавароту. Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю ў Вiльнi, а Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву да Iвана III. Там яны хацелi атрымаць дапамогу i абя-цалi за гэта далучыць да маскоўскiх уладанняў беларускiя землi аж да Бярэзiны.

Гэта быў апошнi манарх, пры якiм ВКЛ яшчэ захоўвала значную моц i iнiцы-ятыву ў знешняй палiтыцы з рускiмi княствамi. Пасля смерцi Казiмiра, у час кня-жання Аляксандра Казiмiравiча (1492-1506) пачынаецца серыя войн з Маскоў-скай дзяржавай, а разам з iмi i паступовае змяншэнне тэрыторыi княства. Але аб гэтым больш мэтазгодна весцi гаворку ў кантэксце знешняй палiтыкi ВКЛ. А зараз разгледзiм наступнае пытанне...

Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ

У 13 i пачатку 14 ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Да таго ж ХV стагоддзя яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. У вынiку дзяржаўнай унii з Польшчай 1385 г. сцвердзiўся прынцып выбарнасцi манарха.

На вялiкiм князi замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) i органаў цэн-тральнага кiравання. Яшчэ пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi. У канцы ХV ст. былi ўтвораны ўрады (пасады) гетмана найвышэйшага, харужага, мечнiка, падстолiя [cтольнi-ка], скарбнага i iнш.

Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва. Многiя урада-выя функцыi маглi спалучацца ў руках адной асобы. Але практычна да самай Люблiнскай унii гэтыя пасады не былi самастойнымi iнстытутамi, апералiчаныя ўраднiкi толькiвыконвалi даручэннi вялiкага князя i яго рады.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэн-цыi было вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм жа падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акругаў – дзяржаў i паветаў. Ваяводы, дзяржаўцы і iншыя прад-стаўнiкi гаспадарскай адмiнiстрацыi не мелi грашовага забеспячэння i сядзелi на “кармленнi”, гэта значыць утрымлiвалiся за кошт дзяржання.

Першым прававым i рэальныя крокам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедзiмiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi ў коле асоб вышэйшай арыстакратыi. Вiтаўт акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, процiпаставiўшы iх удзельным князямi.

Ужо акты Гарадзельскай унii далi ёй шырокiя палiтычныя правы i паставiлi вялiкага князя ў залежнасць ад паноў i баяраў.

У прывiлеi Казiмiра ад 1447 радзе было нададзена права выбiраць пасля яго смерцi новага манарха. Вядомы Судзебнiк 1468 ён уклаў “с князьмi i с паны-ра-дою нашою ВКЛ”. З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра ў Кракаў на каралеўскую службу рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага ор-гана зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога [1506-1548] ад 1506 г. Князi, паны i зямяне ўсiх зямель разам з гаспадарскаю ра-даю, абiраючы манархам Аляксандра, дамаглiся ад яго не толькi пацвярджэння сваiх ранейшых правоў i вольнасцяў, але i абмежавання вялiкакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кiраваць дзяржавай не самастойна, а толькi супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нiчога ва ўнутраных спрвах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы дзяржаўных сродкаў i г. д.

Права асабiстых распараджэнняў (без рады) князя канчаткова пазбавiў толькi прывiлей 1506 г. Жыгiмонта Старога.

У актавых дакументах вышэйшы орган звычайна называўся “паны рада”, “панове рада обоего стану духовные i светскiе”, цi проста “паны”.

З канца ХV да сярэдзiны ХVI ст. канчаткова сцвердзiўся яго склад: 4 ката-лiцкiя бiскупы, ваяводы i старасты, валынскi маршалак, кашталяны [ад кожнага ваяводства], канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або стар-шая рада – вузейшае кола, якое праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яго ўваходзiла 5 асоб, якiя сядзелi на першай лавi-цы: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскi, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

Рэальна ў радзе пастаянна засядалi прадстаўнiкi найвышэйшай элiты – князi i паны, якiя звычайна займалi не адзiн, а некалькi пасад (урадаў). Нягледзячы на Гарадзельскi акт, веравызнанне мала ўплывала на паноў-рады. Аднак праваслаў-ныя духоўнага стану ў яе нiколi не дапускалiся.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпла-матычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а такса-ма займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэ-раг судовых функцый. Толькi з ведама паноў-радных займалiся дзяржаўныя па-сады. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя, якi запрашаўся з дынастыi Ягайлавiчаў. Так былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1506), Жыгiмонт I Cтары (1506-1544) i яго сын Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдз ХVI ст., калi ўтва-рыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – сойм.

Вальны сойм. Iнстытут сойму як саслоўнага прадстаўнiцтва быў тыповай з’я-вай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Eўропы. У Англii з 1265 icнаваў парламент, у Iспанii з канца ХIII ст. - картэсы, у Францыi з 1302 г. - генеральныя штаты, у Швецыi з 1435 г. рыгстаг, у тым жа ХV ст. з’явiлiся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхii, сейм у Польшчы i iнш. Польскi прадстаўнiчы орган паўстаў на аснове шляхецкiх з’ездаў i сваiм прыкладам мог уплываць на фармiраванне адпаведна-га iнстытута ў ВКЛ, якi таксама ўтварыўся ў вынiку эвалюцыi тэрытарыяльных з’ездаў.

Свой мясцовы сход (соймік) iснаваў у кожнай зямлi княства. Удзел у iх спа-чатку бралi прадстаўнiкi самых розных сацыяльных груп - баяраў, шляхты i мя-шчан. У яго кампетэнцыi было вырашэнне ўсiх важных пытанняў земскага жыц-ця - ад выпрацоўкi лакальны прававых норм да пабудовы новых умацаванняў i вызначэння “помачы” вялiкаму князю. Аднак з органа шырокага прадстаўнiцтва ён паступова трансфармаваўся ў алiгархiчны iнстытут.

Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны сойм усiх зя-мель ВКЛ. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элi-ту - раду, але i прадстаўнiкоў баярства-шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi апрача гаспадарскай рады з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзя-ржавы. На вальным сойме прысутнiчалi не толькi паны, якiя займалi дзяржаўныя

пасады, але i неўрадавая шляхта зямель i паветаў – усе, хто валодаў зямлёй зям-лёю па рыцарскiм праве.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей.

Ужо Казiмiр Ягайлавiч меў за правiла склiкаць на з’езд апрача паноў-рады шырокае кола князёў i баярства з розных зямель сваёй дзяржавы.

Так зрабiлi паны-рада ў 1492, калi спатрэбiлася абраць новага манарха без уз-гаднення з Польшчай. Упершыню ў Вiльнi разам з радай новага гаспадара абi-ралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнан-ня. Вiленскi з’езд 1492 г. i можна лiчыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-44).

З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем аднаго манарха, але i ўдзелам прадстаўнiкоў розных тэры-тарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый i складу дайшло толькi ў другой палове ХVI ст. Напачатку кам-петэнцыi сойма былi абмежаваны праблемамi ўнутранага жыцця. У гады кня-жання Жыгiмонта Старога праблема арганiзацыi абароны стала асноўнай зада-чай соймаў.

З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi паавета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Так, паўстаў новы, стала дзеючы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiс-тэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. Нагадаем, што гэта быў орган чыста шляхецкага прадстаўнiцтва.

Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай.

Заканадаўчая дзейнасць i судовы лад. Пачынаючы з 2-й паловы ХV ст. пер-шараднае значэнне надавалася заканадаўчым актам – прывiлеям, Судзебнiку Ка-зiмiра 1468 i розным соймавым пастановам. Вышэйшай формай заканадаўства з’яўлялся Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (Лiтоўскi статут).

Яны былi першымi ў Еўропе зводамi законаў, выдадзенымi на аснове мясцо-вага права.

Судовы лад ВКЛ уключаў 2 сiстэмы судоў – агульныя i саслоўныя. Агульныя суды (гаспадарскi або вялiкакняжацкi, i гродскi або замкавы), у якiх разглядалiся правы розных груп насельнiцтва, былi заснаваны на звычаёвым праве i на законе. Найбольш тыповымi саслоўнымi судамi былi:

галоўны суд або галоўны трыбунал (па найважнейшых справах)

земскi (суддзя, падсудак, пісар) i падкаморскi – для шляхты;

войтаўска-лаўнiцкi – для мяшчан;

копны – для сялян;

царкоўны – для духавенства

Самым высокiм органам для ўсяго насельнiцтва быў Гаспадарскi суд, якi cкладаўся з гасудара i паноў-рады. Пасля ўтварэння Галоўнага трыбунала коль-касць спраў, разглядаемых гаспадарскiм, значна скарацiлася.

Функцыi суддзяў выконвалi службовыя асобы, абраныя на соймах, “копныя мужы” i “копныя старцы”.