Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

1. Агульныя ўказанні

Вучэбны план спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка» прадугледжвае наступны аб’ём і віды аўдыторных заняткаў па дысцыпліне «Лесаводства»: лекцыі – 84 гадз., лабораторныя заняткі –36 гадз., практычныя заняткі – 46 гадз. Для студэнтаў завочнага навучання аўдыторныя заняткі праводзяцца толькі па некаторых тэмах, ключавых для гэтай дысцыпліны і найбольш складаных для засваення. Галоўная роля ў падрыхтоўцы адводзіцца самастойнаму вывучэнню, працы з падручнікамі, дапаможнікамі, нарматыўна-тэхнічнымі крыніцамі, пералік якіх прыведзены ў гэтым метадычным дапаможніку. Студэнты завочнага навучання маюць наступныя атэстацыі па гэтай дысцыпліне: выкананне і абарона кантрольнай работы (сёмы семестр), здача экзамену – (сёмы і восьмы семестры), курсовы праект (восьмы семестр).

Кантрольная работа змяшчае тэарэтычныя пытанні і разліковыя заданні. Асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца засваенню асноўных паняццяў, тэрмінаў, вызначэнняў; для лепшага разумення матэрыялу мэтазгодна весці кароткі канспект. У рабоце над кантрольнымі заданнямі нельга пакідаць да сесіі нявысветленымі якія-небудзь пытанні. Калі неабходна вырашыць незразумелыя пытанні, трэба звярнуцца за пісьмовай ці вуснай кансультацыяй на кафедру лесаводства.

Для большай выразнасці некаторыя адказы мэтазгодна суправаджаць схемамі, графікамі, малюнкамі. Адказы абавязкова выкладаць сваімі словамі і не спісваць тэкст з падручніка.

2. Праграма дысцыпліны

Уводзіны

Змест дысцыпліны, яе вучэбны план. Сувязь лесаводства з іншымі дысцыплінамі прафесійнай падрыхтоўкі інжынераў лясной гаспадаркі.

Задачы вывучэння лесаводства. Канцэпцыя развіцця лясной гаспадаркі. Стратэгічны план развіцця лясной гаспадаркі. Дзяржаўныя праграмы ў галіне лясной гаспадаркі. Лясное заканадаўства. Міжнародныя і дзяржаўныя рашэнні ў галіне рацыянальнага выкарыстання, узнаўлення і аховы лясоў. Міжнародныя лясныя кангрэсы. Сусветныя і ў Беларусі праблемы лясной гаспадаркі.

Частка 1. ЛЕСАЗНАЎСТВА

Лесазнаўства як навука

Лесазнаўства як навука аб прыродзе лесу і прыродна-гістарычная аснова практычнага лесаводства. Метадалогія лесазнаўства і лесаводства. Гісторыя лесазнаўства ў замежжы і на Беларусі. Уклад айчынных і замежных вучоных у навуку аб лесе. Сучаснае развіццё лесазнаўства, стварэнне лясной экалогіі (біягеацэналогіі). Міжнародныя і айчынныя навуковыя цэнтры, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, даследванні і супрацоўніцтва ў галіне лесазнаўства.

Раздзел 1. МАРФАЛОГІЯ ЛЕСУ

1.1. Паняцце аб лесе

Канцэпцыі лясной экалогіі. Паняцце аб лесе. Асаблівасці лясных дрэў. Характэрныя рысы лесу. Фактары лесаўтварэння. Лес як экалагічная сістэма (лясны біягеацэноз). Кампаненты лясной экасістэмы. Кампаненты лесу. Дрэвастой як асноўны кампанент лесу. Жывое наглебавае покрыва, падлесак, падрост, падгон, пазаярусная расліннасць, лясны подсціл і інш. Адметныя характарыстыкі дрэвастою (тэрміны і іх вызначэнне). Лес – з’ява геаграфічная.

1.2. Біялагічны кругаварот і прадукцыйнасць лясных экасістэм

Кругаварот рэчываў і энергіі ў лясной экасістэме. Формы і кампаненты біялагічнага кругавароту ў лясных экасістэмах. Крыніцы, патрэбнасць і расходаванне пажыўных рэчываў у лесе. Акумуляцыя, зварот і расклад пажыўных рэчываў. Інтэнсіўнасць кругавароту ў лесе. Кругаварот энергіі, азоту, мінеральных рэчываў у лясных экасістэмах. Кругаварот вады паміж глебай і лясным насаджэннем. Уплыў лесагаспадарчай дзейнасці на біялагічны кругаварот у лесе. Спосабы лесаводчай рэгуляцыі біякругаварота, уплыў пажараў.

Біялагічная прадукцыйнасць лясоў, яе віды. Затраты рэчыва і энергіі на ўтварэнне адзінкі масы драўніны.