Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по лесным культурам.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
335.87 Кб
Скачать

3.2. Агратэхнiка I тэхналогiя стварэння лясных культур

Тэхналагiчны працэс стварэння лясных культур складаецца з паслядоўна выконваемых агратэхнiчных мерапрыемстваў - апрацоўкi глебы, пасадкi цi пасеву лесу, дапаўнення і дагляду за ляснымi культурамi. Неабходна падрабязна абгрунтаваць запраектаваную агратэхнiку, распрацаваць тэхналогiю стварэння культур з выкарыстаннем сучасных механiзмаў.

Апрацоўка глебы. Вызначыць мэту i задачы апрацоўкi глебы, даць абгрунтаванне спосабу i глыбiнi апрацоўкi глебы (баразнавы, палосны, мiкраўзвышэннямi, пляцоўкамi i iнш.), прывесці маркі прылад для апрацоўкі глебы.

Пасадка альбо пасеў лесу. Коратка апісаць запраектаваны спосаб пасеву альбо пасадкi лесу (разлiчыць неабходную колькасць насення цi пасадачнага матэрыялу, апісаць падрыхтоўку сеянцаў і саджанцаў да пасадкі, прывесцi маркi выкарыстоўваемых механiзмаўдля пасадкі альбо пасева).

Дапаўненне лясных культур. Праектуецца на другі год пасля стварэння лясных культур у памеры 10-20% ад колькасці высаджаных сеянцаў альбо саджанцаў.

Дагляд за ляснымi культурамi. Распрацоўваецца тэхналагiчны працэс дагляду за ляснымi культурамi з выкарыстаннем сучасных цягавых, навясных i прычапных машын.

У заключэнне гэтага раздзела прыводзяцца тэхналагiчныя карты на стварэнне лясных культур для чатырох участкаўзгодна з атрыманным заданнем. Неабходную колькасць чалавека-дзен і машына-змен для стварэння лясных культур вызначаюць у разлiку на 1 га (форма табл.14). Неабходныя даныя для складання тэхналагiчнай карты прыведзеныўдадат. 17.

Табл. 14. Тэхналагiчная карта на стварэнне лясных культур на ўчастку № 1, 2, 3, 4 (разлік на 1 га).

Вiды работ

Адзiнка вымярэння

Аб ем

работ

Маркi трактароў i прылад

Норма выпрацоўкi за змену

Колькасць адзiнак

чал.-дзён

маш.-змен

3.3. Арганiзацыя лесакультурных работ I тэхнiка бяспекi

На падставе разлiку неабходнай колькасці чалавека-дзен і машына-змен для стварэння лясных культур устанаўлiваецца патрэбнасць у рабочых, цягавых машынах, лесакультурных механiзмаўдля кожнай лесакультурнай плошчы. Для рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы, машын і механізмаў мэтазгодна скласцi каляндарны план выканання лесакультурных работ з разбіўкай па дэкадах (табл. 15).

Табл. 15. Каляндарны план лесакультурных работ.

Нумар лескультурнай плошчы

Вiды

работ

Затраты

Красавiк

Май

чал.-дзён

маш.-змен

1

2

3

1

2

3

i г. д.

У каляндарным плане трэба паказаць не асобныя аперацыi, а групы лесакультурных работ (раскарчоўка, апрацоўка глебы, пасадка, дапаўненне, дагляды). Пры гэтым парэбна ўлічываць, што раскарчоўку лесакультурных плошчаў і апрацоўку глебы мэтазгодна праводзіць восенню (у верасні, кастрычніку) года папярэдняга стварэнню лясных культур. Пасадка альбо пасеў лясных культур павінен ажыццяўляцца ў сціслыя тэрміны у другой і трэцяй дэкадах красавіка. Дапаўненне лясных культур можна выконваць у кастрычніку пасля правядзення інвентарызацыі альбо вясной наступнага года (красавіку – маі). Дагляды за ляснымi культурамi пачынаюцца у апошнюю дэкаду мая і заканчваюцца у канцы жніўня. Пры гэтым трэба ўлічываць, што самыя небяспечныя перыяды росту маладых культур, з пункту гледжання іх заглушэння травянiстай раслiннасцю, прыходзяцца на чэрвень-ліпень.

У канцы раздзела патрэбна прывесцi асноўныя палажэннi па арганiзацыi працы i тэхнiкi бяспекi пры выконваннi лесакультурных работ.