Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по лесным культурам.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
335.87 Кб
Скачать

2. Праект пастаяннага ляснога гадавальнiка

2.1 Характарыстыка ўчастка, адводзiмага пад гадавальнiк

Лясны гадавальнiк прызначаны для вырошчвання ляснога пасадачнага матэрыялу (ДАСТ 17559-82).

Пастаянны лясны гадавальнiк - гэта буйная высокапрадукцыйная гаспадарка, якая забяспечвае пасадачным матэрыялам розных вiдаў шырокага асартыменту i назначэння лесакультурныя, лесамелiярацыйныя i iншыя работы, звязаныя з пасадкай драўняных раслiн i кустоў.

Паспяховасць вырошчвання маладых раслiн у многiм залежыць ад участка, выбранага пад гадавальнiк. Пры падборы зямельнага ўчастка аналiзуюцца прыродазнаўча-гiстарычныя, тэхнiчныя i арганiзацыйныя ўмовы.

Прыродазнаўча-гiстарычныя ўмовы. Месцапалажэнне ўчастка, яго плошча i канфiгурацыя. Апiсанне ўчастка (высечка, паляна, сельскагаспадарчае карыстанне i г.д.). Рэльеф участка, глеба. Утрыманне гумуса ў верхнiм гарызонце, кiслотнасць глебы (рН). На асобным лiсце зрабiць малюнак глебавага разрэзу з апiсаннем генетычных гарызонтаў, даць поўную назву глебы. Агульны стан участка i асаблiвасцi яго размяшчэння, састаў i вышыня травянога покрыва, наяўнасць пустазелля, заражанасць хваробамi i шкоднiкамi. Коратка апiсаць прылягаючыя да ўчастка тэрыторыi.

Тэхнiчныя ўмовы. Наяўнасць паблiзу гадавальнiка магiстральных i пад’язных дарог. Форма ўчастка, прысутнасць вадаёмаў.

Арганiзацыйныя ўмовы. Размяшчэнне вакол участка буйных населеных пунктаў, магчымасць выкарыстання для працы ў гадавальнiку пастаянных i часовых рабочых. Наяўнасць у населеных пунктах рамонтных майстэрань. Забеспячэнне гадавальнiка электраэнергiяй, тэлефоннай сувяззю. Блiжэйшая чыгуначная станцыя.

2.2. Разлiк плошчы гадавальнiка.

Пры праектаваннi пастаянных лясных гадавальнiкаў неабходна вызначыць прадуцыруючую, дапаможную i агульную плошчы гадавальнiка.

2.2.1. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальніка.

Прадуцыруючая плошча гадавальнiка прызначана для вырошчвання пасадачнага матэрыялу (ДАСТ 17559-82). Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога аддзялення праводзiцца асобна па пародах, секцыях, школах адпаведна з дзяржаўным заказам i iншымi патрэбнасцямi. Пры гэтым выкарыстоўваюцца нарматывы па выхаду пасадачнага матэрыялу з адзiнкi плошчы, узрост раслiн i даныя аб севазваротах. Рэкамендуецца ўжываць наступную формулу:

,

дзе S - прадуцыруючая плошча адпаведнага аддзялення, га; n - колькасць дрэў i кустоў; i - нумар пароды; - колькасць штогодна выпускаемага стандартнага пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.;- стандартны выхад пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.;- працягласць вырошчвання пасадачнага матэрыялу i-ай пароды (гадоў); - суадносiны агульнай колькасцi палёў i палёў, занятых пасадачным матэрыялам у выкарыстоўваемым севазвароце.

На аснове гэтай формулы распрацаваны разлiковыя таблiцы, якiмi карыстаюцца звычайна пры ўстанаўленнi прадуцыруючай плошчы пасяўнога (табл. 1) i школьнага аддзяленняў (табл. 2). Нормы выхаду пасадачнага матэрыялу ў пасяўным аддзялені прыведзены ў дадатку 1

Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага аддзялення выконваецца па пародах i школах рознага назначэння (камбiнаваная, ушчыльненая, пладовая i iнш.).

Табл. 1. Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога

аддзялення

Парода

Колькасць сеянцаў, тыс. шт.

Норма выхаду

Неабходная

плошча, га

Па за-

данню

надбаў-

ка,

10%

Разам

з 1 га ,

тыс. шт.

пад аднагадовыя пасевы

для ўсiх

гадоў выро-

шчвання

Табл. 2. Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага

аддзялення.

Парода

Узрост

гадоў

Колькасць гадоў

врошч-вання ўшколе

Колькасць сад-

жанцаў, тыс.шт

Схема

пасадкi,

м

Плошча

харчаван-

ня адной раслiны, м2

Неабходная плошча, га

па за-данню

над-

баў-

ка,

5 %

ра-

зам

пад 1- гадов. пасадкi

для ўсiх

гадоў

Прадуцыруючую плошчу матачнага аддзялення па вырошчванню вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу зiмовых сцябловых чаранкоў вызначаюць па формуле:

,

дзе Sм.- прадуцыруючая плошча матачнага аддзялення, га; n - колькасць парод; i - нумар пароды, Wi - колькасць штогодна нарыхтоўваемых чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт.; Vi - выхад з 1 га чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт.

З улiкам гэтай формулы i схемы пасадкi распрацавана разлiковая таблiца, па якой вызначаюць плошчу матачнага аддзялення (табл. 3).

Табл. 3. Разлiк прадуцыруючай плошчы матачнага

аддзялення

Парода

Колькасць

чаранкоўпа заданню, тыс. шт.

Выхад чаранкоў з 1

куста, шт.

Коль-

касць

кустоў,

шт.

Схема

пасадки,

м

Плошча

харчаван-

ня 1 куста,

м2

Плошча

асноўнага

поля план-

тацыi, га

Пасля ўстанаўлення прадуцыруючай плошчы аддзяленняў трэба для кожнай секцыi пасяўнога аддзялення, школ i матачнага аддзялення падабраць адпавядаючы севазварот, а затым вызначыць прадуцыруючую плошчу з улiкам папаравых палёў для кожнай вытворчай часткi гадавальнiка (табл. 4). Найбольш распаўсюджаны для пасяўнога аддзялення 3-4 польныя севазвароты, для школ – 3-6 польныя. Для матачнага аддзялення праектуецца зменнае поле роўнае па плошчы асноўнаму.

Табл. 4. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальнiка

з улiкам папаравых палёў

Назва секцый,

школ

Прадуцы

руючая

плошча, га

Палi севазваротаў

Плошча

аднаго

поля,

га

Агульная

прадуцы-

руючая

плошча, га

1

2

3

4

5

6