Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по лесным культурам.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
335.87 Кб
Скачать

2.2.2. Разлiк агульнай плошчы гадавальніка.

Агульная плошча гадавальнiка складаецца з прадуцыруючай i дапаможнай. Дапаможная плошча складае каля 20-25 % ад прадуцыруючай i прадстаўлена дарогамi, ахоўнымi насаджэннямi i iншымi ўчасткамi, не ўваходзячымi ў севазварот (табл. 5).

Матачны пладовы сад праектуецца для задавальнення патрэб гадавальнiка ў чаранках для акулiроўкi ў пладовай школе. Плошча пладовага сада можа быць прынята ад 2 да 4 га. Размяшчэнне дрэў у садзе 5 X 5 м i радзей. Для закладкi сада трэба выкарыстоўваць сартавы пасадачны матэрыял. Апрацоўку глебы праводзяць па сiстэме сiдiральнага папару. Абавязкова ўжыванне мiнеральных i арганiчных угнаенняў у рэкамендованых дозах.

Дэндралагiчны ўчастак служыць для правядзення вопытных работ па селекцыi, iнтрадукцыi i для вывучэння новых спосабаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Плошча ўчастка звычайна складае 0,2-0,5 га.

На гаспадарчым участку гадавальнiка размяшчаюцца службовыя i жыллёвыя памяшканнi, кантора, гараж, павець для лесагаспадарчых машын i прылад, склады, жыллёвыя дамы i г. д. Плошча гэтага ўчастка можа быць прынята ў межах 0,5 – 1 га.

Табл. 5. Разлiк дапаможнай плошчы гадавальнiка

Назва гаспадарчай часткi

Даўжыня, м

Шырыня, м

Плошча,

га

Матачны пладовы сад

Дэндралагiчны ўчастак

Гаспадарчы ўчастак

Полеахоўная паласа

Паласа пад жывую агароджу

Паласа пад агароджу з металiчнай сеткi

Магiстральныя дарогi

Навакольная дарога

Разваротныя дарогi

Дарогi памiж палямi севазваротаў

Рэзервовая плошча

Усяго:

Полеахоўная паласа закладваецца навокал гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў. Калi гадавальнiк прымыкае да лесу, то полеахоўная паласа альбо не закладваецца, альбо ствараецца толькi з адкрытай стараны. У гэтым выпадку ролю аховы тэрыторыі гадавальніка выконвае сцяна лесу, якая яго акружае. Для аховы гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў можна рэкамендаваць 5-радную паласу з адлегласцю памiж радамi 2 – 3 м, у радах – 0,75 м з закрайкамi каля 1 м. Полеахоўная паласа ствараецца з хуткарастучых дрэвавых парод (бярозы, таполі і інш.). Патрэбна прывесцi схему пасадкі полеахоўнай паласы, выкарыстоўваючы ўмоўныя абазначэннi (указаць пароды i размяшчэнне пасадачных месцаў).

Па межах гадавальнiка для аховы ад патравы жывёлай праектуецца агародджа з металiчнай сеткi i двухрадная жывая агародджа. Адлегласць паміж радамі жывой агародджы – 1,5 м, у радзе – 0,5 м. Ствараць жывую агародджу трэба з калючых кустоў, якiя добра пераносяць стрыжку i ствараюць шчыльную агародджу. У праекце неабходна прывесцi схему жывой агародджы з указаннем адлегласцi памiж радамi i ў радзе.

Для безперашкодных зносiн памiж аддзяленнямi, секцыямi, палямi севазваротаў i разваротаў механiзмаў праектуецца дарожная сетка. Шырыня магiстральнай i навакольнай дарог - 6-8 м, разваротных дарог - 4-6 м, дарог памiж палямi севазваротаў - 3 м.

2.3. Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка.

Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка заключаецца ў правiльным размяшчэннi на мясцовасцi ўсiх яго састаўных частак. Пры гэтым плошча гадавальнiка сеткай асноўных i дапаможных дарог дзелiцца на аддзяленнi, секцыi i палi. Аддзяленнi гадавальнiка размяшчаюцца з улiкам глебы, рэльефу і гiдралагiчных умоў. Пад пасяўное аддзяленне адводзяць участкi з лепшымi па структуры i дастаткова ўрадлiвымi глебамi , роўным рэльефам, абароненыя ад неспрыяльных дзеянняў вятроў. Плантацыi таполi, вярбы размяшчаюцца ў панiжаных месцах, уздоўж рэк, вадаёмаў, на ўчастках, схiльных да часовага залiшняга ўвiльгатнення. Пад школы адводзяць участкi з глыбінёй ворнага гарызонту не менш 30 см.

З мэтай найбольш эфектыўнага карыстання механiзмамi ў буйных гадавальнiках даўжыня поля павiнна быць 300-500 м i больш, а шырыня - 40-120 м.

Пасля ўстанаўлення канчатковых памераў палёў, секцый, вытворчых аддзяленняў i другiх гаспадарчых частак складаецца схематычны план гадавальнiка. Да гэтай работы трэба аднесцiся вельмi ўважлiва, бо размяшчэнне гаспадарчых частак патрабуе глыбокага агратэхнiчнага абгрунтавання.

Пасля канчатковага ўзгаднення папярэдняга схематычнага плана трэба вычарцiць на ватмане план гадавальнiка ў маштабе 1:2500, якi неабходна прывесцi ў канцы другога раздзела.

У заключэнне складаецца тэхналагічная карта па арганізацыі тэрыторыі гадавальніка, дзе ўкавваюцца ўсе аперацыi, якiя неабходны выканаць пры яго закладцы.(дадат. 2).