Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПРЕДЗАЩИТА

.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
26.4 Кб
Скачать

Cлайд 1.

Добры дзень, шаноўны старшыня дзяржаўна-экзаменацыйнай камісіі і ўсе прысутныя! Вашай увазе прадстаўлена дыпломная работа па тэме: “ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭКСТУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ”

Cлайд 2.

Беларуская мова як вучэбны прадмет ў І – IV класах выконвае адукацыйную, камунікатыўную, развіццёвую і выхаваўчую функцыі. Адукацыйная функцыя заключаецца ў забеспячэнні пазнаваўчых інтарэсаў вучняў аб сістэме мовы, моўных адзінках і іх функцыянаванні, аб сутнасці мовы як з’явы рэчаіснасці [27].

Камунікатыўная функцыя звязана з ужываннем вуснай і пісьмовай мовы ў працэсе зносін паміж людзьмі ў розных моўных сітуацыях, з культурай моўных паводзін, з навучаннем правільнаму ўжыванню моўных сродкаў з мэтай рэалізацыі камунікатыўных задач.

Развіццёвая функцыя вучэбнага прадмета найперш характарызуецца актывізацыяй моўных дзеянняў вучняў, на аснове якіях развіваецца моўнае чуццё, мысліцельныя працэсы, агульнавучэбныя ўменні і навыкі, неабходныя для рэалізацыі культурнага патэнцыялу асобы.

Выхаваўчая функцыя беларускай мовы абумоўлена яе культурнай самакаштоўнасцю як сродку стварэння і захавання культурнага вопыту беларускага народа, сродку далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, сродку фарміравання маральных якасцей чалавека, які валодае мовай і праз яе пазнае навакольнае асяроддзе.

Cлайд 3.

Для таго каб дасягнуць камунікатыўнай мэты і вырашыць пазнавальныя задачы, настаўнік імкнецца да максімальнай даступнасці вучэбнай інфармацыі тэкста, успрыманне, разуменне і запамінанне якога залежаць ад узроўню развіцця славеснага мыслення вучняў. У пачатковай школе закладваюцца фундаментальныя асновы развіцця маўленчых і мовазнаўчых навыкаў, фарміруюцца фундаментальныя асновы на аснове працы з тэкстам [1, 14, 21, 27]. Cлайд 4.

Аб’ект даследавання: працэс фарміравання ўмення выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці сродку зносін паміж людзьмі.

Cлайд 5.

Прадмет даследавання: тэкст як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Cлайд 6.

Мэта даследавання: тэарэтычныя і метадычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове з выкарыстаннем розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам.

Cлайд 7.

Задачы даследавання:

  1. зрабіць аналіз навукова-метадычнай літаратуры па праблеме выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

  2. апісаць асаблівасці ўспрымання і разумення тэксту вучнямі пачатковых класаў;

  3. ахарактарызаваць методыку работы з тэкстам;

правесці эксперымент па выкарыстанні розных спосабаў і прыёмаў работы з тэкстам. Cлайд 8.

Гіпотэза: выкарыстанне розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Cлайд 9.

Метады праведзенага даследавання:

  • апісальны (крытычны аналіз літаратуры);

  • назіранне за навучальным працэсам;

  • вывучэнне вопыту настаўніка;

  • эксперыментальны.

Cлайд 10.

Практычная значнасць атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пачатковых класаў пры навучанні дзяцей у малодшых класах на ўроках беларускай мовы, што важна ў свеце патрабавання сучасных школьных праграм.

Cлайд 11.

Структура і аб’ём работы. Дыпломная праца складаецца з уводзін, тэарытычнай і практычнай глаў, заключэння і дадаткаў. Cлайд 12.

У першай главе ТЭКСТ ЯК АДЗІНКА СІНТАКСІСУ разглядаюцца агульныя звесткі пра тэкст. Cлайд 13. У другой главе МЕТОДЫКА РАБОТЫ З ТЭКСТАМ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ акрэсліваецца методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы. Cлайд 14.

Пад паняццем «тэкст» разумеюць два і больш сказаў, звязаных агульнасцю задумы, адзінствам тэмы, якія рэалізуюць пэўную камунікатыўную задачу, характарам якой абумоўлены адбор моўных сродкаў і кампазіцыйная структура выказвання.

На ўспрыманне тэксту ўплываюць суб'ектыўныя і аб'ектыўныя фактары. Да аб'ектыўных адносяцца ўласцівасці і якасці самога тэксту, да суб'ектыўных – індывідуальна-асобасныя ўласцівасці і якасці тых, хто ўспрымае тэкст.

Праца настаўніка, якая арыентуе малодшых школьнікаў на ўспрыманне тэксту, павінна пастаянна карэкціравацца па меры павышэння ўзроўню, якасці ўспрымання і асэнсавання вучэбнага зместу.

Падбор тэксту для працы на ўроках – задача складаная. Неабходна ўважліва ставіцца да: аб'ёму тэксту для чытання і аналізу і для пісьма; слоўнікаваму складу тэксту (у тэкстах, рэкамендуемых толькі для пісьма, не павінна быць слоў, незразумелых па значэнні); структуры і колькасці сказаў у тэксце; наяўнасці «перашкод» для чытання (ўспрымання); зместу новай інфармацыі; адпаведнасці тэкстаў інтарэсам вучняў пэунай узроставай групы; насычэння тэксту правяраемымi i неправяраемымi арфаграмамі.

Вызначэнне аб'ёму працы з тэкстам у кожным з класаў пачатковай школы дае магчымасць разгорнута і ў той жа час канкрэтна ў дачыненні да кожнага класа прадставіць змест працы з тэкстам на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах, скласці пэўны план работы.

Cлайд 15.

Прычына

Вынік

1. Малодшыя школьнікі – гэта ўзроставая група дзяцей, у якіх штогод змяняецца псіхіка, інтэлектуальныя здольнасці, фізіялагічныя. На кожным уроку вучані адкрываюць для сябе свет, раней імі не спазнаны. Адно з найважнейшых сродкаў, пры дапамозе якіх дасягаюцца гэтыя адкрыцці – вербальныя зносіны. Рухаючым механізмам з'яўляецца моўная дзейнасць.

1. Багацце ўспрымання тэксту будзе знаходзіцца ў залежнасці ад вербальнага багацця і актыўнасці маўленчай дзейнасці. Па-паколькі актыўны лексікон вучняў, хуткасць чытання ў пачатку і ў канцы навучальнага года істотна адрозніваюцца, то і ўспрыманне вучэбнага тэксту і інфармацыі якасна змяняецца. Потым ўзровень успрымання, дасягнуты ў папярэднім вучэбным годзе, і далей па нарастанню. Такім чынам, методыка працы настаўніка арыентуе малодшых школьнікаў на ўспрыманне тэксту. Яна павінна пастаянна карэкціравацца, па меры паышэння ўзроўня і якасці ўспрынятай вучэбнай інфармацыі.

2. Пачатковым этапам ўрокаў мовы, як вядома, з'яўляюцца ўрокі пісьма, на якіх адпрацоўваюцца навыкі не проста напісання літар, слоў, невялікіх сказаў, а навыкі аднаўлення графічнага вобраза. Развіццё арфаграфічнай зоркасці, якое адбываецца пры выкананні пісьмовых практыкаванняў. Яно патрабуе вялікіх энергетычных затрат.

2. Пісьмовыя заданні не могуць быць вялікімі, «доўгімі». Аб'ём такіх заданняў павінен улічваць, у першую чаргу, фізічнае развіццё дзяцей: заданне не можа быць аднолькавым для фізічна развітых і фізічна аслабленых вучняў.

3. На ўроках беларускай мовы адбываецца не проста авалодванне ведамі, але і навучэнне базавым ведам, якія даюць ў далейшым магчымасць авалодваць ведамі па іншых прадметах. Побач ідуць урокі чытання, якія павінны давадзіць да аўтаматызму веды і ўменні па ўспрыманню інфармацыі, атрыманыя па ўроках мовы (як беларускай, так і рускай). У асноўным, як вынікае з падручнікаў, гэта ажыццяўляецца пры чытанні тэкстаў мастацкай літаратуры.

3. Тэксты павінны падрыхтоўваць вучняў да ўспрымання вучэбнага зместу па іншых прадметах, бо ў рэчаіснасці атрымліваецца так, што большасць тэкстаў па шэрагу прадметаў не ўспрымаецца, а таму не запамінаецца і не засвойваецца з прычыны неадэкватнага ўспрымання значэння слова або сэнсу сказа. Па гэтай прычыне абавязковым з'яўляецца тлумачэнне значэння любога незразумелага слова ці сэнсу сказа.

Пачатковы этап навучання – гэта падрыхтоўчы этап работы з тэкстам, толькі пачатак фарміравання камунікатыўных навыкаў на аснове працы з тэкстам на ўроках беларускай мовы. Пагэтаму вялікая роля надаецца развіццю правільнасці ўспрымання тэкстаў. Таму што толькі асэнсаванае чытанне і пісьмо вучняў дае падставу для развіцця асобы.

Існуе вялікая колькасць відаў працы з тэкстам на ўроках мовы. Найбольш сладанымі з іх можна вылучыць сачыненне і пераказ, але якія ў той жа час актыўна садзейнічаюць развіццю мовы і мыслення вучняў.

Вялікая ўвага надаецца структуры такіх урокаў. Настаўніку неабходна ведаць, як правесці ўрок-сачыненне і пераказ, навучыць дзяцей асэнсавана адносіцца да такіх відаў працы з тэкстам.

Пры вывучэнні літаратурных твораў (тэкстаў) на ўроках літаратурнага і пазакласнага чытання малодшыя школьнікі практычным шляхам набываюць першапачатковыя веды аб літаратуры: пра асаблівасці апавядання, казкі, верша; твораў фальклору (прыказка, лічылка, загадка, песенька); вучацца адрозніваць народныя і аўтарскія казкі; выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы; атрымліваюць звесткі пра выразныя сродкі чытання літаратурнага твора (паўза, лагічны націск, тон, тэмп, рытм); назапашваюць веды аб аўтарах; набываюць літаратурныя ўяўленні пра будову твора, яго галоўную думку, герояў, аўтарскія адносіны да падзей.

Пры аналізе вучэбных праграм агульнаадукацыйных устаноў было адмечана, што навучанне малодшых школьнікаў беларускай мове мае практычную накіраванасць. Гэта забяспечваецца за кошт зместу і структуры вучэбнага матэрыялу. У праграме агульнаадукацыйных устаноў працы з тэкстам на ўроках беларускай мовы надаецца вялікае значэнне. Гэта датычыцца як знаёмства з самім паняццем «тэкст», так і раскрыцця другіх раздзелаў і тэм праз працу з тэкстам. Праз яе ў кожным класе вучні забяспечваецца неабходнымі ведамі і ўменнямі для актыўных моўных дзеянняў, асэнсавання моўных з’яў на тэкставай аснове, стварэння тэкстаў з улікам рэальных моўных абставін.

Слайд 16.

Эксперыментальнае даследаванне праводзілася на базе 3 класа Махнавіцкай сярэдняй школы Мазырскага раёна. У эксперыменце прымала ўдзел 16 чалавек.

 Каб атрымаць статыстычныя дадзеныя, якія б сведчылі аб абгрунтаванасці прапанаванай раней гіпотэзы, праводзіліся аналізы дыктовак вучняў. Эксперыментальнае даследаванне праводзілася ў тры этапа: Слайд 17.

Першы этап: напісанне дыктоўкі з мэтай праверкі ведаў і здольнасцей вучняў на пачатку эксперыменту.

Другі этап: правядзенне сістэмы ўрокаў па беларускай мове з выкарыстаннем розных відаў працы з тэкстам з мэтай паляпшэння ведаў вучняў (з улікам вынікаў на першым этапе эксперымента).

Трэці этап: напісанне дыктоўкі з мэтай праверыць эфектыўнасць праведзенай работы на другім этапе, а таксама праверыць прапанаванаю гіпотэзу. Слайд 18.

У выніку эксперыментальнага даследавання можна вылучыць, што прыёмы работы з тэкстам, якія выкарыстоўвалiся на ўроках беларускай мовы, дазволілі павысіць узровень ведаў малодшых школьнікаў. Слайд 19.

Дынаміку павышэння ўзроўня развіцця вучняў можна прасачыць на дыяграмах, якія адлюстроўваюць вынікі эксперымента на першым і трэцім этапах. Сярэдні ўзровень развіцця застаўся такім жа, але гэта не сведчыць аб тым, што не адбылося змен. Гэта гаворыць аб тым, што дзеці, якія былі на сяр. Узроўні перайшлі на высокі, а з ніз. На сярэдні. Такім чынам, высокі ўзровень павялічыўся.

Вынікі эксперыменту паказалі эфектыўнасць распрацаванага ў даследаванні падыходу да распрацоўкі ўрокаў. Быў павышаны ўзровень развіцця ведаў у класе.

Слайд 20.

Такім чынам, пастаўленыя ў рабоце задачы былі вырашаны. У выніку праведзенага эксперымента гіпотэза (выкарыстанне розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў) была падцверджана. Слайд 21.

Дзякуй за ўвагу!