Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэма

.docx
Скачиваний:
105
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
31.35 Кб
Скачать

Тэма: “Літара І, і»

Тып урока: урок-паведамленне.

Мэты:

  • даць адрозненне пісьмовай беларускай літары І, і ад рускай;

  • развіваць слоўнікавы запас вучняў;

  • вьпрацоўваць уменне пераадольваць цяжкасці ў рабоце;

  • выхоўваць цікавасць да вывучання роднай мовы.

Абсталяванне: малюнкі, слоўнікавыя словы, магнітафон.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Добры дзень, мой браце юны!

Я прынёс табе як дар

Ад Скарыны-«бацькі» кнігу —

Беларускі лемантар.

Гэта ключ ад скарбаў нашых,

Мовы матчынай, з якой

Ты не станешся самотны,

Безыменнай сіратой. Максім Танк

Слоўнікавая работа: лемантар — буквар.

II. Паведамленне тэмы урока

- Пра што гаварыў Максім Танк у сваім вершы? (Пра родную мову.)

- А якая наша родная мова? (Беларуская.)

- Якую мову мы яшчэ вывучаем, на якой размаўляем? (На рускай.)

- Беларуская і руская мовы — родныя сёстры. Яны падобны адна на адну, але ёсць і адрозненне. Напрыклад, гук [і] у беларус­кай і рускай мовах абазначаецца рознымі літарамі. (Паказаць карткі з літарамі І і і И и.) Аб гэтым і будзе наш урок.

Практ. 1, с. 4 (вусна).

III. Чыстапісанне

IV. Слоўнікавая работа

1) Запісаць пад дыктоўку: калідор, лесвіца, відэзлец, ручнік. (Па­казаць малюнкі.)

Практ. 3, с. 4; практ. 6, с. 5.

2) Гуляем у перакладчыкаў.

- Вусна перакладзіце словы на рускую мову.

V. Работа з падручнікам

Практ. 4, с. 4 (пісьмова).

- Запішыце словы па-беларуску.

VI. Фізкультхвілінка (пад музыку)

Раз-два-тры —

Мы найлепшыя сябры.

Тры-чатыры-пяць —

Будзем мову вывучаць.

Шэсць-сем-восем —

Вучыцца ўсіх просім,

Бо мову родную ў сэрцы носім.

(12 дзеці трымаюць кулачкі на плячах, выпростваюць рукі, сагнутыя ў локцях, у бакі, пальцы выцягнутыя;

3—4 — зноў згінаюць рукі і пальцы да плеч. Правую руку ў гору, пальцы сашчыплены ў кулачок, левая рука апушчана, пальцы ў кулачку. Затым мяняюцца рукі: правую — уніз, левую — угору і г. д.;

5—6 — рукі выцягнуты ў бакі. Дзеці хістаюцца то ў правы, то ў левы бок, потым бег на месцы.)

VII. Замацаванне (работа у групах)

1 група. Гульня «Незразумелыя радкі».

- Дапішьще літары, прачытайце прыказкі:

а) Няма смачнейшай вадз..цы, Як з роднае крын..цы.

б) Хто тольк.. сам сябе люб..ць, Таго н..хто не люб..ць.

(Растлумачыць дзецям сэнс прыказак, звязаць іх з фізкультхвілінкай: трэба любіць сваю Радзіму і родную мову.)

2 група.

- Складзіце словы-адгадкі і запішыце іх:

а) Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

вінная на смак, а завецца як? (Нявіш вішня.)

б) Каля плоту расце,

як дакранешся — апячэ. (Пікрава кpaniвa.)

в) Шчыплюць траўку каля рэчкі

ў цёплых кажушках ... (кіавеч — авечкі).

г) Хто нас поіць празрыстай вадзіцай? (Ніцакры крыніца.)

(Словы-адгадкі прымацаваць да дошкі.)

VIII. Вынік урока. Рэфлексія

- Якая літара ў беларускай i рускай мовах пішацца па-рознаму, а вымаўляецца аднолькава?

- Што вас зацікавіла на ўроку?

- Цi не стаміліся?

- Як вы ацэніце сваю працу?

- Мне спадабалася, як вы працавалі.

IX. Дамашняе заданне

Практ. 7, с. 5 (1 група — усё практыкаванне; 2 група — заданне падручніка).