Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебная программа Человек и мир.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
279.04 Кб
Скачать

Асеннія змены ў нежывой прыродзе,

жыцці раслін, жывёл і чалавека (9 г)

Экскурсіі (3—4) у лес, парк на тэмы: «Змены ў прыродзе ранняй во­сенню», «Залатая восень у прыродзе», «Позняя восень» і інш.

Летнія і асеннія месяцы. Змены ў нежывой прыродзе восенню ў параўнанні з летам: зніжэнне вышыні сонца, паніжэнне тэмпе­ра­туры паветра і вады; змены відаў ападкаў, першыя замаразкі1

Расліны — частка жывой прыроды. Разнастайнасць і прыга­жосць раслін: дрэвы, кусты і травы. Расліны школьнага двара. Маё любімае дрэва, куст. Расліны летам і восенню. Выспяванне пладоў і насення.

Залатая восень. Разнастайнасць асенняй афарбоўкі лістоў дрэў і кустоў. Позняя восень. Лістапад. Завяданне травяністых раслін. Прычыны асенніх змен у жыцці раслін.

Дзікія і свойскія жывёлы Беларусі. Змены ў іх жыцці восен­ню: змены ў жыцці птушак, насякомых, звяроў і іншых жывёл.

Уплыў змен у нежывой прыродзе, у жыцці раслін на жыццё чалавека восенню. Як пра­віль­на апранацца восенню, загартоўваць арганізм. Чым карысныя асеннія прагулкі ў лесе, парку, іх уплыў на здароўе і настрой чалавека.

Асеннія плады і насенне — крыніца здароўя. Шыпшына — скарбонка вітамінаў. Садавіна і агародніна — крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання садавіны і агародніны.

Правілы асабістай гігіены. Догляд зубоў, пазногцяў і валасоў. Як даглядаць адзенне і абутак. Рэжым дня. Чаму трэба прытрымлівацца рэжыму дня.

Асеннія з’явы ў прыродзе (абагульняльны ўрок).

Зімовыя змены ў нежывой прыродзе,

жыцці раслін, жывёл і чалавека (9 г)

Экскурсіі (2—3) у прыроду на тэмы: «Прыгажосць зімовага лесу», «Сляды і гукі ў зімовым лесе» і інш.

Першы снег — прымета набліжэння зімы. Змены ў нежывой прыродзе зімой: нізкае месцазнаходжанне Сонца, паніжэнне тэмпературы паветра ў параўнанні з восенню, замярзанне вадаёмаў і глебы. Снег і лёд, снегапады, завеі і да т. п. Правілы паводзін на вуліцы ў снегапад, падчас галалёду.

Як зімуюць расліны. Хвойныя і ліставыя дрэвы і кусты зімой. Каго корміць дрэва ў зімовы час. Хто зімуе на дрэве і пад ім. Клопат чалавека аб захаванні дрэў.

Змены ў жыцці дзікіх жывёл зімой. Іх прычыны: чаму зімой нельга пабачыць жаб, рапух, насякомых. Жыццё птушак зімой. Чаму адны жывёлы (напрыклад, мядзведзь) на зіму засынаюць, а іншыя (вавёрка, ліса) і зімой вядуць актыўны лад жыцця.

Дапамога чалавека дзікім жывёлам. Удзел дзяцей у падкорм­цы жывёл зімой. Змены ў працы людзей зімой: праца на палях, жывёлагадоўчых фермах, у рамонтных майстэрнях і г. д. Змены ў жыцці дзяцей зімой.

Мой горад (вёска). Галоўная вуліца (плошча) нашага горада (вёскі). Правілы дарожнага руху. Куль­турна-асветніцкія ўстановы горада (вёскі): бібліятэка, клуб, кіна­тэатр, спартыўныя збудаванні.

Я і мая сям’я. Значэнне сям’і ў жыцці чалавека. Добразычлівыя зносіны ў сям’і. Правы і абавязкі дзіцяці і бацькоў. Адказнасць дзяцей за свае ўчынкі.

Клопат чалавека аб сваім зда­роўі зімой. Папярэджанне пера­аха­ладжэння арганізма. Як пра­вільна апранацца, загартоўваць арганізм зімой. Правілы паво­дзін на лёдзе пры катанні на кань­ках, санках. Значэнне для зда­роўя зімовых прагулак у парку, лесе. Папярэджанне прастудных захворванняў.

Небяспечныя сітуацыі ў доме. Нумары тэлефонаў, па якіх мож­на выклікаць пажарных, міліцыю, хуткую дапамогу, службу газу.