Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебная программа Человек и мир.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
279.04 Кб
Скачать

Вясеннія змены ў нежывой прыродзе,

жыцці раслін, жывёл і чалавека (6 г)

Экскурсіі (3—4) у прыроду на тэмы: «Ранняя вясна ў лесе», «Гукі і пахі вясенняга лесу», «Раннеквітнеючыя расліны — упрыга­жэнне прыроды».

Ранняя вясна. Сакавік — першы месяц вясны. Змяненне месцазнаходжання Сонца. Павышэнне тэмпературы паветра. Таянне снегу. Асцярожна — крыгаход! Вясенні разліў рэк (паводка). Правілы паводзін каля вадаёмаў вясной.

Вясна — час абуджэння раслін. Набуханне пупышак на дрэвах і кустах. Раннеквітнеючыя расліны — корм для насякомых, якія абудзіліся пасля зімовай спячкі. Неабходнасць беражлівых адно­сін да вясенніх першацветаў.

Выкарыстанне жыватворнай сілы прыроды вясной. Прагулкі і гульні ў парку, скверы, бяспечныя месцы для гульняў. Як апранацца вясной.

Змены ў жыцці дзікіх жывёл (насякомых, птушак, звяроў) вясной. Залежнасць паміж тэрмінам прылёту птушак і наяўнасцю корму. Гнездаванне птушак. Адносіны да птушак у гэты адказны ў іх жыцці час.

Вясенняя праца на палях, у садах, парках, скверах і на вуліцах гарадоў і вёсак.

Уплыў людзей на жыццё раслін і жывёл (вырубка лясоў, збіранне букетаў з прыгожа квітнеючых раслін, лоўля прыгожых матылёў, разбурэнне мурашнікаў, рыбная лоўля і да т. п.). Неабходнасць аховы раслін (у тым ліку раннеквітнеючых), жывёл роднага краю. Удзел дзяцей у прыродаахоўных мерапрыемствах.

Вясеннія з’явы ў прыродзе (абагульняльны ўрок).

Летнія змены ў нежывой прыродзе,

жыцці раслін, жывёл і чалавека (4 г)

Экскурсіі (1—2, у залежнасці ад мясцовых умоў) на тэмы: «Цвіценне раслін, назіранне за паводзінамі птушак, насякомых», «Правілы паводзін на лузе, каля вадаёмаў».

Змены ў нежывой прыродзе летам. Летнія навальніцы. Пра­вілы паводзін падчас навальніцы.

Расліны летам: цвіценне траў, паспяванне ягад. Ядавітыя расліны (воўчае лыка, мудранка). Жыц­цё жывёл летам, іх клопат аб патомстве.

Ахова прыроды і здароўя чалавека: правілы паводзін на лузе, каля вадаёмаў і ў вадзе. Небяспечныя сітуацыі пры сустрэчы са змеямі, ядавітымі раслінамі і да т. п.

Летняе загартоўванне арганізма. Загар.

Змены ў прыродзе і працы людзей у розныя поры года.

ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ І класа

Вучні павінны мець першапачат­ко­выя ў я ў л е н н і :

пра тое, што такое прырода;

аб прадметах жывой і нежывой прыроды;

аб ролі Сонца як крыніцы святла і цяпла, неабходных для жыцця жывой прыроды;

аб жывёлах свойскіх і дзікіх;

аб неабходнасці беражлівых адносін да ўсяго жывога;

аб сезонных зменах у нежывой прыродзе, у жыцці раслін, жывёл і чалавека;

аб неабходнасці падкормкі птушак і звяроў зімой і ранняй вясной;

аб значэнні для здароўя знаходжання на свежым паветры ў розныя поры года;

аб рэжыме дня, яго складніках;

аб асноўных правілах асабістай і грамадскай гігіены;

аб карысці садавіны і гародніны;

аб месцы, дзе можна і дзе нельга гуляць;

аб правілах паводзін на вадзе.

Вучні павінны в е д а ц ь:

назву краіны, у якой яны жывуць, яе сталіцу;

сваё прозвішча, імя і імя па бацьку;

імёны і імёны па бацьку бацькоў;

свой дамашні адрас;

нумары тэлефонаў службы вызаву эекстраных служб (хуткая дапамога, міліцыя і да т. п.).

Вучні павінны ў м е ц ь :

адрозніваць некалькі відаў дрэў (3—4), кустоў (1—2) блі­жэйшага акружэння;

адрозніваць асноўныя віды садавіны і агародніны, выконваць праві­лы гігіены пры іх ужыванні;

адрозніваць некалькі відаў насякомых (1—2), птушак (2—3), звяроў (3—4);

пералічваць асноўныя змены, якія адбываюцца ў жыцці раслін і жывёл, у працы людзей у розныя поры года;

тлумачыць прычыны назіраемых сезонных змен у прыродзе (даступныя разуменню дзяцей);

прытрымлівацца правілаў асабістай гігіены;

выклікаць у выпадку неабходнасці пажарных, міліцыю, хут­кую дапамогу, службу газу або паклікаць на дапамогу дарослых.