Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебная программа Человек и мир.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
279.04 Кб
Скачать

Іі клас (34 г)

ПРЫРОДА І ЧАЛАВЕК (27 г)

Уводзіны (1 г)

Прырода вакол цябе. Прадметы прыроды і працы чалавека. Прырода жывая і нежывая. Сувязь жывой і нежывой прыроды, узаемасувязі раслін і жывёл.

Нежывая прырода і чалавек (7 гадзін)

Паветра і жыццё (4 г). Значэнне паветра. Крыніцы забруджвання паветра, ахова паветра.

Чыстае паветра — залог здароўя чалавека. Прагулкі на чыс­тым паветры, іх значэнне для ўмацавання арганізма чалавека. Азбука харчавання.

Аказанне першай дапамогі пры няшчасных выпадках, траўмах (ударах, вывіхах, пераломах, парэзах).

Вада і жыццё (2 г). Вада ў прыродзе, яе значэнне. Крыніцы забруджвання вады, ахова вады. Вада і здароўе. Значэнне чыстай вады для арганізма чалавека. Якую ваду можна піць.

Глеба, яе значэнне (1 г). Значэнне глебы ў жыцці раслін, жылёл і чалавека. Ахова глебы. Прычыны пажараў, іх згубнае ўздзеянне на глебу. Чаму нельга спальваць сухую траву.

Жывая прырода і чалавек (19 г)

Расліны і чалавек (9 г). Расліны як частка жывой прыроды. Часткі раслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін. Разнастайнасць раслін. Расліны дзікарослыя і культурныя. Найбольш распаўсюджаныя культурныя расліны агарода і саду. Праца людзей па вырошчванні культурных раслін (садавіны, агародніны).

Найбольш распаўсюджаныя дзікарослыя расліны роднага краю (дрэвы, кусты, травы). Лекавыя і ядавітыя расліны. Значэнне раслін у прыродзе і жыцці людзей. Дзікарослыя прыгожа квітнеючыя расліны ў небяспецы. Ахо­ва раслін чалавекам. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Удзел школьнікаў у ахове раслін. Правілы прыродаахоўных паводзін (беражлівыя адносіны да раслін, насякомых, птушак і г. д.).

Грыбы (1 г). Грыбы — асобая група жывых арганізмаў. Ядо­мыя і ядавітыя грыбы. Правілы збірання грыбоў.

Жывёлы і чалавек (9 г). Разнастайнасць жывёл: насякомыя, рыбы, земна­водныя, паўзуны, птушкі, звяры. Хто чым харчуецца. Сувязі, якія існуюць паміж раслінамі і жывёламі, паміж жывой і нежывой прыродай. Якіх правілаў трэба прытрымлівацца чалавеку, каб садзейнічаць захаванню прыродных сувязяў.

Клопат жывёл (звяроў, птушак) аб сваіх дзіцянятах. Меры, накі­раваныя на ахову жывёл у адказны перыяд іх жыцця (гада­ванне патомства).

Практычныя работы. Часткі раслін. Разглядванне і апі­санне (вуснае) культурных і дзікарослых раслін.

Экскурсіі (3—4) на агарод, у сад, лес або бліжэйшы парк, сквер, школьны двор.

ЧАЛАВЕК І ГРАМАДСТВА (7 г)

Я і мая сям’я (2 г). Сямейныя традыцыі і звычаі. Будні і святы. Сумесны адпачынак. Радавод маёй сям’і.

Права дзіцяці (1 г). Што такое права. Усе людзі розныя, але правы ва ўсіх аднолькавыя. Права дзіцяці на абарону ад бязлітаснасці і насілля.

Школьны калектыў (1 г). Этыка адносін у калектыве. Наш клас у школьным калектыве. Правы і абавязкі школьніка. Знешні выгляд школьніка. Правілы паводзін у школе.

Правілы паводзін у грамадскіх месцах (у музеі, бібліятэцы, транспарце, на вуліцы і да т. п.) (2 г). Як правільна выбраць месца для гульняў і прагулак (чаму нельга гуляць уздоўж вуліцы, дзе рухаецца вялікая колькасць транспарту).

Правілы пажарнай бяспекі (1 г). Чым небяспечны пажар. Як весці сябе пры пажары.

Экскурсія ў бібліатэку ці музей, на пошту ці ў магазін і да т. п.

Урок-практыкум «Радавод маёй сям’і».

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ ІІ Класа

Вучні павінны в е д а ц ь:

што такое прырода;

прыметы жывой прыроды;

некалькі відаў найбольш распаўсюджаных дзікарослых і культурных дрэў, кустоў і траў;

некалькі відаў найбольш распаўсюджаных насякомых (2—3), птушак (3—4) і звяроў (4—5) роднага краю;

некалькі відаў раслін і жывёл (2—3), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

правілы паводзін у прыродзе (чаму нельга збіраць букеты з прыгожа квітнеючых раслін на лузе, у лесе, лавіць каляровых матылёў, жаб і інш.) і ў грамадскіх месцах (у бібліятэцы, транспарце, на вуліцы і да т. п.);

правілы зносін з равеснікамі і дарослымі;

якое значэнне для здароўя мае знаходжанне на свежым паветры;

чаму неабходна праветрываць кватэру і класныя памяшканні;

якія прадукты карысныя для здароўя;

значэнне чыстай вады для здароўя чалавека.

Вучні павінны ў м е ц ь :

выкарыстоўваць словы прывітання, звароту, падзякі;

выконваць правілы этыкету ў сумеснай калектыўнай працы і ў гульнях з аднагодкамі;

выконваць правілы паводзін у грамад­скіх месцах;

сачыць за сваім знешнім выглядам;

удзельнічаць у падтрымцы чысціні і ўтульнасці ў доме;

адрозніваць (па істотных прыметах):

а) жывыя і нежывыя прад­меты прыроды;

б) некалькі відаў найбольш распаўсюджаных дзі­карослых і культурных дрэў (3—4), кустоў (2—3), траў (2—3) роднага краю;

в) некалькі відаў раслін і жывёл (2—3), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

г) лекавыя і ядавітыя расліны (2—3);

д) некалькі відаў найбольш распаўсюджаных насякомых (2—3), птушак (3—4) і звяроў (4—5) роднага краю;

пад кіраўніцтвам настаўніка, выхавацеля праводзіць назі­ран­ні за раслінамі, жывёламі;

выконваць нормы і правілы прыродаахоўных паводзін;

удзельнічаць у даступнай прыродаахоўнай дзейнасці;

папярэджваць розныя бытавыя траўмы, аказваць першую дапа­могу пры апёках, драпінах, парэзах.