Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Белоруси.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
2.83 Mб
Скачать

Статуты Вялікага Княства Літоўскага

Перайсці да: рух, знайсці

Статуты — заканадаўчыя зводы Вялікага княства Літоўскага.

Змест

  • 1 Статут 1529

  • 2 Статут 1566

  • 3 Статут 1588

  • 4 Зноскі

  • 5 Літаратура

Статут 1529

Асноўны артыкул: Статут Вялікага княства Літоўскага 1529

Першы аркуш Статута (1529)

Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.

Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладна невядома, ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар права, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана «Пахвала Жыгімонту», у якой ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён «нас вучыў справядлівасці чыніці».

Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярычылі яго асноўным прынцыпам.

Статут уведзены ў дзеянне 29.9.1529. Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283.

Выданне Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіццю права і прававой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з'явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.

Статут 1566

Асноўны артыкул: Статут Вялікага княства Літоўскага 1566

Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях Вялікага княства Літоўскага у 1566—88, а на Правабярэжнай Украіне і ў 17—18 ст.

Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468, Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходне-еўрапейскага права.

Для падрыхтоўкі Статута ў 1551 меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 католікаў, 5 праваслаўных), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў.[1] Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй удзельнічаў маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, П. Раізій, А. Ратундус і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацверджаны толькі 1ліпеня 1564, меркавапася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу з 1 сакавіка 1566, некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеем 1 ліпеня 1566. У Статут былі ўпісаны Віленскі прывілей 1563, Бельскі прывілей 1564, Віленскі прывілей 1565.

У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 раздзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, ваеннага, адміністарцыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.

Статут 1566 замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы.

Статут напісаны на заходнерускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы.