Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpory3.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
405.5 Кб
Скачать

Вопрос№30:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.

Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.

Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]