Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

7. Кіраванне універсітэтам

65. Кіраванне Універсітэтам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам і асноўваецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

66. Узначальвае Універсітэт і кіруе яго дзейнасцю рэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

67. Рэктар Універсітэта ў межах сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з гэтым Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Універсітэта;

з’яўляецца старшынёй Савета універсітэта;

выдае загады, распараджэнні;

зацвярджае структуру і штатны расклад Універсітэта, Пінскага каледжа;

па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку назначае на пасады і вызваляе ад іх прарэктараў і галоўнага бухгалтара;

забяспечвае выкананне Статута Універсітэта;

назначае на пасады і вызваляе ад іх кіраўнікоў і іншых работнікаў структурных падраздзяленняў Універсітэта, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Універсітэта, правілы ўнутранага распарадку (па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам студэнтаў Універсітэта), правілы ўнутранага працоўнага распарадку (па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам супрацоўнікаў Універсітэта), правілы пражывання ў інтэрнаце Універсітэта;

ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Універсітэта і фінансавымі сродкамі;

нясе персанальную адказнасць за выкананне даведзеных дзяржаўных заданняў па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;

дзейнічае без даверанасці ад імя Універсітэта, прадстаўляе яго ў дзяржаўных органах, грамадскіх аб’яднаннях і іншых юрыдычных асобах, заключае дагаворы;

у сваёй дзейнасці па кіраванні Універсітэтам узаемадзейнічае з органамі самакіравання;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

68. Вышэйшым калегіяльным органам самакіравання Універсітэта з’яўляецца Савет, які ўзначальвае рэктар Універсітэта.

69. Савет універсітэта:

разглядае пытанні развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Універсітэта;

зацвярджае тэмы доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, заслухоўвае справаздачы і праводзіць штогадовую атэстацыю аспірантаў на прадмет выканання індывідуальнага плана;

прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу;

разглядае пытанні замяшчэння пасад загадчыкаў кафедр, прафесарска-выкладчыцкага складу агульнауніверсітэцкіх кафедр, прадстаўлення да прысваення вучоных званняў, дзяржаўных узнагарод, вылучае кандыдатаў на выбранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь;

зацвярджае прапанаваныя саветамі факультэтаў кандыдатуры студэнтаў на атрыманне імянных стыпендый;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

70. Бягучую дзейнасць Савета Універсітэта ажыццяўляе вучоны сакратар, які назначаецца рэктарам з ліку членаў Савета Універсітэта.

Персанальны склад Савета Універсітэта вызначаецца загадам рэктара.

71. Рашэнні Савета Універсітэта набываюць сілу з дня іх падпісання рэктарам і абавязковыя для выканання калектывам Універсітэта.