Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

5. Арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы

48. Ідэалагічная і выхаваўчая работа ва Універсітэце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі з ліку навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

49. Агульнае кіраўніцтва сістэмай ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва Універсітэце ажыццяўляецца рэктарам.

50. Выхаваўчы працэс ажыццяўляецца работнікамі Універсітэта з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, іншымі спецыялістамі ў працэсе вучэбных заняткаў, пазавучэбнай дзейнасці, а таксама ў інтэрнатах.

На рэктара ўскладаецца персанальная адказнасць за стан ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва Універсітэце.

51. Каардынацыя ідэалагічнай работы ва Універсітэце ажыццяўляецца першым прарэктарам, на якога дадзеная функцыя ўскладаецца загадам рэктара і службовай інструкцыяй.

Выхаваўчая работа каардынуецца прарэктарам, які адказвае за арганізацыю выхаваўчай і сацыяльнай работы, у адпаведнасці са службовай інструкцыяй.

52. Каардынацыю і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэтах ажыццяўляюць дэканы, а на кафедрах – загадчыкі кафедраў. На факультэтах назначаюцца намеснікі дэканаў па выхваўчай працы, якім дэканы перадаюць частку сваіх функцый.

53. Непасрэднае кіраўніцтва і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва Універсітэце ажыццяўляе аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, дзейнасць якога рэгламентуецца палажэннем, зацверджаным рэктарам Універсітэта.

54. Ва Універсітэце, на факультэтах і ў інтэрнатах ствараюцца органы студэнцкага самакіравання. Прадстаўнікі калегіяльных органаў студэнцкага самакіравання выбіраюцца ў склад Савета Універсітэта і саветаў факультэтаў.

Для арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў акадэмічных групах малодшых курсаў распараджэннем дэкана факультэта з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу назначаюцца куратары акадэмічных груп.

55. Ва Універсітэце функцыянуюць студэнцкі і спартыўны клубы.

Студэнцкі клуб – культурна-выхаваўчы цэнтр, які працуе ў сферы эстэтычнага выхавання студэнтаў з мэтай стварэння спрыяльных умоў для самадзейнай творчасці, развіцця мастацкіх і інтэлектуальных здольнасцей. Пры клубе дзейнічаюць калектывы мастацкай творчасці, гурткі, аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах.

Асноўнай мэтай дзейнасці спартыўнага клуба з’яўляецца стварэнне магчымасцей для задавальнення інтарэсаў членаў калектыву Універсітэта ў галіне фізічнай культуры і спорту. Дзейнасць спартыўнага клуба ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з факультэтамі і службамі Універсітэта.

6. Арганізацыя навукова-даследчай работы

56. Арганізацыя навукова-даследчай работы ва Універсітэце ажыццяўляецца ў рамках кафедр, навукова-даследчага сектара (НДС), аддзела інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці, што дзейнічае на падставе адпаведных палажэнняў.

57. Навукова-даследчая работа цесна звязана з адукацыйным працэсам і накіравана на ўдасканаленне падрыхтоўкі спецыялістаў, павышэнне кваліфікацыі навуковых і педагагічных работнікаў.

58. Асноўныя задачы навукова-даследчай работы:

правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ у адпаведнасці з асноўнымі навуковымі напрамкамі Універсітэта;

укараненне вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне новай тэхнікі і тэхналогій;

стварэнне канкурэнтаздольнай, у тым ліку і экспартна-арыентаванай, навукова-тэхнічнай прадукцыі;

удзел у распрацоўках важнейшых навуковых і метадычных праблем развіцця і ўдасканалення вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;

удзел у падрыхтоўцы спецыялістаў, спрыянне росту кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу Універсітэта;

стварэнне і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы для навуковых даследаванняў на аснове выкарыстання найноўшых дасягненняў айчыннай і замежнай навукі;

ажыццяўленне сувязі з прамысловымі і іншымі арганізацыямі на аснове дагавароў на распрацоўку серыйнай прадукцыі, тавараў народнага карыстання, стварэнне новай тэхнікі і тэхналогіі;

ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці на аснове прамых кантрактаў з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку па спецыфічных таварах (работах, паслугах);

удзел у міжнародных праграмах і сумесных даследчых праектах з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі, даследчымі цэнтрамі;

удзел у міжнародных выставах, канферэнцыях, кірмашах, сімпозіумах, семінарах і іншых навукова-практычных мерапрыемствах за мяжой і ў Рэспубліцы Беларусь;

стварэнне ўмоў для шырокага ўдзелу ў навукова-даследчай работы выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў і навучэнцаў, якія забяспечваюць адзінства навукова-даследчай работы і вучэбнага працэсу.

59. Навуковыя даследаванні праводзяцца па тэматычным плане, што ўключае навукова-даследчыя работы, прайшоўшыя конкурс праектаў і праграм, якія маюць нумар дзяржаўнай рэгістрацыі.

60. Універсітэт праводзіць навуковыя і навукова-практычныя каферэнцыі, сімпозіумы, алімпіяды, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне ўмоў для правядзення пленнай навукова-даследчай работы.

61. Навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы выконваюцца прафесарска-выкладчыцкім складам, навуковымі і іншымі работнікамі, студэнтамі і аспірантамі, работнікамі іншых устаноў і арганізацый.

62. Арганізацыя працы работнікаў, якія выконваюць навукова-даследчую работу па-за асноўным працоўным часам, ажыццяўляецца як на падставе працоўных, так і на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, што заключаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

63. Навуковыя даследаванні фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца ў вызначаным парадку для правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па важнейшых напрамках навукі і тэхнікі, сродкаў фондаў, сродкаў заказчыкаў па дзяржаўных дагаварах, уласных сродкаў Універсітэта і іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

64. Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ва Універсітэце арганізуецца аддзелам аспірантуры з мэтай забеспячэння ўмоў, неабходных для падрыхтоўкі і абароны дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата навук. Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі можа ажыццяўляцца ў форме суіскальніцтва на дагаворнай аснове.