Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

27

Зацверджана

загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

29 кастрычнiка 2009 г. №1056

С Т А Т У Т

установы адукацыі

”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“

БрДУ імя А.С.Пушкіна

(новая рэдакцыя)

У С Т А В

учреждения образования

”Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина“

БрГУ имени А.С.Пушкина

(новая редакция)

Брэст

2009

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Гэты Статут установы адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута, які быў зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2005 № 529 і зарэгістраваны рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.02.2006 № 11551, са змяненнямі і дапаўненнямі, зацверджанымі загадамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.09.2006 № 564, ад 25.09.2008 № 701, і зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 18.09.2006 № 12486, рашэннем Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, ад 04.11.2008 № 0569 адпаведна.

2. Установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ ўтворана па загадзе Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.1995 № 320 з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна, рэарганізаванага па распараджэнні Савета Міністраў СССР ад 23.09.1950 № 15414-р. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.05.1999 № 275 Брэсцкаму дзяржаўнаму універсітэту прысвоена імя А.С.Пушкіна.

Установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ (далей – Універсітэт) рэарганізавана шляхам далучэння да яе установы адукацыі ”Пінскі дзяржаўны педагагічны каледж імя А.С.Пушкіна“ згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2004 № 822.

3. Універсітэт арганізаваны ў форме ўстановы на аснове ўласнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

4. Універсітэт з’яўляецца вышэйшай навучальнай установай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.

5. Універсітэт падпарадкаваны Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Афіцыйная назва Унiверсiтэта на беларускай мове:

поўная: установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С.Пушкіна“;

скарочаная: БрДУ iмя А.С.Пушкіна.

Афіцыйная назва Унiверсiтэта на рускай мове:

поўная: Учреждение образования ”Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина“;

скарочаная: БрГУ имени А.С.Пушкина.

7. Месца знаходжання Універсітэта: Рэспубліка Беларусь, 224665, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21.

Універсітэт мае адасобленае структурнае падраздзяленне – Пінскі каледж.

Месца знаходжання Пінскага каледжа Універсітэта: Рэспубліка Беларусь, 225710, Брэсцкая вобласць, г.Пінск, вул. Цэнтральная, 5.

8. Універсітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабовыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

9. Маёмасць, перададзеная Універсітэту, з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю (уласнасцю Рэспублікі Беларусь), яна замацоўваецца за ім на правах аператыўнага кіравання. Універсітэт у адносінах замацаванай за ім маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і прызначэннем маёмасці правы валодання, карыстання і распараджэння ім.

10. Універсітэт не мае права адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю без згоды Міністэрства адукацыі, а ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках – без згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў кіравання дзяржаўнай маёмасцю.

11. Універсітэт мае самастойны баланс, разліковы бюджэтны і пазабюджэтны рахункі і іншыя рахункі, якія адкрываюцца ў банкаўскіх установах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

12. Універсітэт адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, што знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах нясе ўласнік маёмасці.

13. Даходы, атрыманыя ад прадугледжанай гэтым Статутам дзейнасці, і набытая за іх кошт маёмасць паступаюць у аператыўнае кіраванне і выкарыстоўваюцца Універсітэтам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, улічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Універсітэт не мае права выступаць гарантам, паручыцелем трэціх асоб – юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці (у тым ліку долі (акцыі), статутныя фонды якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці) і фізічных асоб (у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў) пасля выканання гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў па вяртанні крэдытаў, дадзеных у карыстанне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем крэдытаў, якія выдаюцца на будаўніцтва жылых памяшканняў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

15. Універсітэт мае бланкі і пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, іншыя бланкі, пячаткі і штампы, сваю сімволіку, неабходныя для дзейнасці Універсітэта.

16. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем Універсітэтам якасці адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

17. Універсітэт ажыццяўляе справаводства і работу архіва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. Змяненні і дапаўненні ў гэты Статут уносяцца і ўступаюць у сілу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. Рэарганізацыя, ліквідацыя і спыненне дзейнасці Універсітэта ажыцяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.