Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская дзіцячая літ_ВМК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

7. Змітрок Бядуля

Тэматычная разнастайнасць i гуманiстычны пафас апавяданняў i вершаў Змiтрака Бядулi, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне

У апавяданнях З. Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi»), у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоў, якiя пазбаўляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ўнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).

Апавяданне «Пяць лыжак зацiркi» падымае праблему жыцця вёскі. На прыкладзе сям’і хворага Антося i Агаты можна прасачыць становішча большасці сялян. Падзеі адбываюцца вясною, калі па вёсках пануе галадуха. Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ў суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям’i. Вялiкiм няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая з’ела 5 лыжак зацiркi.

Апавяданне «Малыя дрывасекi» падымае праблему масавага абеззямельвання сялян, з-за якой яны вымушаны былі наймацца на лесараспрацоўкі. Галоўныя героi – 2 браты. Старэйшаму Цiшку – 10 гадоў, а меншаму, Халiмону – 8. Бацька iх працаваць не мог, ён быў кульгавы. Ι хлопчыкi вымушаны iсцi ў лес на заробкi. Калi ўзнялася завея, усе дрывасекi разбеглiся па дамам, а Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся, каб бацька не наракаў, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ўсё ж пайсцi, то заблудзiлiся i замерзлi. Яны бачылi сон, у якім збылося iх жаданне, адно на дваiх: «Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны пад’елi i на печы паснулi». Аўтар яскрава паказаў, што, выконваючы дарослую працу, псіхалагічна хлопчыкі заставаліся дзецьмі і менавіта таму не вытрымалі і загінулі.

Апавяданне «Велiкодныя яйкi» – галоўны герой Сцяпанка па мянушцы Пяцкун захапляўся маляваннем. Нiхто яго не разумеў. Толькi на Вялiкдзень яму куплялi фарбы i дазвалялi фарбаваць яйкi. Калi загiнуў бацька, то мацi не змагла купiць сыну фарбы. Ι тады хлопчык на велiкодных яйках сваёй крывёю намаляваў партрэт бацькi, забiтага на вайне. Заканчваецца апавяданне аптымiстычнымi спадзяваннямi на лепшую будучыню мастака. Чутку аб дзiўных велiкодных яйках пачулi студэнты з суседняй вёскi i падарылi Сцяпанку скрыначку з рознымi фарбамi. Яны абяцалi яго вучыць i ў горад забраць, гаварылі, што з яго выйдзе вялiкi чалавек.

Апавяданне «Дзе канец свету» адлюстроўвае ўнутраны свет хлопчыка Янкі, які ўвесь час разважае, фантазiруе, захапляецца таямнiцамi навакольнай прыроды. Але больш за ўсё яго хвалюе пытанне: Дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказа (бацька працуе i яму няма часу, баба Аўдоцця не ведае, дзядзька Арцём смяецца з яго пытанняў). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ён пакiдае свой статак гусей i бяжыць услед за iм. Заканчваецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосенi ў школу пайду, вучыцца буду i аб усiм даведаюся».

У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт апісвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы («Вунь бярэзнiк на пагорку»). Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеўныя. Вершы «Мае забавы», «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З. Бядуля вучыць дзяцей з любоўю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назіральнасцi.

У сваiх творах З. Бядуля закранае пытаннi, якiя хвалююць маленькага чытача i дапамагаюць яму разабрацца ў жыццёвых праблемах.

Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываў, пiсьменнiк напаўняў казкi новым зместам i ўзбагачаў iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.).

У казцы «Скарб» галоўны герой наслухаўся дзедавых казак аб багатых скарбах i адпраўляецца iх шукаць у купальскую ноч. У лесе хлопчык сустракаецца з хохлiкам, якi паказвае яму свае падземныя скарбы i знаёмiць са сваёй сям’ёй, дзе кожны заняты сваёй працай. Хлопчык зразумеў, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любiць працаваць». У вобразе хлопчыка Саўкi праяўляюцца тыповыя для яго ўзросту рысы характару (цiкаўнасць, спалох, задзiрыстасць).

У казцы «Мурашка-Палашка» ўзнята тэма калектыўнай працы, неабходнасцi абароны свайго дому. Дабро ў казцы звязана з вобразам Палашкi. Зло – у вобразе мядзведзя. Ён дужы i самаўпэўнены, ён гвалтаўнiк-прыгнятальнiк. Адмоўныя героi i воўк з лiсой, яны прыслужваюць прыгнятальнiку працоўных. Мурашкi працавiтыя, воўк жорсткi, лiса хiтрая.

У аснову сюжэта аповесці-казкі «Сярэбраная табакерка» пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiў у табакерку, на зямлi перастала гнiць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаўляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ў спалучэннi рэалiстычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сям’i зайчыкаў, дзе, акрамя бацькоў, прысутнічае стары дзед. Дзед расказвае гiсторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ў прадзеда сям’i леснiка. I ад iмя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапiла ў табакерку iх далёкага продка Дзiда-дзеда, i што з гэтага атрымалася.

Фантастычны план уключаецца ў дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачнiка. Тут адбываюцца дзiвосныя пераўтварэннi i незвычайныя прыгоды з героямi казкi. Дзiда-дзед – заяц, ажывае такая мiстычная iстота, як смерць, сарока ператвараецца ў каралеву Лялю, кардынал Банiфацый пераапранаецца прафесарам Джыованнi Чарэнца, аптэкар Савiцкi стварае мясныя буракi, якiя растуць на градках, i сонныя парашкi, што ўсыпляюць людзей і г.д. Сюжэт аповесцi-казкi пабудаваны на барацьбе памiж Дзiда-дзедам, яго сябрамi (дзяўчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляўнiчы Саўка, аптэкар Савiцкi, скамарохi) i памагатымi Смерцi (панi Сарачынская, кароль Пінг-Понг, кардынал Банiфацый, папа Кiй дзясяты). Смерць iмкнецца вырвацца з дзедавай табакеркi.

Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» ў тым, што ў творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццё i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыўныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоўваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцці ў чалавеку.