- •Дзіцячая літаратура
- •Тлумачальная запіска
- •І. Тэарэтычны раздзел
- •24 Лекцыйных, 2 лекцыйных (кср) гадзін
- •Тэксты лекцыйных заняткаў
- •1.Уводзіны. Вытокі дзіцячай літаратуры
- •2. Дзіцячая літаратура пачатку XX стагоддзя
- •3. Дзіцячая літаратура ў 20-я гг. XX стагоддзя
- •4. Дзіцячая літаратура ў 30-я гг. XX стагоддзя
- •5. Янка Купала
- •6. Якуб Колас
- •7. Змітрок Бядуля
- •8. Янка Маўр
- •9. Дзіцячая літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
- •10. Алесь Якімовіч
- •11. Уладзімір Дубоўка
- •12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гадоў
- •13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў. Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ў 1957-85гг.
- •14. Максім Танк
- •15. Станіслаў Шушкевіч
- •17. Алена Васілевіч
- •18. Эдзі Агняцвет
- •19.Артур Вольскі
- •21. Рыгор Барадулін
- •22. Павел Місько
- •23. Уладзімір Ліпскі
- •24. Георгій Марчук
- •Інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце» 22.05.14 Прадстаўляем увазе нашых чытачоў размову з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгіем Марчуком.
- •25. Уладзімір Ягоўдзік
- •26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Іі. Практычны раздзел
- •18 Практычных, 2 практычных (кср) гадзін
- •Творчасць Змітрака Бядулі для дзяцей
- •Ііі. Раздзел кантролю ведаў крытэрыі ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці студэнта
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «Дзіцячая літаратура»
- •Тэматыка пісьмовай работы
- •Прыкладныя пытанні кантрольнай работы
- •Іv. Дапаможны раздзел
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу Тэма 1. Уводзiны. Вытокi дзiцячай лiтаратуры
- •Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку хх стагоддзя
- •Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 5. Янка Купала (1882–1942)
- •Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956)
- •Тэма 7. Змiтрок Бядуля (1886–1941)
- •Тэма 8. Янка Маўр (1883–1971)
- •Тэма 9. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя
- •Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979)
- •Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)
- •Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў
- •Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў
- •Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995)
- •Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991)
- •Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996)
- •Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.)
- •Тэма 18. Эдзi Агняцвет (1913–2000)
- •Тэма 19. Артур Вольскі (1924–2002)
- •Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)
- •Тэма 21. Рыгор Барадулін (1935–2014)
- •Тэма 22. Павел Місько (1931–2011)
- •Тэма 23. Уладзімір Ліпскі (нарадзіўся ў 1940 г.)
- •Тэма 24. Георгій Марчук (нарадзіўся ў 1947 г.)
- •Тэма 25. Уладзімір Ягоўдзік (нарадзіўся ў 1956 г.)
- •Тэма 26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай работы
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу Тэма 1. Уводзiны. Вытокi дзiцячай лiтаратуры
- •Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку хх стагоддзя
- •Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 5. Янка Купала (1882–1942)
- •Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956)
- •Тэма 7. Змiтрок Бядуля (1886–1941)
- •Тэма 8. Янка Маўр (1883–1971)
- •Тэма 9. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя
- •Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979)
- •Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)
- •Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў
- •Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў
- •Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995)
- •Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991)
- •Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996)
- •Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.)
- •Тэма 18. Эдзi Агняцвет (1913–2000)
- •Тэма 19. Артур Вольскі (1924–2002)
- •Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)
- •Тэма 21. Рыгор Барадулін (1935–2014)
- •Тэма 22. Павел Місько (1931–2011)
- •Тэма 23. Уладзімір Ліпскі (нарадзіўся ў 1940 г.)
- •Тэма 24. Георгій Марчук (нарадзіўся ў 1947 г.)
- •Тэма 25. Уладзімір Ягоўдзік (нарадзіўся ў 1956 г.)
- •Тэма 26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Вучэбна-метадычная карта
- •Вучэбна-метадычная карта
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі кіруемай самастойнай работы студэнтаў
- •Пералік рэкамендаваных сродкаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў
- •Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы
Тлумачальная запіска
Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу.
Мэты дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» – пазнаёміць студэнтаў са шляхамі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ад вытокаў да сённяшняга часу, прааналізаваць асаблівасці творчасці пісьменнікаў для дзяцей, змест іх твораў, паказаць іх ролю ў літаратурным працэсе.
Задачы дысцыпліны:
даць студэнтам рознабаковыя веды па прадмеце;
прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанравых форм;
выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;
садзейнічаць выхаванню добрага эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;
фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.
Праграма складаецца з аглядавых і манаграфічных тэм. У аглядавых тэмах больш увагі надаецца пісьменнікам, творчасць якіх не вывучаецца манаграфічна.
Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў рабочай праграме праводзіцца з улікам спецыфікі канкрэтнай установы вышэйшай адукацыі.
Практычныя заняткі павінны насіць актыўны, творчы характар, развіваць самастойнасць мыслення студэнтаў. Заняткі можна праводзіць у форме гутаркі, абмеркавання падрыхтаваных студэнтамі паведамленняў, а таксама выкарыстоўваць прыём напісання рэцэнзіі на невялікія зборнікі твораў для дзяцей.
Некаторыя тэмы мэтазгодна рэкамендаваць для самастойнага вывучэння, прычым выкладчык арыентуе студэнтаў на навуковы пошук адпаведнай літататуры, дакладна акрэслівае мэты і задачы даследчай працы.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:
шляхі і галоўныя этапы развіцця нацыянальнай літаратуры для дзяцей ад вытокаў і да нашых дзён;
асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху дзіцячых пісьменнікаў;
узаемасувязь светапогляду і творчасці пісьменніка, асаблівасці яго стылю ці творчай манеры;
канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае значэнне мастацкіх твораў;
галоўныя ідэйна-эстэтычныя праблемы вывучаемых твораў, асаблівасці іх кампазіцыі і вобразна-выяўленчых сродкаў;
герояў твораў, адметныя рысы характару, месца ў сістэме вобразаў;
заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў;
літаратуразнаўчыя крыніцы па тэмах дысцыпліны.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець:
аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы;
выяўляць падобнае і адрознае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў;
вызначыць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу;
ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў;
скласці тэсты, віктарыны, красворды па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара;
працаваць з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне для паглыблення ўласных ведаў, больш шырокага разумення эстэтычнай і грамадскай каштоўнасці твораў ці ў цэлым творчасці пісьменніка, а таксама для развіцця ўмення самастойнай навукова-даследчай працы.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць:
метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу;
навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач;
навыкамі выразнага чытання твораў.
Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў усёй сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, а таксама ў пэўнай ступені фарміраванне светапогляду студэнтаў, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу.
Вывучэнне дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» разлічана на 92 гадзіны, з іх 46 аўдыторных: 26 лекцыйных і 20 гадзін практычных заняткаў. Вучэбным планам на дзённым аддзяленні факультэта беларускай і рускай філалогіі для спецыяльнасцей 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) прадугледжана 24 лекцыйных (з іх 2 КСР) і 18 практычных (з іх 2 КСР) гадзін. Вучэбным планам на завочным аддзяленні факультэта беларускай і рускай філалогіі для спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура прадугледжана 8 лекцыйных, 4 практычных гадзін, 34 гадзіны адведзена на самастойную работу.
