Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская дзіцячая літ_ВМК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

3. Дзіцячая літаратура ў 20-я гг. XX стагоддзя

Беларуская лiтаратура пачатку ХХ ст. развiвалася ў рэчышчы адраджэнскага руху. У пачатку ХХ ст. была знята афiцыйная забарона з беларускага друкаванага слова, пачала развiвацца кнiгавыдавецкая справа, у беларускую лiтаратуру прыйшло новае пакаленне пiсьменнiкаў. У гэты час узнiкаюць розныя культурна-асветнiцкiя i выдавецкiя таварыствы, гурткi, самадзейныя калектывы, нацыянальны тэатр, беларускiя школы. Актыўны ўдзел у адраджэнскiм працэсе пачатку 20 ст. прымалi такiя пiсьменнiкi, як Я. Колас, М. Багдановiч, Цётка, М. Гарэцкi, В. Ластоўскi, С. Палуян i iнш.

Вядучым жанрам было апавяданне, пачала развівацца аповесць.

Дзіцячая літатарутра развівала наступную тэматыку:

– творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу («Пагоня» М. Багдановiча, «Арлянятам», «Пiянерскае» Я. Купалы i iнш.);

– творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi «Мiхаська» Цёткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш.);

– творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесць «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш.);

– творы аб дзiцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў (апавяданнi «Катыш» М. Багдановiча, «Кот Знайдзён» Л. Чарняўскай i iнш.);

– творы прыродазнаўчага зместу (вершы «Лета», «Восень» Цёткi, «Зiмовая дарога» М. Багдановiча i iнш.);

– творы арнiталагiчнага, прыродаапiсальна-анiмалiстычнага i анiмалiстычнага зместу (вершы «Верабей» К. Лейкi, «Мароз» Я. Купалы; апавяданне «Гутаркi аб птушках» Цёткі і iнш.);

– творы тапанiмiчна-гiстарычнага зместу (легенды);

– творы з гiстарычным зместам (вершы «Перапiсчык», «Летапiсец» М. Багдановiча; апавяданне «Князёўна Рагнеда» В. Ластоўскага і iнш.);

– творы эстэтычна-выхаваўчага i эстэтычнага зместу (п´есы «Снатворны мак» К. Лейкi, «Жывыя казкi» А. Гаруна i iнш.);

– творы навучальна-пазнавальнага зместу (апавяданне «Аб сытой свiннi» В. Ластоўскага i iнш.).

У 1920 г. выходзіць зборнік п’ес для дзіцячага тэатра А. Гаруна «Жывыя казкі».

1921–1922 гг. часопіс «Зоркі».

У 1924 г. пачаў выдавацца часопіс «Беларускі піянер», які ў 1929 г. атрымаў назву «Іскры Ільіча».

Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi.

Творы Цёткi маюць пазнавальнае i выхаваўчае значэнне для дзяцей дашкольнага ўзросту. Творы Цёткi напоўнены матывамi дабра, спачування, справядлiвасцi.

У апавяданні «Міхаська» ўздымаецца тэма сіроцкага дзяцінства. Лёс хлопчыка нібы прадвызначаны: нараджаўся доўга, маці памірае, непрыгожы, адзінокі, нелюбімы. Шкодлівым яго зрабіла адзінота, тое, што ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська змяніўся, калі выратаваў жорава, змяніліся і адносіны да яго мачыхі, хлапчукоў. Аднак хлопчык памірае. Аўтарка паказвае адсутнасць будучыні ў гэтага дзіцяці.

У сваiх лiрычных творах Цётка давала ўзоры вобразнага, аб´ёмнага бачання праяў жыцця, навакольнага i сацыяльнага, у цесным iх перапляценнi. Яе вершы «Лета», «Восень», «Скора прыйдзе вясна» i iнш. У вершах побач з прыгожымi карцiнамi прыроды падаюцца i паэтычныя абразкi побытавага, сацыяльнага зместу; імкненне лiрычнага героя да сялянскай працы – верш «Лета». У вершы «Скора прыйдзе вясна» вясна – гэта не толькi сiмвал i вобраз прыгажосцi, а яшчэ i сiмвал стваральнай працы.

Цётка прынесла ў беларускую паэзію магутную стыхію лірызму, пачуццёвасці, на новым узроўні скарыстаўшы ў творчых мэтах фальклорную паэтыку. У прозе яна паказала адметную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы ўзоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання.

У 1914 г. у Мiнску выходзiў у свет лiтаратурна-мастацкi i навукова-папулярны часопiс для беларускай моладзi «Лучына». Цётка была лiтаратурным рэдактарам гэтага часопiса. На яго старонках яна друкавала свае творы i пiсала артыкулы.

У апавяданні «Гутаркi аб птушках» прыродныя факты падаюцца ў займальнай сюжэтнай форме. Гэта апавяданне ўяўляе сабой спалучэнне эпiзодаў, важнасць якiх заключаецца не ў падзейнасцi, а ў пазнавальнасцi iх зместу: усё тут развiваецца вакол чакання Марыляй, Настай i Казюком прылёту жаваранка i чарговага дзедавага аповеду аб гэтай птушцы. Твор выконвае не толькi пазнавальную функцыю, але i развiвае фантазiю.

У гэтым апавяданнi можна вылучыць наступныя прыкметы белетрызацыi прыродных фактаў:

1. Наяўнасць фабулы, выкарыстанне аўтарам эпiтэтаў, метафар, параўнанняў, перанясенне казачных вобразаў у рэальную жыццёвую сiтуацыю, выкарыстанне элементаў загадак.

2. Ускоснае правядзенне вобразных аналогiй памiж жыццём чалавека, характарыстыкамi людзей i асаблiвасцямi жаваранкавай сям´i.

3. Працэс пазнання разгортваецца ў адпаведнасцi з фабульным прынцыпам двойчы: у мастацкiм свеце апавядання i рэальнай рэцэпцыйнай сiтуацыi.

Аб вытворчым працэсе здабывання «газы (керасiна)». Цяжкасцi такой працы, пераапрацоўцы здабытага прадукта, аб паказчыках месцазнаходжання i аб тым, «з чаго неачышчаная газа паўстала» апавядаецца ў артыкуле «Газа».

Мемуары «З дарогі» – успаміны аб вандроўцы ў Фінляндыю можна лічыць грунтоўным этнаграфічным нарысам з жыцця фінаў, а таксама гімнам фінскаму культурна-гістарычнаму адраджэнню, за якім паралеллю праглядваецца запаветная мара Цёткі аб адраджэнні беларусаў.