Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская дзіцячая літ_ВМК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

25. Уладзімір Ягоўдзік

Тэматычная разнастайнасць твораў Уладзiмiра Ягоўдзiка, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне

Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу на самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта, па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць У. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрэтацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб.

Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi У. Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам. Аповесць «Янка i ружа» прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання дабрачыннасцi i ўсталявання прынцыпаў вышэйшай справядлiвасцi. Прысвечана змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак i грубай уладнай сiлы.

Тэматычна творы У. Ягоўдзiка можна падзялiць на два цыклы: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. У аповесцi «Янка i ружа» сюжэт убiрае ў сябе дзве раўназначныя часткi: у краiне Летавеччыне, дзе кiраваў разумны Уладар, людзi жылi шчаслiва, а ў суседнiх – Зубонii i Пузонii – гаравалi, бо iх каралi вялi бясконцыя войны. Цёмныя сiлы замыслiлi разбурыць шчасце i ў Летавеччыне. Балотнiца падманам зацягвае ў багну Уладара i Уладарку, калi тыя неаглядна кiнулiся шукаць кветку шчасця ў Купальскую ноч, а здрадлiвых пузонскага i зубонскага каралёў прымушае служыць сабе, якiя ў дадзеных Балотнiцай масках Уладара i Уладаркi з’яўляюцца ў каралеўскiм замку. Першы мiнiстр Бабур таксама прагне захапiць уладу, таму ўступае ў хаўрус з цёмнымi сiламi. Калi дзецi спрабуюць з высокай вежы запусцiць летаўцоў, каб такiм чынам парадаваць дзяцей i ў суседнiх краiнах, iх жорстка караюць: усiх хлапчукоў забiраюць у салдаты i адпраўляюць на вайну. Не могуць дапамагчы тут i Нянька, i Начальнiк варты, якiя захоўваюць адданасць ранейшым iдэалам. Нянька толькi паспявае перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку жытнi каласок, якi павiнен вярнуць яго дадому. Каб Ружа не заўважыла ўсiх жахлiвых змен у дзяржаве, ёй дараць замежныя чароўныя акуляры. Хцiўцы дабiваюцца свайго: багна падступае амаль да самага палаца, знiкла светлая рэчка, няма збожжавых палёў. Аднак жытнi каласок прыводзiць Янку ў родныя мясцiны, ён аб’яўляе вайну цёмным сiлам. З дапамогаю Нянькi i Начальнiка варты ўдаецца напалову ачысцiць Святлынь-раку, пасеяць жыта, на адваяваных у балота палетках. Нарэшце Ружа, пазбаўленая чароўных акуляраў, букетам жытнёвых каласоў дакранецца да ўяўных уладароў – з iх спаўзаюць маскi, усе бачаць, што гэта зубонскi i пузонскi каралi, якiя тут жа ператвараюцца ў гадзюк, Бабур жа – у аблезлага пацука. Справядлiвасць адноўлена. У гэтай аповесцi пiсьменнiк звяртаецца, няхай i апасродкавана, да гiсторыi краю. Тут можна знайсцi многа сiмвалiчных прыкмет Беларусi: Белая вежа як увасабленне дзяржаўнай велiчы, светлыя рэкi, зялёныя лясы, працавiтыя людзi. А барацьба з тванню – гэта сiмвал змагання за Адраджэнне краю пасля многiх гадоў застою, напамiнак пра неабходнасць аднаўляць i развiваць нацыянальную беларускую культуру, берагчы i ўмацоўваць родную мову. Драматургiчныя творы У. Ягоўдзiка прысвечаны пераважна маральна-этычнай тэматыцы.