- •Дзіцячая літаратура
- •Тлумачальная запіска
- •І. Тэарэтычны раздзел
- •24 Лекцыйных, 2 лекцыйных (кср) гадзін
- •Тэксты лекцыйных заняткаў
- •1.Уводзіны. Вытокі дзіцячай літаратуры
- •2. Дзіцячая літаратура пачатку XX стагоддзя
- •3. Дзіцячая літаратура ў 20-я гг. XX стагоддзя
- •4. Дзіцячая літаратура ў 30-я гг. XX стагоддзя
- •5. Янка Купала
- •6. Якуб Колас
- •7. Змітрок Бядуля
- •8. Янка Маўр
- •9. Дзіцячая літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
- •10. Алесь Якімовіч
- •11. Уладзімір Дубоўка
- •12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гадоў
- •13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў. Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ў 1957-85гг.
- •14. Максім Танк
- •15. Станіслаў Шушкевіч
- •17. Алена Васілевіч
- •18. Эдзі Агняцвет
- •19.Артур Вольскі
- •21. Рыгор Барадулін
- •22. Павел Місько
- •23. Уладзімір Ліпскі
- •24. Георгій Марчук
- •Інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце» 22.05.14 Прадстаўляем увазе нашых чытачоў размову з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгіем Марчуком.
- •25. Уладзімір Ягоўдзік
- •26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Іі. Практычны раздзел
- •18 Практычных, 2 практычных (кср) гадзін
- •Творчасць Змітрака Бядулі для дзяцей
- •Ііі. Раздзел кантролю ведаў крытэрыі ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці студэнта
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «Дзіцячая літаратура»
- •Тэматыка пісьмовай работы
- •Прыкладныя пытанні кантрольнай работы
- •Іv. Дапаможны раздзел
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу Тэма 1. Уводзiны. Вытокi дзiцячай лiтаратуры
- •Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку хх стагоддзя
- •Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 5. Янка Купала (1882–1942)
- •Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956)
- •Тэма 7. Змiтрок Бядуля (1886–1941)
- •Тэма 8. Янка Маўр (1883–1971)
- •Тэма 9. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя
- •Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979)
- •Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)
- •Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў
- •Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў
- •Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995)
- •Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991)
- •Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996)
- •Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.)
- •Тэма 18. Эдзi Агняцвет (1913–2000)
- •Тэма 19. Артур Вольскі (1924–2002)
- •Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)
- •Тэма 21. Рыгор Барадулін (1935–2014)
- •Тэма 22. Павел Місько (1931–2011)
- •Тэма 23. Уладзімір Ліпскі (нарадзіўся ў 1940 г.)
- •Тэма 24. Георгій Марчук (нарадзіўся ў 1947 г.)
- •Тэма 25. Уладзімір Ягоўдзік (нарадзіўся ў 1956 г.)
- •Тэма 26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай работы
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу Тэма 1. Уводзiны. Вытокi дзiцячай лiтаратуры
- •Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку хх стагоддзя
- •Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады хх стагоддзя
- •Тэма 5. Янка Купала (1882–1942)
- •Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956)
- •Тэма 7. Змiтрок Бядуля (1886–1941)
- •Тэма 8. Янка Маўр (1883–1971)
- •Тэма 9. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя
- •Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979)
- •Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)
- •Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў
- •Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў
- •Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995)
- •Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991)
- •Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996)
- •Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.)
- •Тэма 18. Эдзi Агняцвет (1913–2000)
- •Тэма 19. Артур Вольскі (1924–2002)
- •Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)
- •Тэма 21. Рыгор Барадулін (1935–2014)
- •Тэма 22. Павел Місько (1931–2011)
- •Тэма 23. Уладзімір Ліпскі (нарадзіўся ў 1940 г.)
- •Тэма 24. Георгій Марчук (нарадзіўся ў 1947 г.)
- •Тэма 25. Уладзімір Ягоўдзік (нарадзіўся ў 1956 г.)
- •Тэма 26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Вучэбна-метадычная карта
- •Вучэбна-метадычная карта
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі кіруемай самастойнай работы студэнтаў
- •Пералік рэкамендаваных сродкаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў
- •Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы
21. Рыгор Барадулін
Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораў Рыгора Барадулiна, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне
Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка ілюструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, скорагаворках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р. Барадулiн напiсаў у пачатку далёкiх 1960-х гг., калi ў самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома, з бацькоўскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяўчынку Лану. Сваiм першым творам ён лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiў i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Напраклад, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р. Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояў, Р. Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоўкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка. У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса») вiдавочна жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аўтар вядзе сваiх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеў, пацеў, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i шчаслiвую канцоўку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласць характараў-тыпаў (працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усё гэта сведчыць пра захаванне многiх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лёг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з’еў злы воўк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са злымi-злымi вачыма, З iкластаю Пашчай-пасткай, З’еў яго люты ваўчыла Ι костачкi перахраскаў. Р. Барадулiн удала перадае ўсю непасрэднасць i каларыт казкi: мацярынскую любоў казы-гаспадынi да сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ў iх хацiнцы да прыходу ваўка. Канцоўка казкi шчаслiвая.
Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю адрозніваюцца жарты-перакруткi. Тонкая павучальная iронiя прыхавана ў многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ўсё як ёсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiны сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць i невука-задаваку Максiмку («на ўроках Няўседу, у клас Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), i абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ў сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доўгiм носам («Хто паўсюль Яго суе У свае Ι не ў свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ўсiм», i няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ўсхопчыка, якi прарадзiў бабулi агарод так, што « – Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» (верш «Хлопчык-усхопчык»). Даспадобы дзецям апiсанне адухоўленых з’яў прыроды. Р. Барадулiн – непаўторны пейзажыст. Красавiк-чараўнiк напоўнiў наваколле ластаўкамi, засеяў кветкамi луг i «Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясёлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены» знаёмiць з прадстаўнiкамi жывёльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыўна пашыраюць дзiцячы пазнаваўчы кругагляд («Цi ляцяць вароны ў вырай?», «Цi пазяхае бегемот?»). Творчасць Р. Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар.
