Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская дзіцячая літ_ВМК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў. Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ў 1957-85гг.

Праблема выхавання ў дзяцей гiстарычнай свядомасцi заўсёды была актуальнай для беларускай дзiцячай лiтаратуры.

У гэтым напрамку пiсаў свае творы Алесь Якiмовiч «Адкуль лiха на свеце», «Кастусь Калiноўскi». Аповесцi Алеся Якiмовiча раскрываюць сiлу, велiч, жыццяздольнасць народа.

Беларуская дзiцячая лiтаратура глыбока i ўсебакова адлюстроўвала паўсядзённае жыццё школьнiкаў, iх праблемы. Праблемам бадзяжнiцтва дзяцей, спаўзання iх на злачынныя сцежкi Павел Кавалёў прысвяцiў шмат твораў («Лёнька Гром»).

Ι. Навуменка «Вайна каля Цiтавай копанкi». Пiсьменнiк раскрыў праблему станаўлення асобы, прызнання самакаштоўнасцi чалавека. Дзiцячыя «войны» за валоданне копанкай урэшце перарастаюць у трывалае сяброўства.

Выхаванню высакародных пачуццяў, адчуванне чалавечай годнасцi ў школьнiка, гатоўнасцi дапамагчы сябру ў бядзе, ветлiвасцi, павазе да старэйшых садзейнiчае паэзiя. Вершы В. Вiткi, Э. Агняцвет, Р. Барадулiна, Н. Гiлевiча i iнш.

Лiтаратрныя казкi ствараюць амаль усе пiсьменнiкi, якiя пiшуць для дзяцей. М. Танк апавядае пра падарожжа мураша Бадзiнi. Паэт не проста расказввае пра дзiвосы, але i вучыць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю. Казкi У. Караткевiча змяшчаюць у сабе глыбокi фiласофскi сэнс. Казкi У. Караткевiча тэматычна разнастайныя, моцныя патрыятычным пафасам, напоўнены любоўю да роднага краю («Лебядзiны скiт»); сцвярджаюць, што калі чалавек спагадлiвы, добра працуе, то яму i ў жыццi шчасцiць («Чортаў скарб»); вучаць жыццёвай мудрасцi, уменню бачыць прыгожае, разумець («Жабкi i чарапаха»).

Вучобе малых дзетак садзейнiчаюць вершы Е. Лось «Смачныя лiтары» пра алфавiт.

Героямі апавяданняў i аповесцей Даiра Слаўковiча з’яўляюцца дзецi. Пiсьменнiк iмкнецца паказаць не толькi іх паўсядзённыя заняткi, але i падштурхнуць да розуму, зацiкавiць праявамi жыцця.

14. Максім Танк

Тэматычная разнастайнасць твораў Максiма Танка, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытаннне

Першыя творы М. Танка для дзяцей з’явiлiся ў 1937 г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства.

Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях, творы М. Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках М. Танк закранаў розныя этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэўнены, што роўнага па прыгажосцi яму ў лесе няма. Аднак калi ў лес прыйшлi дзецi, усё стала на свае месцы: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiўся. Казка вучыць чытачоў рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ў тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ў беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказаны ў «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. Тут М. Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Белавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаў. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воўк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсаны ў традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальнiцтва мядзведзя. Ён вырашыў знайсцi жонку, працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць і быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты, воўк i лiса, змаглi знайсцi выгадную нявесту – працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з’еў усе вавёрачкiны запасы i занудзiўся, то знайшоўся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыў мядзведзя брагай, паiў зеллем, салодкiм, як мёд, спаiўшы мядзведзя, прыкаваў яго да калоды i павёў цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароў (напрыклад, чаму вавёрачка хавае свае арэхi).

У «Казку пра Музыку» паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправядлiвасцi i ўцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата не меў нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ.

Казка «Галiнка i верабей» блізкая да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб’я, i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе ў лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi. Аднак калi ўмешваецца чалавек, то ўсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят».

Казка «Журавель i чапля» выхоўвае ў дзяцей пачуццё сяброўства, уменне саступiць адзiн аднаму.

У казцы «Жук i слiмак» аўтар звяртае ўвагу на няўдзячнасць жука: «забыўся пра нягоды i не на ўме жуку, што абяцаў паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

У казцы «Конь i леў» дабро заўсёды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня, але потым зноў вярнуў яго дадому.

У казцы «Сярод лясоў наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ўлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ўвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачцы, толькi маленькi павучок здолеў ажывiць павуцiннем прыроду.

Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з’явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ў краiне i былi звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць яе, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура хутка ў ракеце касманаўты адправяцца да зораў. Аўтар паказвае пашану да ведаў, заклiкае чыточоў авалодаць граматай, без якой не абысцiся ў жыццi. Галоўны герой мураш Бадзiня вырашыў паляцець у космас. Ён трапiў на самалёце ў Байканур, а потым сеў на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаў сапраўдным героем, але не заганарыўся.

Многiм вершам М. Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаўляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету ў вершах «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць», «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораў прывабны вобраз маладога чалавека, уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць.

У вершы «Лемантар» аўтар паэтычна ўзнаўляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоў. Паэт не толькi знаёмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытную гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi», заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаў iсцi».