Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская дзіцячая літ_ВМК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

133

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

Кафедра беларускай літаратуры і культуры

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Загадчык кафедры Дэкан факультэта

беларускай літаратуры і культуры беларускай і рускай філалогіі

__________________І.М. Гоўзіч ___________В.Д. Старычонак

«____»_______________2014 г. «____»______________2014 г.

Рэгістрацыйны № УД – _______

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

Дзіцячая літаратура

для спецыяльнасцей 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03-04 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (з указаннем мовы)

Складальнікі

С.А. Сычова, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры; В.Б. Несцяровіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні Савета БДПУ_____ __________ 20__ г. пратакол № _____

Тлумачальная запіска

Беларуская дзіцячая літаратура разам з іншымі дысцыплінамі педагагічнага і філалагічнага цыкла уваходзіць у профільны блок прадметаў, мэтай якіх з’яўляеццца падрыхтоўка высокакваліфікаваных настаўнікаў-славеснікаў.

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Беларуская дзіцячая літаратура» для студэнтаў спецыяльнасцей для спецыяльнасцей 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03-02 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) распрацаваны на аснове адукацыйнанага стандарта Рэспублікі Беларусь і створанай у адпаведнасці з ім тыпавой праграмы.

ВМК па беларускай дзіцячай літаратуры распрацаваны з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да адукацыі на сучасным этапе, да ўдасканалення метадаў і прыёмаў выкладання слоўнага мастацтва ва ўмовах пераходу да новай педагагічнай парадыгмы асобасна арыентаванага навучання беларускай літаратуры і інтэграцыі нацыянальнай сістэмы адукацыі ў агульную сусветную адукацыйную прастору.

Мэта ВМК – забяспечыць выкладанне вучэбнай дысцыпліны «Беларуская дзіцячая літаратура» ў тэарэтыка-практычным плане, праводзіць эфектыўны бягучы і выніковы кантроль ведаў, ажыццяўляць дыягностыку атрыманых уменняў і навыкаў.

Задачы ВМК вынікаюць з пастаўленых мэт і зводзяцца да рэалізацыі ў працэсе яго выкладання наступных фактараў:

  • даць студэнтам рознабаковыя веды па прадмеце;

  • прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанравых форм;

  • выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;

  • садзейнічаць выхаванню добрага эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;

  • фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.

Курс беларускай дзіцячай літаратуры складаецца з лекцыйных, семінарскіх заняткаў. Аўдыторныя заняткі праводзяцца на І курсе. У лекцыйным курсе раскрываюцца агульныя развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, абгрунтоўваюцца важнейшыя прынцыпы выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская дзіцячая літаратура», метады, і прыёмы вывучэння мастацкіх твораў у залежнасці ад іх родава-жанравай спецыфікі, формы арганізацыі навучання. Разглядаюцца таксама пытанні вывучэння тэорыі і гісторыі літаратуры, акцэнтуецца ўвага на праблемах развіцця вуснага і пісьмовага маўлення сродкамі мастацкай літаратуры і інш. Практычныя заняткі маюць на мэце паглыбіць і ўдакладніць тэарэтычныя звесткі, атрыманыя студэнтамі ў час лекцыйных заняткаў, а таксама падрыхтаваць студэнтаў да далейшай самастойнай настаўніцкай працы. Практычныя заняткі арыентуюць студэнтаў на грунтоўнае самастойнае вывучэнне літаратуры. У размеркаванні матэрыялу паміж лекцыйнымі і практычнымі заняткамі мэтазгодна выкарыстоўваць варыятыўнасць, якая дае магчымасць вывучэнне некаторых тэм вар’іраваць, асобныя з іх пакідаць на самастойнае вывучэнне слухачамі курса. Пры арганізацыі заняткаў па беларускай дзіцячай літаратуры трэба ўлічваць прынцыпы развіваючага навучання і асобасна-арыентаванага падыходу да выкладання мастацтва слова, творчага падыходу да працэсу засваення і далейшага выкарыстання на практыцы матэрыялу курса.

ВМК мае наступную структуру: тэарэтычны і практычны раздзелы, раздзел кантролю ведаў, дапаможны раздзел.

Тэарэтычны раздзел утрымлівае лекцыйныя матэрыялы па дысцыпліне, змест якіх адпавядае вучэбным праграмам. У практычным раздзеле змешчаны метадычныя рэкамендацыі для правядзення практычных заняткаў. Раздзел кантролю ведаў утрымлівае матэрыялы, якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці адукацыйным стандартам: тут змешчаны крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, пералічаны сродкі дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў, дадзены пытанні да заліку і праграма заліку па дысцыпліне. Дапаможны раздзел уключае ў сябе вучэбна-праграмную дакументацыю (вучэбныя праграмы), падрабязны спіс літаратуры.

Для работы з ВМК па дысцыпліне «Беларуская дзіцячая літаратура» рэкамендуюцца наступныя метады і прыёмы навучання:

  • вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу,

  • тлумачэнне,

  • эмпірычная гутарка,

  • напісанне рэфератаў,

  • аналіз твораў, крытычных артыкулаў.