Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

X.Рэфлексія

— Цi спадабаўся вам урок? Як вы сябе адчувалi? Цi не сумавалi? — Што для вас было асаблiва цiкавым, а што выклiкала цяжкасцi? — З якiм настроем вы заканчваеце ўрок?

4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)

Тэма: В. Шымук “Лёгка нам …”. Абагульненне па тэме “Радзіма мая дарагая”

Адукацыйныя мэты: абагульнiць веды па тэме; удасканальваць умение правiльна i асэнсавака чытаць уголас і мочкi, садзейнiчаць развіццю аператыўнага поля чытання вучняў; спрыяць узбагачэнню слоўнiкавага запасу дзяцей прымаўкамi i прыказкамi пра працу; ствараць умовы для развiцця пазнавальнай актыўнасцi вучняў, цікавасцi да вывучэння роднай мовы.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэт пісьменніка; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; тэст па тэме “Радзіма мая дарагая”.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

III.Моўная размінка

IV.Праверка дамашняга задання

V.Паведамленне тэмы ўрока

—Што з’яўляеццаадметнай рысай характару нашых людзей? (Ветлівасць, шчырасць)

—Паглядзіце на малюнкі, уявіце вуліцы нашага прыгожыга горада, другіх гарадоў … Хто зрабіў усё гэта? Якую характарыстыку можна даць гэтым людзям? (Старанныя, працавітыя)

—Ці здагадаліся вы, аб чым пойдзе гутарка на ўроку? (Аб працы)

—Так, і дапаможа нам у гэтым верш Віктара Шымука “Лёгка нам … “

VI.Работа з вершам В. Шымука “Лёгка нам …”

1.Падрыхтощка да ўспрымання верша

2.Чытанне твора настаўнікам

3.Праверка першаснага ўспрымання твора

—Аб чым і аб кім гэты верш?

4.Чытанне верша вучнямі

  • Чытанне напоўголасу

  • “Вочкі – столь”

5.Аналіз зместу твора

—Што дае чалавеку праца? (Хто рана ўустае, таму і бог дае ; і праца не паганіць чалавека, а корміць і поіць)

—Дзякуй чаму прыгажэюць гарады, вёскі? (Дзякуючы намаганням і талентам беларусаў прыгажэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны)

—Чаму аўтар звяртае нашу ўвагу на жыццё птушак?

—На што яму не хочацца глядзець? Чаму? А вам?

—У чым ўпэўнены паэт? (Што перад намі чысты, светлы шлях)

—Ці бывае лёгкай сапраўдная праца? Падмацуйце адказы радкамі з верша.

—Дык чаму нам лёгка жнецца і куецца? Чым выкліканы змены ў апошніх двух радках?

6.Скарбонка народнага слова

—Якія прыказкі можна звязаць з вершам В. Шымука “Лёгка нам …”

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.

Птушцы воля – чалавеку мір.

Добра працуем – краіну мацуем.

Хто працуе, той святкуе.

Якая справа, такая і слава.

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.

VII.Абагульненне па тэме “Радзіма мая дарагая”. Тэст

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]