Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

2.Чытанне казкі настаўнікам

3.Чытанне казкі ланцужком вучнямі

4.Аналіз зместу казкі з выкарыстаннем пытанняў і заданняў № 1-5 падручніка.

—Якая галоўная думка, мараль гэтай казкі?

Фізкультхвілінка. “Мішка на зарадцы”

Мішка стаў і пацягнуўся –

Неба лапамі крануўся.

Нахіліўся да зямлі –

Паглядзець звяры прыйшлі.

Павярнуўся ўлева-ўправа –

Сонца промнямі зайграла.

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава дык забава!

Прысяданні робіць Мішка –

Падпявае яму мышка.

Прысядае раз і два –

Толькі скача галава.

5. Выбарачнае чытанне казкі. Складанне плана казкі.

—Яшчэ раз уважліва перачытайце пытанні на стар.33. Спачатку знайдзіце і зачытайце адказ на пытанне № 6.

—Як называецца гэтая структурная частка казкі? Знайдзіце і зачытайце адказы на наступныя пытанні. Вызначце галоўную думку кожнай часткі.

Прыблізны план

  1. Дзед сее проса

  2. Сустрэча з жураўлём

  3. Торбачка ад жураўля

  4. Дзед і пан

  5. “Падзяка” ад пана

  6. Новы падарунак жорава

  7. Расплата

6.Падрыхтоўка і пераказ казкі.

Першы рад вучняў рыхтуе і пераказвае 1 2 частку,

Другі рад – 3 і 4 частку,

Трэці рад вучняў пераказвае 5 і 6 часткі казкі

VII.Паведамленне дамашняга задання

С. 24 – 28, пераказ па плане

VIII.Падвядзенне вынікаў урока

—Ці добра зрабіў жораў?

—Ці маглі б вы зрабіць так, як жораў? Чаму?

—Калі б здарылася так, што можна было б папрасіць або атрымаць шмат чаго, чаго б вы папрасілі? Ці дзяліляся б потым з другімі, як гэта рабілі дзед з бабай?

—Дзякуй за працу

IX.Рэфлексія

4 КЛАСС

РАЗДЗЕЛ “З РОГА ЎСЯГО МНОГА” (5 Г.)

Тэма: Казка “Сцізорык зламаўся

Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне, фарміраваць уменні супастаўляць кампазіцыйную будову аўтарскай і народнай казак, вызначаць ролю прыказак і прымавак у казцы;

удасканальваць уменні вучняў падбіраць самастойна (ці з дапамой бібліятэкара) кнігі па пэўнай тэматыцы, самастойна знаёміцца са зместам кнігі, адказваць на пытанні па змесце прачытанага, вызначаць тэму прачытаных твораў.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

—Дзеці, селі ўсе роўна і пачынаем працаваць.Я хачу каб вы сёння былі на ўроку:

У-уважлівыя

Р-разумныя

О-добразычлівыя

К- кемлівыя

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]