- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Паведамленне тэмы ўрока
- •III.Моўная размінка
- •1.Падрыхтоўка да ўспрымання верша а.Ставера “Мой народ”
- •7. Заключная гутарка. Гульня “Жылі-былі словы”
- •V. Паведамленне дамашняга задання
- •VI. Падвядзенне вынікаў урока
- •VII. Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III. Моўная размінка
- •IV. Праверка дамашняга задання
- •V. Паведамленне тэмы урока
- •VI. Работа з тэкстам апавядання а. Савіцкага “Дарога ў школу”
- •2.Чытанне твора настаўнікам
- •3.Аналіз першаснага ўспрымання твора
- •4.Чытанне тэксту вучнямі
- •5.Аналіз зместу твора
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •VIII.Паведамленне дамашняга задання
- •IX.Падвядзенне вынікаў урока
- •X.Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •X.Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •6.Скарбонка народнага слова
- •Тэст. Радзімая мая дарагая
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •IV.Праверка дамашняга задання
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •IV.Праверка дамашняга задання
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •XI.Паведамленне дамашняга задання
- •XII.Падвядзенне вынікаў ўрока.
- •XIII.Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •IV.Праверка дамашняга задання
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •VI.Праца над казкай “з рога ўсяго многа”
- •1.Падрыхтоўка да ўспрымання казкі
- •2.Чытанне казкі настаўнікам
- •3.Чытанне казкі ланцужком вучнямі
- •4.Аналіз зместу казкі з выкарыстаннем пытанняў і заданняў № 1-5 падручніка.
- •5. Выбарачнае чытанне казкі. Складанне плана казкі.
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Дыхальная гімнастыка
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •VIII.Паведамленне дамашняга задання
- •IX.Падвядзенне вынікаў урока
- •X.Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •7.Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу тэксту
- •8.Падрабязны пераказ тэксту паводле калектыўна складзенага плана
- •9. Абагульняючая гутарка. Гульня “Жылі – былі сабакі”
- •VII.Паведамленне дамашняга задання
- •X.Падвядзенне вынікаў урока
- •XI.Рэфлексія
- •Ход урока
- •I.Арганізацыйны момант
- •III.Моўная размінка
- •V.Паведамленне тэмы ўрока
- •Афармленне класнай дошкі:
- •Падрыхтоўчая работа вучняў, настаўніка да ўрока
- •Урок распрацаваны для вучняў 4 “б” класа
- •Месца ўрока па тэме
VIII.Паведамленне дамашняга задання
С. 39 – 43, пераказ казкі блізка да тэксту
IX.Падвядзенне вынікаў урока
—Што вас асабліва закранула ў творы? (Мудрае рашэнне бацькі)
—Дзеля чаго складзена гэтая казка?
—Які вывад можна зрабіць, прачытаўшы казку? (Красці нельга, гэта дрэнная справа, трэба жыць сумленна)
—Што неабходна для таго, каб знайсці свій шлях у жыцці, мець добрую работу?
—Дзякуй за працу.
X.Рэфлексія
Працягніце разважанні:
Сёння на ўроку я зразумеў, што …
Кожны чалавек павінен думаць перш, чым …
Урок мяне навучыў …
4 КЛАСС |
РАЗДЗЕЛ “З РОГА ЎСЯГО МНОГА” (5 Г.) |
|
Тэма: Казка. Залаты збан. Абагульненне па тэме «З рога ўсяго многа” Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне, фарміраваць уменні вызначаць тэму і галоўную думку казкі, узнаўляць мастацкі вобраз бацькі (слоўнае маляванне вобраза бацькі ), дзяліць казку на сэнсавыя часткі і самастойна складаць план, пераказваць казку па плане; паўтарыць і абагульніць веды вучняў па тэме раздзела, замацоўваць веды вучняў пра структурную будову казкі, жанравыя асаблівасці мовы і будовы прыказак і прымавак як малых фальклорных форм, развіваць уменне асэнсоўваць і выказваць уласнае разуменне ролі канцовак казак, прыказак і прымавак у казках. Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял. |
Ход урока
I.Арганізацыйны момант
—Дзеці, селі ўсе роўна і пачынаем працаваць.Я хачу каб вы сёння былі на ўроку:
У-уважлівыя
Р-разумныя
О-добразычлівыя
К- кемлівыя
II.Дыхальная гімнастыка
Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.
Носікам дыхаю,
Дыхаю вольна,
Глыбока і ціха –
Як заўгодна.
Выканаю заданне,
Затрымаю дыханне.
Раз, два, тры, чатыры –
Зноў дыхаем:
Глыбей і шырай.
III.Моўная размінка
IV.Праверка дамашняга задання
V.Паведамленне тэмы ўрока
—Але ж не толькі мастацкія творы вучаць нас добрасумленнасці. Зразумела гэтаму вучаць нас нашы бацькі. Сёння мы пагаворым пра бацьку з яго мудрасцю і жыццёвым вопытам. А дапаможа нам казка “Залаты збан”
VI.Праца над казкай “Залаты збан”
1.Падрыхтоўка да працы над зместам казкі. Лексічная работа.
—Прачытайце словы і растлумачце, што яны абазначаюць.
Скарга - …
Адбітак - …
Паслухаць рады - …
Спатыкаць каго-небудзь -
2. Чытанне казкі настаўнікам
3. Праверка першаснага ўспрымання.
—Ці спадабалася вам казка? Хто з дзеючых асоб вас уразіў?
4. Чытанне казкі вучнямі
Чытанне – гудзенне
Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка
5. Гутарка па змесце казкі.
—Раскажыце, якім вы ўяўляеце цара. Зачытайце ўрывак з казкі, дзе гаворыцца пра яго нораў.
—Чаго больш за ўсё баяўся цар? Чаму? Знайдзіце адказ у тэксце казкі.
—Што ён загадаў рабіць са старымі?
—Што вы даведаліся пра Аскера?
—Прачытайце прыказкі, запісаныя на дошцы. Якая з іх падыходзіць да характарыстыкі гэтага хлопца?
Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.
Адважны там знойдзе, дзе баязлівы згубіць.
Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
—Якім паказаны бацька Аскера?
—Знайдзіце і прачытайце, пра што запытаўся цар у Аскера, калі той прынёс яму збан.
—Як з той пары пачалі адносіцца да старых? Знайдзіце ў казцы і прачытайце адказ.
Фізкультхвілінка. “Мішка на зарадцы”
Мішка стаў і пацягнуўся –
Неба лапамі крануўся.
Нахіліўся да зямлі –
Паглядзець звяры прыйшлі.
Павярнуўся ўлева-ўправа –
Сонца промнямі зайграла.
Раз – улева! Два – управа!
Вось забава дык забава!
Прысяданні робіць Мішка –
Падпявае яму мышка.
Прысядае раз і два –
Толькі скача галава.
6.Падрыхтоўка і пераказ казкі
—Яшчэ раз перачытайце пытанні № 1-4. Выкарыстоўваючы гэтыя пытанні, складзіце і зачытайце план казкі. На колькі частак падзялілі казку? Падрыхтуйцеся іх пераказваць.
VII.Абагульненне па тэме раздзела “З рога ўсяго многа”
1. Праца над структурнай будовай казкі.
—Успомніце, з якіх абавязковых частак складаецца казка. Якую ролю выконвае зачын? Прывядзіце прыклады зачынаў, якія помніце.
—Якую ролю выконвае канцоўка ў казцы?
Чытанне вучнямі артыкула “Канцоўкі казак”
2. Гутарка па змесце артыкула з выкарыстаннем пытанняў падручніка – стар. 49.
VIII.Паведамленне дамашняга задання
—Падрыхтуйце адказы на пытанні і заданні 1, 2, 3 – стар.49.
IX.Падвядзенне вынікаў урока
—Прачытайце назву раздзела і адкажыце, чаму ён так названы. Успомніце назвы казак, з якімі пазнаёміліся ў гэтым раздзеле.
X.Рэфлексія
4 КЛАСС |
РАЗДЗЕЛ “З РОГА ЎСЯГО МНОГА” (5 Г.) |
|
Тэма: Пазакласнае чытанне. Прыгоды і фантастыка ў творах беларускіх пісьменнікаў. Адукацыйныя мэты: развіваць звязную мову, пашыраць слоўнікавы запас, чытацкі кругагляд; садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці, фарміраваць уменне ацэньваць герояў па іх учынках; садзейнічаць выхаванню станоўчых якасцей асобы. Абсталяванне:
|
