Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)

Тэма: Алесь Ставер “Мой народ”

Адукацыйныя мэты: пазнаёміць вучняў з падручнікам “Беларусачка”; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне, развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, вылучаць эмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай па тэме “Радзіма”.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэт пісьменніка; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; фізічная карта Рэспублікі Беларусь.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

— Дарагія дзеці! Віншую вас з новым навучальным годам! Пасля доўгіх летніх канікул мы зноў сабраліся разам. Мне вельмі прыемна бачыць на вашых тварыках усмешкі. Хай гэты год прынясе поспехаў вам ўсім.

Трэба многа ўсім вучыцца, Трэба многа ведаў мець, - Можна свету таямніцы Толькі з імі зразумець.

II.Паведамленне тэмы ўрока

— У гэтым навучальным годзе мы працягваем знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі нашага народа, якія цяжка зразумець і асэнсаваць без адчування роднага слова. Сёння …, але чакайце …

То ж Айчыны нашай мова,

Мова прадзедаў, бацькоў.

У той мове што ні слова –

Дыямент жывы вякоў.

Невук – хто яе не цэніць.

Ці ж магу я здраджваць ёй:

Я ж не нейкі адшчапенец,

Я ж не нейкі чужаземец

На святой зямлі сваёй.

— Я незнарокам прачытала ўрывак з верша К. Цвіркі. Здагадайцеся, над чым мы будзем працаваць на ўроку?

— Так, мы будзем весці гаворку пра нашу мілагучную мову, што звініць як ручай, пра народ, які на гэтай мове гаворыць. Дапаможа нам у гэтым верш Алеся Ставера “Мой народ”.

III.Моўная размінка

На дошцы запісаны вершаваныя радкі А.Каско:

Асцярожны да кожнага слова,

Як мой дзед – да зямлі пры сяўбе,

Мая родная мужная мова,

Ты ўвесь век бараніла сябе.

Пры чытанні верша ўвага вучняў звяртаецца на выразнае вымаўленне галосных гукаў у кожным слове.

— Вылучыце з тэксту словы і выразы, якія адлюстроўваюць адносіны аўтара да беларускай мовы. (Мая мова, родная, мужная, асцярожны да кожнага слова.)

— Растлумачце, як вы разумееце сэнс першых двух радкоў верша:

Для таго каб зрабіць хлеб, неабходна зерне.

Для таго каб захаваць мову, трэба беражліва ставіцца да кожнага слова.

ΙV.Работа з тэкстам верша А. Ставера “Мой народ”

1.Падрыхтоўка да ўспрымання верша а.Ставера “Мой народ”

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні і выпрацоўку фанетыка-арфаэпічных навыкаў:

людзі

суседзі

стагодзе

жыццё

нашчадкі

у непагодзе

— Раскрыйце сэнс слова стагодзе.

— Адшукайце ў вершы А.Каско сінонімы да го. (Век.)

— Якое слова з тых, што знаходзяцца ў слупках, больш падыходзіць па сэнсе для замены слова век у вершы? (Жыццё. Увесь век – усё жыццё, значыць, увесь час, заўсёды, вельмі доўга бараніла сябе.)

— Выкажыцемеркаванні, якім чынам мова сябе бараніла?

— Знайдзіце ў слупках і зачытайце словы, сэнс якіх вам неразумелы.

Тлумачэнне слова:

непагадзь – дажджлівая пагода.

нашчадкі (стар. 3)

— Падбярыце да слова людзі сінонім. (Народ.)

— Агучце загаловак верша Алеся Ставера. (“Мой народ”.)

— Як вы лічыце, аб чым пойдзе гаворка ў творы?

2.Першаснае ўспрыманне верша А. Ставера “Мой народ”

— Паслухайце верш А.Ставера “Мой народ”, знайдзіце ў ім пацверджанне сваім меркаванням.

3.Праверка першаснага успрымання верша А. Ставера “Мой народ”

— Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

4.Слоўнікавая работа

павага

уважение

вылучала

выдзяляла

чаруй

очаровывай

нашчадкі

людзі будучых пакаленняў

5.Чытанне тэксту вучнямі

  • чытанне моўчкі

  • чытанне-гудзенне

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.

6.Аналіз тэксту

—Аб чым гэты твор?

—Якая адметная рыса характару нашага народа? (Дабрыня …)

—Прачытайце верш, вызначыце, якія эмоцыі і пачуцці аўтара ў ім перададзены? (Любоў, гонар, пяшчота.) Пацвердзіце адказ словамі з тэксту.

—Якія пачуцці выклікаў гэты верш у вас? Зачытайце радкі, якія найбольш вас закранулі.

—Чаму ў тэксце некалькі разоў паўтараецца слова мой (маіх)? Зачытайце ў вершы адпаведныя радкі. Што аўтар хацеў падкрэсліць гэтым словам?

— З апорай на змест твора скажыце, які наш народ? Пры адказе карыстайцеся словамі, што запісаны на дошцы:

Вольны, дружны, гераічны, гасцінны, клапатлівы, многапакутны, дбалы, мужны.

— Як вы разумееце значэнне слоў: нягода – непагадзь?

Тлумачэнне слова: нягода – няшчасце, непрыемнасці.

— Зачытайце ў вершы радкі, у якіх ужываюцца гэтыя словы. Пра якія нягоды беларускага народа ўзгадвае аўтар?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]