Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белит вопросы к экзам.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
157 Кб
Скачать
☆

9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.

Тэма: Прыказкі і прымаўкі, афарызмы.

Клас: V

№1

1. Дайце тлумачэнне паняццю “загадка”.

2. Вызначце тэму кожнай групы народных выслоўяў.

а). Дарагая тая хатка, дзе мяне радзіла матка. Дзе маці нарадзіла, там i радзіма.

Мілы той куток, дзе рэзаны пупок.

б). Чужына не грэе.

Чужая старана тугою арана, слёзкамi засявана. Чужына не родная матка: хлеба не дасць.

в). Хто людзям не верыць, той сабе веры не дасць. Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцелей не знае.

№2

1. Назавіце прычыны ўзнікнення загадак.

2. Падбярыце да літаратурнага твора найбольш прыдатныя выслоўі.

Моцна хлопчык занудзіўся

Па сям’і, па маме,

Як бы свет тут зачыніўся

Ў гэтай нуднай яме.

Усё тут дзіка, нецікава,

Бы ў яловым лесе,

Кожны вугал неласкава

Глянуў на Алеся.

Усё не так, як там, дома:

Лавы, печ старая,

Кожна рэч тут незнаёма

І яму чужая.

Я. Колас “Першы зарабатак”.

1. Ой, дзеці, дзеці, куды вас падзеці?

2. Не чапай лiха, няхай сядзіць ціха.

3. Ад рук адбiўся.

4. Разумным дзіця не родзіцца.

5. Людзi навучаць, як жыць на свеце.

6. Чужая старана – цёмны лес.

7. У сваiм краi, як у раi.

8. Якое дрэва, такі клін, які бацька, такі сын.

9. Кожнаму свой куток мілы.

№3.

1. Пералічыце тэматыку загадак.

2. Дайце тлумачэнне, у якой калонцы запісаны прыказкі, прымаўкі, афарызмы, размяжуйце па тэмах:

Увосень i верабей багаты.

Учарашняга дня не дагоніш.

Гультая зямля не любіць.

У гультая рукi не баляць.

Чужое не грэе.

Дома i вуглы памагаюць.

Для ўсякай птушкi сваё

гняздо мiла.

Людскому гору не радуйся.

Дружба пазнаецца ў

няшчасці.

Хто ўлетку спіць, той

узiмку не есць.

Дзе гультай арэ ды

скародзiць, там

пустазелле добра родзіць.

Што пасееш, тое i

пажнеш.

Хто працуе, таму i

шанцуе.

Праца чалавека кормiць,

а лянота порціць.

Шануй людзей, то й цябе

пашануюць.

Не май сто рублёў, а май

сто сяброў.

Працу палюбіш -

чалавекам будзеш.

Дарагая тая хатка, дзе

радзіла мяне матка.

«Чалавеку патрэбна

не слава, а людская

ўвага i ласка»

(С. Грахоўскі).

«Любоў i дружба

шчасце росцяць»

(А. Александровiч).

«Мой родны кут, як

ты мне мілы!»

(Я. Колас).

«Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзiма»

(К. Чорны).

«Не верце, калi хто

скажа, што хоць адна

дарога ў жыцці

лёгкая»

(I. Шамякін).

№4.

1. Чым адрозніваюцца прыказкі, прымаўкі і афарызмы?

2. Спалучыце пачатак і канец прымавак:

Як гукнеш а спраў на вяршок.

Згода будуе а той, хто дбае.

З вялікага грому то забудзецца ўстаць.

Як ляжа спаць а нязгода руйнуе.

Слоў мяшок так і адгукнецца.

Не той багаты, хто мае, малы дождж.

№5.

1. Дайце тлумачэнне паняццям “прыказка”, “афарызм”.

2. Закончыце прыказкі:

Пашкадаваў воўк кабылу… (пакінуў хвост ды грыву)

Мякка сцеде… (а цверда спаць)

Згода будуе… (а нязгода руйнуе)