- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
Жыццёвы і творчы шлях В. І. Дуніна-Марцінкевіча
Мэты: пазнаёміць школьнікаў у ходзе завочнага падарожжа са старонкамі жыцця і творчасці В. І. Дуніна-Марцінкевіча; сфарміраваць у дзяцей уяўленне пра галоўнае, адметнае, што вызначыла непаўторнасць асобы чалавека і пісьменніка; спрыяць удасканаленню ўменняў і навыкаў ва ўспрыманні і асэнсаванні матэрыялаў біяграфіі; удасканальваць навыкі выразнага чытання твораў пісьменніка; развіваць камунікатыўныя навыкі, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, любоў да кнігі, фарміраваць імкненне чытаць высокамастацкую літаратуру.
Форма правядзення: урок-завочнае падарожжа.
Абсталяванне: партрэт В. Дуніна-Марцінкевіча; фотавыстава публікацый газеты “Звязда”; выстава твораў В. І. Дуніна-Марцінкевіча “Цікавішся? – Прачытай!”; планшэт “Чытаем пра В. Дуніна-Марцінкевіча; карта Беларусі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Праверка дамашняга задання.
3. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.
4. Задачы для вучняў:
- скласці карту падарожжа – запісаць у літаратурныя сшыткі геаграфічныя назвы і даты звязаных з гэтымі назвамі падзей у жыцці В. Дуніна-Марцінкевіча;
- скласці віктарыну па тэме ўрока.
5. Уступнае слова настаўніка. Сёння мы адпраўляемся ў завочнае падарожжа па мяс-цінах, звязаных з біяграфіяй заснавальніка новай беларускай літаратуры. Жыццёвы шлях Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча прайшоў амаль праз усё ХІХ стагоддзе: нарадзіў-ся пісьменнік 4 лютага 1808 г., жыццё яго спынілася 17 снежня 1884 г. Больш за 40 гадоў працягвалася яго дзейнасць у самых розных галінах творчасці. Ён выявіў сябе як паэт, драматург, перакладчык, акцёр, арганізатар тэатральнай справы, культурны і грамадскі дзеяч, аўтар адозваў да паўстанцаў, асветнік. Суправаджаць нас у дарозе будуць экскурса-воды – вашы аднакласнікі.
1-ы экскурсавод. Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч паходзіў з небагатай беларускай шляхты. За 9 кіламетраў ад Бабруйска быў фальварак Панюшкавічы (Бабруйскага павета Мінскай губерніі), дзе яго бацькі, Іван Мікалаевіч Дунін-Марцінкевіч і Марцыяна з Нядзведскіх, арандавалі панскую зямлю. Продкі пісьменніка па бацькавай лініі належалі да служылай, памеснай некалі шляхты, якая паступова страціла свае маёнткі. У метрычным запісе адзначана, што бацька пісьменніка ў той час меў званне (відаць, намінальнае) пад-чашага навагрудскага. У Панюшкавічах і нарадзіўся будучы пісьменнік 23 студзеня ст.ст. 1808 года.
2-і экскурсавод. Менавіта гэтую дату знайшоў у метрычным запісе наш сучаснік – беларускі гісторык Генадзь Кісялёў. Да акта хрышчэння звычайна спецыяльна рыхтаваліся і праводзілі яго ва ўрачыстай абстаноўцы. Тэрмінова дзіця хрысцілі толькі ў выключных выпадках – калі не было пэўнай надзеі, што яно застанецца жыць. Якраз на такія абставіны і ўказваецца ў метрычнай кнізе. Вінцэнт (яму па традыці было дадзена і другое імя – Якуб, якім пісьменнік у далейшым не карыстаўся) быў ахрышчаны толькі “адной вадой”, “дзеля небяспекі для жыцця дзіцяці” ў Бабруйскім парафіяльным касцёле…
У Панюшкавічах прайшло яго дзяцінства – на беразе Бярэзіны, сярод прыроды, у гульні з сялянскімі дзецьмі. Яны гулялі ў садзе, на лузе, ля кургана і Бярэзіны. Разам з бацькам Вінцук бываў у суседніх вёсках – Сычкава, Шчадкаў, Антонаўка, Лукі, ездзіў на кірмашы.
Там чуў жывую сакавітую сялянскую гаворку, народныя песні і прыпеўкі, бачыў танцы і карагоды.
Праз шмат гадоў пісьменнік напісаў:
Дамок мой любы! – бачу з кожнаю хвілінай,
Што нашы дні жыцця ідуць к зямлі няспынна.
… Так любы мне тут кожны кут між сцен пахілых,
Бо шмат ён памятак гадуе сэрцу мілых.
В. Дунін-Марцінкевіч. “З-над Іслачы, або Лекі на сон”
3-і экскурсавод. Калі Вінцук падрос, яго накіравалі вучыцца ў Бабруйскую павятовую школу. Тагачасны Бабруйск выглядаў як вялікая вёска. Хаты былі драўляныя, вакол іх агароды, садкі. І святы ладзіліся па-вясковаму. Зімою хадзілі калядаваць, а летам Бярэзіна ў самую кароткую ноч свяцілася купальскімі вогнішчамі, звінела ад песень, жартаў, смеху моладзі і падлеткаў.
Вінцэнт рана асірацеў і вымушаны быў уласнымі сіламі прабіваць сабе дарогу. У адным з прашэнняў аб высвятленні дваранства малады В. Дунін-Марцінкевіч пісаў: “З дзяцінства асірацелы і маючы нядбалую радню, я зусім не меў нікога, хто б заняўся радаводнымі справамі нашага роду”.
4-ы экскурсавод. Некаторую падтрымку аказаў яму ўплывовы сваяк – дзядзька па лініі маці, Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, польскі і рускі дзеяч эпохі Асветніцтва, які, маючы сан магілёўскага архібіскупа, кіраваў усімі касцёламі Расійскай імперыі.
Пасля заканчэння павятовай школы ў 1818 г. працягваў вучобу ў Вільні ў базыльнскай бурсе (мужчынскім духоўным вучылішчы), а пазней – у Пецярбургу (дзе жыў Ст. Богуш-Сестранцэвіч) на медыцынскім факультэце універсітэта. Спроба вучыцца на доктара по-спеху не мела, бо ўражлівы юнак не мог прызвычаіцца да анатаміравання і быў вымушаны кінуць вучобу. У хуткім часе памёр яго апякун. Не маючы матэрыяльнай падтрымкі, В.Дунін-Марцінкевіч не робіць спробы вучыцца далей, уладкоўваецца на працу.
1-ы экскурсавод. У сям’і пісьменніка раскзвалася рамантычная гісторыя аб жаніцьбе В. Дуніна-Марцінкевіча: пасля вучобы ён нібыта працаваў у прыватным бюро нейкага Бараноўскага ў Вільні і ў канцы 1831 г., не маючы дазволу бацькі абранніцы, свайго работадаўцы, на шлюб, тайком звёз яго 16-гадовую дачку Юзэфу і ажаніўся з ёю. Але, паводле дакументаў, з 1828 г. ён працаваў у Мінску на дзяржаўнай службе – каморнікам павятовага межавага суда, служачым палаты крымінальнага суда, а потым перакладчыкам у каталі-цкай духоўнай кансісторыі (царкоўна-судовы орган).
2-і экскурсавод. У снежні 1831 г., аднак, В. Дунін-Марцінкевіч сапраўды ажаніўся з Юзэфай Бараноўскай. Працуе ў гэты час перакладчыкам касцёльных актаў у кансісторыі і архіварыусам. У 1840 г. збіраўся выехаць у Карлсбад і Эмс на лячэнне, але не атрымаў ад улад замежнага пашпарта.
8 красавіка 1840 г., улезшы ў неаплатныя даўгі, купіў фальварак Люцінка (Люцынка) у Пяршайскай воласці Мінскага павета (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці). Вінцэнт Іванавіч надзвычай любіў гэтыя мясціны роднай зямлі на развілцы дзвюх рэчак Люцінак – Малой і Вялікай на ўскраі Налібокаў. Застаўся на сталае жыхарства, назаўсёды пакінуўшы казённую службу. У Мінску бываў толькі наездамі. У гэты час ён асабліва зблізіўся з простым народам. А ў Мінску шмат часу праводзіў у асяроддзі дзеячаў культуры. Меў службу пры шляхецкай дэпутацыі.
3-і экскурсавод. На пачатку 40-х гг., па некаторых звестках, служыў нейкі час акано-мам у маёнтку Шчаўры Сенненскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Крупскі раён Мі-нскай вобласці) у асвечаных памешчыкаў Рашкоўскіх, з якімі захоўваў прыяцельскія адно-сіны і пазней. Шмат ездзіў па Беларусі і Літве, займаўся справамі па даверанасцях прыватных асоб.
4-ы экскурсавод. У 40-я гады пачаў сур’ёзна займацца літаратурнай творчасцю. З па-казам опернага спектакля “Сялянка” (лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, прэм’ера адбылася 9 лютага 1852 г. у Мінску) звязана наведванне пісьменнікам беларускіх гарадоў Бабруйск, Слуцк, Глуск.
У В. І. Дуніна-Марцінкевіча былі музычна адораныя дзеці – дачка Каміла і сын Міраслаў. Ігру 5-гадовай Камілы пачуў Станіслаў Манюшка. Узрушаны дараваннем юнай піяністкі, ён параіў бацьку звярнуцца да аднаго з аўтарытэтных мінскіх музыкантаў – Дамініка Стафановіча. У яго ж навучаўся і малодшы брат Камілы Міраслаў. Дзяўчынка была вядомая і як кампазітар. Бацька ладзіў іх канцэртныя выступленні ў Слуцку, Кіеве, Варшаве.
1-ы экскурсавод. У 50-я гады пісьменнік жыў пераважна ў Мінску, гуртуючы вакол сябе мясцовую дэмакратычную інтэлігенцыю. З ім падтрымлівалі цесныя сувязі бібліёграф і паэт І. Легатовіч, мастак А. Шэмеш, паэт Я. Пянькевіч, выдавец А. Валіцкі, кампазі-тар С. Манюшка, гумарыст і калекцыянер Ю. Кабылінскі і іншыя. У яго доме бывалі, калі прыязджалі ў Мінск, паэты У. Сыракомля і А. Плуг (прысвяцілі В. Дуніну-Марцінкевічу вершаваныя пасланні), музыкант А. Концкі. Ён перапісваўся з выдаўцом і вучоным А. Кіркорам, музычным крытыкам Ю. Сікорскім. Неаднаразова наведваючы Вільню, бываў на традыцыйных літаратурных вечарах Адама Кіркора, дзе сустракаецца яшчэ і з М. Акялайцісам, А. Адынцом, І. Ходзькам, археолагам Я. Пашкевічам, графам Р. Тызенгаўзам, гісторыкам М. Маліноўскім і інш.
2-і экскурсавод. У 1854 г. пісьменнік едзе на Палессе, наведвае і родныя мясціны – Бабруйшчыну.
У маі 1854 г. памерла жонка, асірацелі чатыры дачкі – Каміла, Цэзарына, Элёдыя і Яўгенія і сын Міраслаў. У чэрвені таго ж года пісьменнік пазычыў ссуду ў 22 рублі, за што на Люцінку наклалі паўторную забарону распараджацца ёю паводле ўласнага жадання.
3-і экскурсавод. У 1855 г. гасцінна сустракае ў Мінску У. Сыракомлю з сакратаром В. Каратынскім. Бярэ ўдзел у святкаванні Купалля ў Лошыцы ў маёнтку Яўстафа Прушынскага.
У 1857-1858 г. з дзецьмі ладзіць канцэрт у Слуцку. Пісьменнік быў вельмі засмучаны, калі ў 1857 г. Мінскую ратушу, якая нагадвала пра былую самастойнасць горада, разбурылі. Яна ўпрыгожвала Саборную плошчу, адлічвала час, утрымлівала вольны дух і гістарычную памяць. Ратуша – сэрца горада, архітэктурны сімвал яго свабоды і незалежнасці. Ка-
4.
лі ён атрымліваў магдэбургскае права – права на самастойнае кіраванне справамі, то гара-джане будавалі ратушу.
У 1958 г. бярэ другі шлюб з Марыяй Грушэўскай.
У 1861 разам з Уладзіславам Сыракомлем едзе ў Варшаву. Паездка мела выразную па-літычную афарбоўку. Падарозе Сыракомля ў Коўне, Сувалах і іншых месцах выступае з патрыятычнымі прамовамі.
4-ы экскурсавод. З’яўляючыся па сваіх поглядах блізкім да шляхецкіх рэвалюцыянераў (правае крыло “чырвоных”), В. Дунін-Марцінкевіч, як і ўся яго сям’я, меў дачыненне да вываленчага руху пачатку 60-х гадоў. Разбуджаная, усхваляваная плынь патрыятычных маніфестацый працоўных Варшавы, Вільні, Мінска вылілася ў паўстанне 1863 г. Самі цар-скія служкі называлі В. Дуніна-Марцінкевіча “першым і самым энергічным агітатарам ця-перашніх беспрадкаў”, здольным, аднак, па-майстэрску ўтойваць свае дзеянні. У 1862-1863 гг. у Люцінцы часта збіраецца патрыятычна настроены люд з навакольных мясцін. У 1863 г. паўстанцы знаходзілі ў Люцінцы падтрымку, сам пісьменнік на пачатку ўзброенага выступлення знік з дому, аутыўна расшукваўся ўладамі, якія падазравалі яго ў напісанні беларускіх антыўрадавых выданняў, у прыватнасці “Гутаркі старога дзеда”.
1-ы экскурсавод. У кастрычніку 1864 В. Дунін-Марцінкевіч быў арыштаваны ў мястэчку Свір Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён) і дастаўлены ў Мінск. Больш года адседзеў ён у турме, пакуль вялося следства. Галоўных абвінавачванняў улады давесці не здолелі, і ў снежні 1865 пісьменнік быў вызвалены з турмы з абавязацельствам жыць бязвыезна ў Люцінцы пад строгім наглядам паліцыі. На В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям’ю быў накладзены вялікі штраф. Толькі немалады ўжо ўзрост выратаваў пісьменніка ад высылкі з краю.
2-і экскурсавод. Астатнія 20 гадоў В. Дунін-Марцінкевіч пражыў у Люцінцы, толькі зрэдку бываў у Мінску, а на больш далёкія паездкі не атрымліваў дазволу. Гэта было цяжка для натуры рухавай, жыццелюбівай. Апрача таго, пісьменнік пазбавіўся заробку ад прыватных юрыдычных спраў, якія былі звязаны з паездкамі. У сярэдзінре 70-х нагляд адмяняецца, але неўзабаве (у 1877) устанаўліваецца зноў у сувязі з адкрыццём у Люцінцы без дазволу ўлад невялікай школы для вясковых дзяцей, дзе галоўнай настаўніцай была дачка пісьменніка Цэзарына.
3-і экскурсавод. Варта асобна нагадаць пра дзейнасць дачкі пісьменніка Камілы. Не атрымаўшы падтрымкі на развіццё таленту музыканта-выканаўцы, па якую бацька звяр-таўся да цара і царадворцаў, Каміла пакінула даваць канцэрты, рэалізавала сябе як пры- ватны настаўнік музыкі. Яна актыўна падтрымлівала ідэі паўстання 1863 г. У чэрвені 1861 года ў Мінску яна ўзначальвае патрыятычны рух. Улады абвяшчаюць яе вар’яткаю і змяшчаюць у вар’яцкі дом.
Але з-за актыўнага пратэсту мінчукоў улады вымушаны былі яе вызваліць, Каміла зноў стала на чале патрыятычнага руху. Пазней, у 1863 г., яе арыштавалі і выслалі ў горад Салі-камск, адкуль яна вярнулася праз 17 гадоў, пасля амністыі, цяжка хворай.
4-ы экскурсавод. Жыццё пісьменніка перапынілася 17 снежня 1884 г. Жыў у Люцінцы ў гэты час. Раніцай у час сняданку папярхнуўся кавалачкам сыру і – адышоў. Пахаваны ў Тупальшчыне.
Пасля смерці В. Дуніна-Марцінкевіча з’явіліся некралогі ў Пецярбургу і Празе.
У наш час на магіле пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі, бібліятэка ў вёсцы Пральнікі Валожынскага раёна. На радзіме, у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна, устаноўлена мемарыяльная дошка. Да 175-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была арганізавана рэспубліканская мастацкая выстава. 4 лютага 2008 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне сярэбраныя і медна-нікелевыя памятныя манеты “В. Дунін-Марцінкевіч. 200 гадоў”.
6. Рэфлексія
- Якія гарады, мястэчкі, вёскі звязаны з імем В. І. Дуніна-Марцінкевіча?
Пакажыце іх на карце.
- Што паўплывала на фарміраванне асобы і светапогляду В. Дуніна-Марцінкевіча?
- Што прываблівае вас ў гэтым чалавеку – асобе, грамадзяніне, бацьку?
7. Слова настаўніка.
Фарміраванне В. Дуніна-Марцінкевіча як чалавека, грамадзяніна і літаратара адбываец-ца ў вельмі складаных умовах:
-паўстанне дзекабрыстаў і іх жорсткае падаўленне;
-часы нікалаеўскай рэакцыі;
-паўстанне ў 1830 г. у Польшчы і ганенні на ўсё дэмакратычнае.
У народзе даволі шырока распаўсюджваліся фальклорныя творы самых розных жанраў. Але на той час фальклор яшчэ трэба было зрабіць здабыткам літаратуры, увесці ў яе ранг.
Нешматлікія творы беларускай ананімнай літаратуры перадаваліся толькі ў рукапісах і для многіх заставаліся проста недаступнымі. Працаваць на ніве роднай культуры, пісаць на беларускай мове ў той час было вельмі складана. Акрамя палітычных ганенняў, уціску з боку царскіх улад, былі яшчэ і адкрытая непрыязнасць, насмешкі ад людзей, што лічылі сябе інтэлігентамі, заканадаўцамі густаў, моды.
І ўсе ж В. Дунін-Марцінкевіч бярэ на сябе па тым часе вельмі цяжкую ношу. Свае грамадзянскія, творчыя пазіцыі ён сфармуляваў наступным чынам: “Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга народа, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы: са здзіўленнем заўважыў я хутка, што выданую мною “Ідылію”, затым “Гапона”, “Вечарніцы”, “Дудара”, “Купалу і г.д. народ прыняў з вялікай прыхільнасцю.
Уплывы рамантызму перш за ўсё і фарміравалі асобу В. Дуніна-Марцінкевіча, яго пава-гу і любоў да народных мас, захапленне фальклорам.
Свой адбітак паклала і Асветніцтва: вера ў розум, дыдактызм Вальтэра і Дзідро. Гэтыя ўплывы ішлі па розных каналах: пішучы свае лібрэта опер “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Чарадзейная вада”, не мог не арыентвацца на польскую, а праз яе – і на французскую аперэту канца ХУІІІ – пачатку ХІХ стст., якія якраз і ўзніклі пад шырокім уплывам Асветніцтва.
В. Дунін-Марцінкевіч прапаведаваў ідэі
-класавага салідарызму – міру паміж панам і селянінам,
-гармоніі іх класавых інтарэсаў, дасягнуць якой ліберальная шляхта марыла цераз маральнае ўдасканаленне паноў; быў сярод той шляхты, якая, бачачы чалавека і ў мужыку, пайшоўшы за Асветніцкімі ідэаламі, не магла не марыць аб свабодзе гэтага мужыка.
Такая пазіцыя вялада пісьменніка да ідэалізацыі пана, тлумачыла утапічнае сентыментальнае бачанне ўзаемаадносін паноў і мужыкоў. Але В. Дунін-Марцінкевіч ведаў жыццё, быў блізкім да народных нізоў, добра ведаў мову, псіхалогію, побыт, норавы і фальклор беларускага сялянства, таму ў яго творчасці ёсць яркія рамантычныя і рэалістычныя карціны і вобразы, моцна гучаць крытычныя матывы, у творах пададзены каларытныя нацыянальныя тыпы ў атмасферы непаўторнай мясцовай рэчаіснасці і фарбаў.
Творчая дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча ўмоўна дзеліцца на два перыяды: дарэформенны (маецца на ўвазе адмена прыгоннага права) і парэформенны.
Першы перыяд быў надта прадуктыўным. Пісьменнікам былі створаны некалькі аперэт: “Рэкруцкі яўрэйскі набор” (1841) (была пастаўлена); “Спаборніцтва музыкаў” і “Чарадзейная вада” (1843) (абедзве не захаваліся); лібрэта оперы “Ідылія” (“Sielanka”) (выйшла ў свет у 1846 у Вільні, прэм’ера першай бе-ларускай оперы адбылася 9 лютага 1852 г. у Мінску; музыка С. Манюшкі, К. Кржыжаноўскага); паэтычныя кнігі “Вечарніцы” і “Апантаны”, “Гапон, беларуская аповесць, з праўздівага здарэння на мове беларускага народа напісаная” (1855 г.); паэтычныя зборнікі “Цікавішся? – Прачытай!” (1856 г.); “Дудар беларускі” (1857 г.); вершаваная аповесць “Травіца брат-сястрыца” (1857 г.); вершаванае гістарычнае апавяданне “Люцынка, або Шведы на Літве” (1857 г.); вершаванае апавяданне, прысвечанае У.Сыракомлю “Літаратарскія клопаты” (1857 г.) вершаванае апавяданне “Халімон на каранацыі” (1857 г.) (усе названыя творы выдадзены ў Мінску); пераклад на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (1858 г.) (Вільня).
Ужо ў саміх назвах адчуваецца паэтызацыя народных абрадаў і звычаяў. Чэрпаючы натхненне з беларускіх народных крыніц (казкі, песні, балады, анекдоты, прыказкі і прымаўкі), пісьменнік здолеў узняцца над простай стылізацыяй фальклору. У першую чаргу гэта быў вынік самасвядомасці і таленту пісьменніка, які ўсведамляў сябе прадстаўніком народа, пазбегнуў прыніжанасці, псеўданароднасці, што было ўласціва для некаторых яго папярэднікаў. Шырокае выкарыстанне фальклорных элементаў (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Шчароўскія дажынкі”, “Травіца брат-сястрыца”) – асаблівасць развіцця беларускай літаратуры, для якой на працягу доўгага часу вусная народная творчасць заставалася амаль адзіным спосабам выяўлення духоўнага жыцця нацыі. Пісьменнік прыўнёс у сама-бытныя народныя сюжэты новае прачытанне: да фальклорнай першаасновы балады (“Травіца брат-сястрыца”) далучыў сацыяльны аспект.
Парэформенны перыяд стаў для В. Дуніна-Марцінкевіча не самым лепшым часам. Яшчэ ў 1859 г. царская цэнзура забараніла выпусціць у свет ужо надрукаваны пераклад “Пана Тадэвуша”, зроблены пісьменнікам. Тыраж выдання быў знішчаны, выпадкова заха-валася толькі некалькі экземпляраў. З таго часу В. Дуніну-Марцінкевічу больш не ўдава-лася надрукаваць свае беларускія творы. Да канца жыцця ён змог зрабіць толькі дзве пуб-лікацыі, ды і тыя на беларускай мове: гістарычнае апавяданне “Люцінка, або Шведы на Літве” і артыкул “Ліст у рэдакцыю “Газэты польскей”. Сябры і прыхільнікі творчасці пісь-менніка спрабавалі выдаць яго творы за мяжой, аднак па невядомых прычынах гэтыя пла-ны так і не ажыццявіліся.
Нягледзячы на гэтыя абставіны, пісьменнік працягваў тварыць. Менавіта ў парэфор-менны перыяд ім былі створаны сталыя ў мастацкіх адносінах творы: фарс-вадэвіль “Пінская шляхта” (1866, на пінскай гаворцы; надрукаваны ў 1918), камедыя “Залёты” (1870, на польскай і беларускай мовах; надрукавана ў 1918), паэма “З-пад Іслачы, або Лекі на сон” (надрукавана ў 1984).
Архіў пісьменніка не захаваўся, асобныя рукапісы зберагаюцца ў сховішчах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы.
Заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што ён стаў заснавальнікам новай беларускай літаратуры, які спрабаваў ад самага пачатку паставіць яе ў кантэкст еўрапейскай культуры (пра што сведчыць пераклад “Пана Таэвуша” – першы пераклад твора А. Міцкевіча на славянскую мову).
8. Рэфлексія
* Якія галоўныя моманты ў жыцці В. І. Дуніна-Марцінкевіча вас кранулі?
* Якія дасягненні чалавека і пісьменніка вас уразілі? Чаму?
* Які ваш удзел ва ўроку вам найбольш спадабаўся? Чаму?
* Пракаменціруйце радкі эпіграфаў да ўрока.
9. Дамашняе заданне: прачытаць с. 195-197; ведаць змест камедыі “Ідылія”; аналізаваць змест па пытаннях падручніка.
Тэма: П’еса В. Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія”
Форма правядзення: КВЗ
Мэта: паўтарыць атрыманыя звесткі пра драматурга, праверыць разуменне вучнямі сэнсу п’есы, раскрыць моўнае багацце п’есы; развіваць звязную мову вучняў.
Абсталяванне: падручнік, малюнкі вучняў
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Уступнае слова настаўніка
II. Конкурс “капітанаў” папярэдне створаных каманд.
Задаюцца пытанні, капітаны адказваюць. (Хто дасць больш правільных адказаў).
1) Поўнае імя, імя па бацьку драматурга. (Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч)
2) Месца нараджэння (фальварак Панюшкавічы ля Бабруйска)
3) Месца жыхарства (Люцынка ля Івянца)
4) Адукацыя (Бабруйская гімназія, Пецярбургскі універсітэт – не закончыў)
5) Гады жыцця (1808 – 1884)
6) Жанры творчасці (п’есы, вершаваныя аповесці, вершы)
7) Год публікацыі “Ідыліі” (1846)
8) Год пастаноўкі на сцэне (1852)
9) Хто напісаў музыку да оперы “Ідылія” (Станіслаў Манюшка, Канстанцін Кжыжаноўскі)
10) Хто з блізкіх пісьменніка былі першымі артыстамі спектакля па гэтай п’есе (сам аўтар, дочкі Мальвіна і Каміла, сын Міраслаў)
11) Якія тэмы аўтар узнімае ў п’есе (любоў да роднага краю, узаемаадносіны пана і мужыка, тэма кахання)
12) Назавіце яшчэ п’есы Дуніна-Марцінкевіча (“Пінская шляхта”, “Залёты”)
13) Значэнне дзейнасці Дуніна-Марцінкевіча (засаснавальнік нацыянальнага тэатра і новай беларускай літаратуры)
Конкурс “знаёмства з героямі п’есы”.
Каму належаць цытаты.
1) Ну, Ціт, ці маес ты гросы. (Іцка)
2) Знаеш прыпавесць: і рыбы не хачу і адзежкі не змачу. (Навум)
3) Добрая, мая міленькая! Дзякую табе, дзякую! Рабі гэтак заўсёды, а калі будзеш пачцівай дзяўчынай, то непраменна знойдзеш сабе добрага мужа. (Уршуля)
4) Але добра, што ён тутка,
У галаву прыйшла мне думка:
Гэта пудзіла ўпаўне
Дапаможа ў справе мне. (Юлія)
5) Мая Югаська!
Ціпачка, красачка!
Мой мігдалік!
Мой спецыялік! (Камісар)
6) О! Прысягаю, што ўжо больш не буду шукаць шчасця за граніцай. (Лятальскі)
7) Як прызнацца ёй у любосці?
Ажно страх трасе мне косці!
Паспытаць жа цяпер мушу,
Ці ёй сэрца не парушу? (Ян)
Конкурс “Хто да каго звяртаецца ці каго называе”
1) Марцавы дзедка (Юлія да Навума)
2) Мая рыбка пяшчотная (Камісар да Юліі)
3) Ах мосця, дабрадзейка (Юлія да Уршулі)
4) Кум, а кум (Навум да Ціта)
5) Мой войча (Юлія да Дабровіча)
6) Стары ветрагон (Уршуля да камісара)
7) Мая ты каханачка, мой ты анёлачак (Уршуля да Юліі)
8) О, мая ты Дульцынея (Ян да Юліі)
Конкурс – вернісаж
Пры падрыхтоўцы да ўрока вучні атрымалі заданне – намаляваць герояў п’есы. Малюнкі адной каманды каменціруюць удзельнікі другой каманды.
Аўкцыён прыказак і прымавак
Адна каманда выпісвае прыказкі на тэму кахання, другая - на тэму ўзаемаадносін пана і мужыка.
1) Хто каго любіць, той таго чубіць.
Няведанне – нягрэшанне.
Дзеўкі так любяць, што за кулакамі свету божага не бачаць.
Маўчыць – значыць любіць.
Абяцанка цацанка, а дурню радасць.
Куды чорт не даступіцца, туды бабу пашле.
Хто перабірае ды часта мяняе, у таго хамут заўсёды гуляе.
Хто апарыцца на малацэ, той на воду дзьме.
2) Чаго ж плакаў слеп, каб відзеў свет?
Адсюль гарачо і адтуль балячо.
І сцены маюць вушы.
Хоць кум ды сабака.
Бога хвалі і чорта не гняві.
Куды ні кінь – то клін.
Да Бога высока, да пана далёка.
Пакорнае цялятка дзве маткі ссець.
Абяцанка цацанка, а дурню радасць.
Конкурс – жарт
Адна каманда запісвае пытанні па тэме, другая адказы.
(Настаўнік зачытвае)
Конкурс – інсцэніроўка
Вучні кожнай каманды інсцэніруюць па аднаму невялікаму эпізоду з п’есы.
III. Падвядзенне вынікаў урока.
Ці спадабалася вам такая форма работы? Чаму?
IV. Заданне на дом
Напісаць міні-сачыненне з тлумачэннем сэнсу прыказкі “Хто пытае, той не блудзіць”.
