- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
Кантрольнае сачыненне па адной з прапанаваных тэм: “Асноўныя матывы творчасці Я.Сіпакова”; ”Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” (па творах А.Вярцінскага); “Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі”; “Традыцыі і наватарства ў паэзіі А.Разанава” і інш.
2. проза (6 гадзін)
- Асноўныя праблематыка сучаснай прозы
Асноўныя пытанні для вывучэння: Сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай прозе: В.Казько. ”Хроніка дзетдомаўскага саду“; В.Карамазаў. ”Бежанцы“; А.Савіцкі. ”Пісьмо ў рай“, А.Жук. ”Праклятая любоў“; А.Федарэнка. ”Вёска“, А.Казлоў. ”Незламаная свечка“ (на выбар). Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе: Б.Сачанка ”Родны кут“, ”Еўка“, І.Шамякін. ”Злая зорка“, Л.Левановіч ”Палыновы вецер“. Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў:В.Адамчык ”Чужая бацькаўшчына“, ”Год нулявы“, Г.Далідовіч ”Заходнікі“ (твор на выбар). Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе: В.Быкаў. ”У тумане“; І.Чыгрынаў. ”Вяртанне да віны“; А.Адамовіч. ”Нямко“, Г.Марчук ”Крык на хутары“. Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай прозе: Л.Дайнека, К.Тарасаў. Адлюстраванне падзей савецкага мінулага: В. Быкаў “Сцюжа”; І.Навуменка “Вір”; Я.Сіпакоў “Кулак”.
- І.Пташнікаў як адзін з таленавітых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.
Асноўныя пытанні для вывучэння: Прырода, малая радзіма, вайна і мір — вызначальныя тэмы творчасці пісьменніка. Трагізм як адметная рыса аповесці ”Тартак“. Гераічны пафас аповесці ”Найдорф“. Вобразы людзей-працаўнікоў, улюбёных у родныя мясціны, патрыётаў Андрэя Вялічкі (раман ”Мсціжы“) і Алімпіяды Падаляк (раман ”Алімпіяда“). Жанравая разнастайнасць, эмацыянальная напружанасць, дынамізм апавяданняў ”Францужанкі“, ”Тры пуды жыта“, ”Пагоня“. Маляўнічасць мовы, псіхалагізм, філасафічнасць як адметныя рысы індывідуальнага стылю мастака слова.
- В.Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы
Асноўныя пытанні для вывучэння: Асуджэнне вайны праз балючую памяць, драматычны лёс Колькі Лецечкі і яго пакалення (аповесць ”Суд у Слабадзе“). Раман ”Неруш“ у шэрагу іншых твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця (”Белы параход“ Ч.Айтматава, ”Цар-рыба“ В. Астаф’ева і інш.). Рэальныя (Мацвей Роўда, Шахрай, дзед Дзям’ян, Нене) і міфалагічныя (жалезны чалавек, Галоска-галасніца) вобразы ў творы.
- В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў
Асноўныя пытанні для вывучэння: Псіхалагізм апавяданняў з першай кнігі пісьменніка ”Падранак“. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці ”Бярозавыя венікі“. Вобраз лесу, ахоўнікі яго таямніц у рамане ”Пушча“. Твор-даследаванне пра В. К. Бялыніцкага-Бірулю ”Крыж на зямлі і поўня ў небе“. Майстэрства пісьменніка ў асвятленні праблем сучаснасці.
3. драматургія (6 гадзін)
- Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў
Асноўныя пытанні для вывучэння: Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 — 90-х гадоў. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і А.Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі. Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: А. Петрашкевіч. ”Прарок для Айчыны“; ”Меч Рагвалода“; I. Чыгрынаў. ”Звон не малітва“; Р.Баравікова. ”Барбара Радзівіл“ і інш. Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У.Бутрамеева ”Страсці па Аўдзею“. Сатырычная камедыя М.Матукоўскага ”Мудрамер“, яе маральна-этычная праблематыка. Новая хваля ў беларускай драматургіі.
- Рэальныя гістарычныя асобы ў п’есе А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца” або “Прарок для Айчыны”
Асноўныя пытанні для вывучэння: Канфлікт у творах. Рэальныя гістарычныя асобы ў творах. Мастацкая ўмоўнасць у п’есах. Мінулае і будучыня ў творах. Цэнтральны герой п’ес Францыск Скарына як выбітная постаць ХV стагоддзя. Маральныя праблемы і іх вырашэнне. Мастацкая ўмоўнасць у творах. Майстэрства Петрашкевіча-драматурга.
- Вастрыня канфлікту ў драме У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею” Спроба рымейка “Новыя прыгоды Несцеркі”
Асноўныя пытанні для вывучэння: Раскаванасць мастацкага мыслення (В. Раеўскі), вастрыня канфлікту ў драме ”Страсці па Аўдзею“. Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе. Трактоўка вобраза галоўнага героя. Спроба рымейка ”Новыя прыгоды Несцеркі“. ”Фалькларызм“ твора.
- Пьесы С. Кавалёва, іх наватарства. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх
Асноўныя пытанні для вывучэння: П’есы драматурга для дзяцей (”Драўляны Рыцар“, ”Дарога на Віфлеем“), іх наватарства. П’есы-рымейкі ”Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні“, ”Трышчан ды Іжота“, ”Саламея, або У пошуках шчаслівага месца“, ”Стомлены д’ябал“. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх.
