- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
Пры складанні каляндарнага плана настаўніку неабходна карыстацца:
- вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй з беларускай і рускай мовамі навучання “Беларуская літаратура V-XI класы”;
- прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання;
- дакументам “Беларуская літаратура. Образовательный стандарт. Концепция. Нормы оценки”.
Напрыклад, у VI класе прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем для вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” прадугледжана 70 гадзін у год па 2 гадзіны на тыдзень. Вучэбная праграма “Беларуская літаратура V-XI класы” удакладняе, што з гэтых 70 гадзін 62 гадзіны – для вывучэння і абмеркавання твораў, 4 гадзіны – на творчыя работы, 4 гадзіны – на ўрокі пазакласнага чытання.
За аснову асабістага каляндарнага планаванне лепш за ўсе абраць прыкладнае тэматычна-календарнае планаванне, якое было распрацавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго патрэбна падкарэктаваць пад асабістыя патрэбы таго ці іншага класа, або самаго настаўніка. Так, пры вызначэнні канкрэтнага дамашняга задання настаўнік (з улікам канцэпцыі канкрэтнага ўрока) адбірае з метадычнага апарату, змешчанага ў падручніку да кожнага твора, пэўныя пытанні і заданні і паведамляе іх нумары вучням.
Пачатак асабістага каляндарнага плана можа выглядаць наступным чынам:
№урока |
Тэма ўрока, колькасць гадзін |
Мэты і задачы ўрока |
Матэрыял падручніка, хатняе заданне |
1 |
Уводзіны Кніга адкрывае свет (1 гадзіна) |
Акрэсліць (з дапамогай вучняў) ролю літаратуры ў жыцці чалавека, значэнне кнігі — мудрага спадарожніка і дарадцы. Прыгадаць важнейшыя прыёмы і сродкі мастацкага адлюстравання ў літаратуры (аднавіць веды вучняў, набытыя ў 5 класе). Пазнаёміць шасцікласнікаў з падручнікам (зместам, структурай, афармленнем), прачытаць і абмеркаваць уступны артыкул «Кніга адкрывае свет» |
Артыкул «Кніга адкрывае свет» Д/з. Паразважаць над сэнсам народных выслоўяў «Кніга — маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць», «Чалавек без кнігі — бяскрылая птушка», «Хто шмат чытае, той многа знае», «Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду». Падрыхтаваць вусную замалёўку пра ролю кнігі ў жыцці чалавека |
|
|
І. МОЙ РОД. РОДНАЯ ЗЯМЛЯ. НАРОД (5 гадзін) |
|
2 |
Уладзімір Ліпскі. «Ад роду — да народу» (з кнігі «Я») (1 гадзіна) |
Абудзіць у вучняў усведамленне таго, што чалавек — выключная, непаўторная асоба, якая наследуе якасці, рысы, прыкметы сваіх бацькоў і дзядоў, свайго роду, і кожны абавязаны ведаць і шанаваць сваіх продкаў. Дапамагчы падлеткам зразумець, што чалавек — маленькая часцінка свету — належыць да свайго народа і павінен годна яго прадстаўляць, ведаць сваю гісторыю і ганарыцца ёю, любіць і берагчы родную зямлю. Навучыць складаць радаводнае дрэва |
Тэкст твора У. Ліпскага «Ад роду — да народу» (з кнігі «Я») і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя фрагмента роспісу Эдуарда Рымаровіча «Дзяцінства» Д/з. Перачытаць твор, адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку. Паспрабаваць скласці радаводнае дрэва сваёй сям’і |
3 |
Алесь Пісьмянкоў. «Продкі»; Еўдакія Лось. «Продкі» (1 гадзіна) |
Данесці да вучняў патрыятычны пафас вершаў; дапамагчы ўсвядоміць неабходнасць шанавання свайго роду, сваіх блізкіх, захавання іх памяці і традыцый. Выпрацоўваць уменні падлеткаў выразна чытаць і аналізаваць паэтычныя творы |
Вершы А. Пісьмянкова «Продкі» і Е. Лось «Продкі» і метадычны апарат да іх. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Белагурава «Партрэт бацькоў» Д/з. Выразнае чытанне вершаў, адказ на пытанні да іх. Верш А. Пісьмянкова вывучыць на памяць |
4 |
Пятрусь Броўка. «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы «Беларусь») (1 гадзіна) |
Абудзіць патрыятычныя пачуцці вучняў (любоў да сваёй зямлі, захапленне яе прыгажосцю, гонар за слаўную гісторыю Бацькаўшчыны, шматвекавыя традыцыі, культуру свайго народа). Прааналізаваць вобразна-выяўленчыя сродкі мовы твора. Развіваць творчае ўяўленне вучняў пры ўспрыманні карцін прыроды, створаных паэтам, удасканальваць іх уменні вызначаць настраёвасць, танальнасць, пафас твора |
Тэкст урыўка з паэмы П. Броўкі «Беларусь» і метадычны апарат да твора. Рэпрадукцыя карціны Віктара Грамыкі «Ільны беларускія» Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора П. Броўкі. Прачытаць і прааналізаваць вершы Ю. Свіркі «Верны крэўнаму брацтву», Л. Якубовіча «О, Беларусь! Старонка дарагая... », Л. Тарасюк «Імя Айчыны» |
5 |
Уладзімір Караткевіч. «Лебядзіны скіт» (2 гадзіны) |
Дапамагчы вучням пераадолець моўныя цяжкасці пры чытанні твора, зарыентавацца ў змесце казкі-легенды, асноўную ўвагу засяродзіць на абмалёўцы двух вобразаў-антыподаў — паэце Юсуфі і хане Бату (знешні выгляд хана апісваецца падрабязна, з нагляднымі дэталямі-вобразамі, а паэта — вельмі лаканічна; звярнуць увагу на размовы-спрэчкі герояў, іх паводзіны, манеру выказвацца, трымацца на людзях, на іх разважанні, жыццёвую філасофію. Раскрыць ролю вобраза Юсуфі ў раскрыцці ідэі твора |
Тэкст казкі У. Караткевіча «Лебядзіны скіт» і метадычны апарат да твора Д/з. Перачытаць казку «Лебядзіны скіт» У. Караткевіча (асаблівую ўвагу звярнуць на выразнае чытанне дыялогаў). Падрыхтаваць вуснае паведамленне пра хана Бату (звярнуць увагу на яго партрэт, паводзіны і меркаванні, размовы са старцам і паэтам Юсуфі) |
6 |
|
Ахарактарызаваць старога дэрвіша (у якім увасобіліся лепшыя чалавечыя якасці — адданасць свайму народу, гатоўнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля выратавання людзей, нянавісць да ворагаў, душэўная прыгажосць і высакароднасць); спрыяць спасціжэнню высокага патрыятычнага гучання твора, яго паэтычнай рамантыкі, узнёсласці, вобразнасці. Дапамагчы вучням зразумець аўтарскую пазіцыю ў творы |
Тэкст казкі У. Караткевіча «Лебядзіны скіт» і метадычны апарат да твора Д/з. Падрыхтаваць вусны аповед пра старога дэрвіша і яго самаахвярны подзвіг — сведчанне маральнай перамогі над ханам |
7 |
Урок пазакласнага чытання (1 гадзіна) |
Разгляд твора на выбар настаўніка |
|
