Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белит вопросы к экзам.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.77 Кб
Скачать

3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).

Лірычны твор – гэта асаблівы твор. Лірыка – род літаратуры, які адрозніваецца тым, што тонка і глыбока ўплывае на эмацыйную сферу чалавека, па сутнасці фармуе яго душэўны свет. Лірыка адрозніваецца ад эпасу і драмы тым, што ў ёй заўсёды выяўлены сам паэт, яго асабістае, суб'ектыўнае стаўленне да рэальнай рэчаіснасці, да самога сябе.

Пры вывучэнні лірычнай споведзі С. Грахоўскага ў вершы “Мама” (V клас) для аналіза твора магчыма выкарыстаць наступныя пытанні:

- Якая доля была ў маці? Зачытайце адпаведныя радкі.

- Аўтар у вершы называе яе адзінокай. Чаму?

- Якое жаданне было ў маці? Зачытайце адпаведныя радкі верша.

- Вусна намалюйце паэта (І група - паэта ў маладосці) (ІІ група – паэта ў сталым узросце)

- Якую віну адчувае паэт перад маці?

- Чаму з вуснаў сына гучыць шчырая споведзь? Што такое споведзь? (Споведзь - гэта запозненае ўсведамленне аўтарам уласнай віны, што не заўсёды пяшчотна і ўважліва ставіўся да маці, быў да яе халодны, абыякавы)

- Што характэрна для гэтай формы верша? (даверлівая інтанацыя, глыбокі лірызм, непасрэднасць у перадачы пачуцця, задушэўнасць

- Вызначце тэму і асноўную думку верша.

- Чаму вучыць нас верш? (Няхай гэты верш будзе пэўным урокам і строгім напамінам. Хай гучыць ён як папярэджанне ўсім маладым людзям)

- Чаму слова “мама” – святое?

- Верш “Мама” – гэта ода, гімн, дыялог з маці, лірычная споведзь ці плач па маці? Абгрунтуйце свой вывад.

- За што дакарае сябе паэт.

4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).

А. Мрый “Запіскі Самсона Самасуя” (10 клас)

Рэпрадуктыўныя пытанні:

1. У якой форме напісан раман А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”?

- успаміны;

- дзеннік;

- фантазіі.

2. Якую мэту мае ў жыцці С. Самасуй?

- зарабіць больш грошаў;

- знайсці асабістае шчасце;

- каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе.

Аналітычныя пытанні:

1. Дайце сатырычную характарыстыку і маральную ацэнку дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі.

2. Як Вы лічаце, што такое самасуеўшчына, у чым небяспека гэтай грамадскай з’явы і як з ёй змагацца?

5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.

Пенталогiя I. Шамякiна "Тревожнае шчасце” пiсалась на працягу 1956-1964г., у яе увашлi наступныя аповесцi: "Непауторная вясна” (1957), "Начныя зарнiцы” (1958), "Агонь i снег” (1959), "Пошукi сустрэчы"(1959), "Мост"(1964).

Лёс герояў пенталогіі асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах і ў партызанскіх атрадах, і ў цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі.

Сістэма ўрокаў па вывучэнні аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна”

Урок 1,2

Тэма: І. Шамякін “Непаўторная вясна” (аналіз І-ІІ ч.)

Мэта: пазнаёміць вучняў з творчай гісторыяй аповесці,яе аўтабіяграфічнасцю; акрэсліць шляхі аналізу ўзаемаадносін галоўных герояў; паказаць прыгажосць чалавечых пачуццяў; выхоўваць у вучняў павагу да людзей.

Эпіграф: ”Не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая” І.П. Шамякін

Абсталяванне:

1. Выстава кніг І. Шамякіна.

2. Карта Гомельскай вобласці з адзначанымі мясцінамі, дзе жыў пісьменнік.

3. На дошцы запісаны эпіграф да ўрока.

4. На стэндзе “Сёння на ўроку” змешчаны партрэт пісьменніка, пад якім напісаны словы: “Не ржавее і не паддаецца пазалоце толькі адно пачуццё – Любоў: да зямлі, якую называеш Радзімай, да народа, якому служыш, і да дзяцей, якіх нарадзіў.”

5. Фотаальбом “З сямейнага альбома І. Шамякіна.”

Падрыхтоўчая работа:

1. Вучні павінны прачытаць да ўрока І і ІІ ч. аповесці “Непаўторная вясна.”

2. Апераджальнае заданне аднаму вучню: падрыхтаваць звесткі з біяграфіі пісьменніка.

Ход урока

І. Уступнае слова настаўніка і вучня.

Настаўнік: І.П. Шамякін – народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, майстар буйных празаічных твораў – раманаў, аповесцяў.

(Зварот да выставы)

Багатую спадчыну пакінуў нам пісьменнік.У яго творах амаль 60-гадовая гісторыя нашай краіны.Яго раманамі і аповесцямі зачытваецца не адно пакаленне беларусаў, ведаюць яго і за межамі нашай краіны.

Мы маем поўнае права ганарыцца пісьменнікам, тым больш, што Іван Пятровіч Шамякін – наш зямляк.

Вучань паведамляе біяграфічныя звесткі, а настаўнік паказвае на карце мясціны Гомельшчыны, дзе жыў Іван Шамякін.

Настаўнік: Звярніце ўвагу на стэнд. Гэты партрэт пісьменніка зроблены з нагоды яго 80-гадовага юбілею. Але паглядзіце і іншыя фотаздымкі (фотаальбом). Словы, змешчаныя на стэндзе, можна вызначыць як чалавечае і пісьменніцкае крэда І. П. Шамякіна, а словы, узятыя як эпіграф, адносяцца як да самога аўтара, так і да яго герояў.

Звернемся да пенталогіі “Трывожнае шчасце”.

- Як вы разумееце слова “пенталогія” (азначэнне трэба запісаць у сшытак, і назвы аповесцяў - таксама).

Калі І. Шамякін вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, ён закахаўся ў студэнтку-медычку Машу Кротаву, якая пазней стала яго жонкай. Шмат чым гэтае каханне нагадвае пачуццё галоўных герояў “Непаўторнай вясны” Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча.

Звернемся да І часткі аповесці.

Пытанні класу:

- Якія эпізоды можна вылучыць у І ч. аповесці?

1. Пятро не спяшаецца, лёг адпачыць.

2. Сустрэча з калгасніцамі.

3. Апісанне дарогі.

4. Падыход да вёскі.

5. Сустрэча.

Праца ў групах.

І-ІІ часткі

1-ая група: хто такі Пятро Шапятовіч, што яго турбуе, чаму ён адзін апынуўся на дарозе? (1,2 эпізоды)

Пятро Шапятовіч –18 год, студэнт, едзе да каханай дзяўчыны.

Рамантык

"галава напакавана марамі", парт-

фель – дзённікамі,

лічыць сябе чалавекам цікавым

каханне да Сашы

жаданне хутчэй пабачыцца (не чака-

ючы машыны, 30 км – пехатой), трывога, няўпэўненасць (ён – сту-дэнт, яна – самастойны чалавек)

беспадстаўная рэўнасць 

чаму два апошнія лісты кароткія?

Не хапае часу? Экзамены здавала-быў час!

Праўда, сама запрасіла, але як між ін

шым.

 

Думкі пра помсту, калі што…

 

чалавечая годнасць

не сеў у машыну.

 

 

Аналіз лірычнага адступлення.

2-ая група: Якія думкі, пачуцці авалодваюць нашымі героямі пры сустрэчы? (эпізоды 4,5)

Пятро

Саша

-сялянская ашчаднасць(парусінавыя чаравікі);

-“…кажа: няма часу, а сама кніжачкі чытае…”;

-здзіўленне Сашы абразіла;

-не паказаў, што стаміўся, галодны;

-трывога, што яна змянілася (яблык!- усё тая ж);

-Саша ўсё ж змянілася: стала паважная, больш стрыманая.

-Саша заўважыла Пятра, спалохалася, хацела схавацца, але перадумала: непрыгожа, наіўна і жорстка;

-глядзела ў кнігу і слухала ўдары свайго сэрца;

-радасць ад сустрэчы (прыехаў-даказаў сваё каханне);

-трывога ад сустрэчы з гаспадыняй.

Аналіз эпізода “Размова пра грошы”

ЁН ЯНА

думаў развесяліць, сур’ёзна: мог напісаць мне

п асмяяцца

трывога: Саша стала такой, як усе,

а яна для яго- незямная

ГЭТА ПРАПАНОВА ІХ ЗБЛІЖАЛА,

РАБІЛА РОДНЫМІ

ВЫВАД: Саша з беднай сялянскай сям’і, ніколі не хадзіла з Пятром у кіно ці сталоўку, бо было сорамна за сваё беднае ўбранне. А калі атрымала грошы, то ўсе аддала бацьку. Дзесяць год, як памерла маці, а бацька надумаў жаніцца. Напісала злоснае пісьмо.

Аналіз ІІ часткі

1.Апісанне хаты

Звычайная сялянская хата, дзялілася на дзве палавіны: пярэднюю і заднюю.У пярэдняй- шмат вазонаў.

2.Начныя перажыванні

Думкі пра Сашу і іх каханне (чыстае, светлае, Саша для яго святая; пасварыўся з сябрам, калі той непрыстойна гаварыў пра дзяўчат.

Пятро чэсны сам з сабой і з усімі ва ўсім.

3.Раніцай

Саша

Пятро

Вясёлая, радасная, ужо прыняла некалькі

хворых.

Упершыню ўбачыў Сашу ў белым халаце, залюбаваўся

Аналіз эпізода “Снеданне” (халодная бульба, гуркі, міска сыраквашы)

Саша

Пятро

-пачырванела ад сораму;

-здзівілася;

-была вясёлая, а тут засмуцілася і збянтэжылася;

-амаль нічога не ела, маўчала, хмурылася, ляпіла з хлеба шарыкі.

-звычайная ежа, у яго дома – у бацькоў – такая ж, пагэтаму не звярнуў увагі;

-ад радаснага настрою не заўважыў бы, калі б яму зусім не далі есці;

-не разумеў, чаму Саша перамянілася.

ПЫТАННІ КЛАСУ:

- Што адчуваў Пятро, калі зразумеў паводзіны гаспадыні?

(Снеданне і абед – пратэст гаспадыні супраць яго прыезду. Крыўдна за Сашу, за сябе, няёмка перад Сашай).

- Як праяўляецца характар Сашы ў размове з гаспадыняй?

- Перадайце пачуцці Пятра, калі ён чакаў Сашу.

Да сустрэчы: неспакой, пайшоў шукаць па вёсцы, рэўнасць (“усе вы такія”, “не, Саша не такая”, “ добра б захварэць назло ёй”).

Пасля сустрэчы: павага да Сашы: яна дапамагала нарадзіцца чалавеку; сорамна і брыдка за сваю рэўнасць; пакляўся, што ніколі не будзе дрэнна думаць пра Сашу.

РЭФЛЕКСІЯ.

ДЫСКУСІЯ: Ці ёсць на зямлі сапраўднае каханне? (Абгрунтуйце свае меркаванні, абапіраючыся на тэкст аповесці).

ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ: Аналіз эпізода “Знаёмства з Лялькевічам”

Урок 3.

Тэма: І. Шамякін “Непаўторная вясна” (аналіз 3-4ч.)

Мэта: раскрыць свет пачуццяў Пятра Шапятовіча; параўнаць вобразы Сашы і Любы; вучыць дзяцей сумленнасці і чэснасці; выхоўваць пачуццё павагі да людзей і да сябе.

Форма ўрока: эўрыстычная гутарка з прымяненнем элемент інтэрактыўных тэхналогій (“Ланцужок”)

ХОД УРОКА

І.Праверка дамашняга задання

1. Аналіз вучнямі эпізодаў “Знаёмства з Лялькевічам” і “Расставанне”

2. Адказаць на пытанне:

Якім чалавекам паўстае перад намі Пятро Шапятовіч? (прыём “Ланцужок”: адзін вучань называе якасць героя, наступны працягвае і г. д.)

ІІ.Аналіз ІІІ часткі аповесці.

1. Заданне класу: па схеме “Ланцужок” прасачыце,карыстаючыся тэкстам, якія пачуцці авалодвалі Пятром, калі ён пакінуў Сашу?

(-страх – “…а што, калі яе пацалунак – развітанне назаўсёды?”;

-“…пацямнела і сонца, і яснае неба…” – без яе няма сэнсу жыць;

-хацеў утапіцца не па-сапраўднаму: паглядзець, як паводзіла б сябе Саша;

-помста – “…пераначую ў лесе, у стозе, сярод балота, з ваўкамі і лесунамі. На злосць табе…”

-развага – хацелася есці: можна есці яблык,што дала Саша ці не?

-убачыў грошы – разгубіўся, абурыўся: што гэта – здзек? насмешка? – выкінуў грошы;

-сумненне: ці правільна зрабіў? каму гэта патрэбна?

-шкада грошай: гэта Сашыны грошы, яе заробак за сумленную працу;

-разважыў: яна паклала ад шчырага сэрца. Забраў грошы, каб захаваць іх на памяць).

2. Раскажыце пра сустрэчу Пятра з Любай.

3. Параўнальная характарыстыка Сашы і Любы.

Заўвагі Пятра

Саша

Люба

Знешні выгляд

танклявая, з вялікімі, прыгожымі, яснымі ва-чыма, спрытная, незям-ная

“жоўтыя вочы, шырокія ноздры, вяснушкі на носе і на пухлых шчоках і нейкія бясколерныя валасы,” тоўстая, як пампушка

Адносіны да працы

адказная, сумленная, у любы час гатовая дапа-магчы, праца Сашы –высакароднае служэнне справе

“работа не воўк – у лес не ўцячэ, напрацуюся яшчэ.Чорт не схопіць гэтых хворых.”

ІІІ. Частка ІV. Гутарка з класам.

- Раскажыце, як жылі Пятро і Саша, калі рассталіся.

Пятро: быў на практыцы ў Заходняй Беларусі, жыццё было цікавым і разнастайным, багатым на падзеі; сам Сашы не пісаў, толькі адказваў на яе пісьмы; пісаў дыпломную работу (у чарцёжнай, па 20 гадзін у суткі)

Саша: першая напісала Пятру; працавала, па вечарах вучылася, таму што марыла паступіць у інстытут; каханне Лялькевіча (размова з гаспадыняй, прыход у амбулаторыю маці настаўніка)

- Чым адрозніваецца другая сустрэча з гаспадыняй ад першай?

- Перадайце пачуцці Сашы і Пятра, калі яны гаварылі пра вайну.

- Якім паўстае перад намі Пятро ў размове з Лялькевічам?

РЭФЛЕКСІЯ.

Саша Пятро

Лялькевіч Люба

Д/З. Прачытаць V-VІ ч.

Урок 4.

Тэма: Перадваенная трывога і цяжкія выпрабаванні (па аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна”)

Мэта: паказаць рысы характару герояў на фоне агульначалавечых праблем; вучыць дзяцей заўважаць галоўнае ў чалавечых адносінах; выхоўваць пачуццё суперажывання, трывогі за лёс людзей.

ХОД УРОКА

І. ЛІТАРАТУРНЫ ДЫКТАНТ (адказы на пытанні вучні запісваюць у літаратурным сшытку, яны павінны быць поўнымі)

1.Як успрыняў Пятро вестку аб тым, што немцы захапілі Парыж?

(з трывогай)

1.Што хвалявала Пятра, калі ён думаў пра вайну ў Парыжы? (там такія ж юнакі і дзяўчаты, закаханыя, як і ён з Сашай)

2.Што думаў пра вайну Пятро? (адарвуць яго ад Сашы, вайна – нешта страшнае і агіднае)

2.Чаму гаспадыня не радавалася паведамленню, што нарадзіліся два хлопчыкі? (к вайне)

3.Як паводзіць сябе Саша, калі даведваецца, што Пятро ў бальніцы? (едзе да яго)

3.Што пагражала Сашы за нявыхад на работу? (суд)

4.Які намер мела Саша, трапіўшы ў бальніцу? (застацца каля Пятра)

4.Чаму Люба аказалася ў палаце? (тут працавала старшай медсястрой)

5.Хто такая Бася Ісакаўна? (галоўурач)

5.Як аднеслася Бася Ісакаўна да Сашынай прысутнасці ў палаце? (выгнала, потым дазволіла быць)

6.Як адносіліся хворыя да Сашы?

6.Якое галоўнае пачуццё было ў Сашы ў час хваробы Пятра? (страх за яго жыццё)

7.Чаму Сашы з Пятром зноў трэба было развітвацца? (армія)

7.Як Пятро развітаўся з Сашынай гаспадыняй? (шчыра, сардэчна)

8.Што адчуваў Пятро, думаючы пра армію?(“усе хочуць, а я – не, што я –горшы за ўсіх?..”)

8.Як бацькі Пятра ўспрынялі навіну пра сынаву жаніцьбу?(бацька крычаў, а маці прасіла, каб Саша напісала)

9.Як аўтар паказвае, што расстанне для Пятра і Сашы было вельмі цяжкім?

9.Як аўтар перадае трывожныя ноты перадваеннага часу?

ІІ. Творчае заданне:

На аснове адказаў скласці вуснае паведамленне (па варыянтах)

ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ:

Скласці план паведамлення, выкарыстаўшы крытычны матэрыял падручніка, на тэму:”Духоўны свет Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай”.

Урок 5.

Тэма: Абагульняючыя заняткі па аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна”. Падрыхтоўка да сачынення.

Мэта: абагуліць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял; падрыхтаваць вучняў да сачынення; выхоўваць у школьнікаў цікавасць да беларускай класічнай літаратуры.

Форма правядзення ўрока: французская педмайстэрня

ХОД УРОКА

І. Індукцыя.

Мы сказалі, што “Трывожнае шчасце” – твор аўтабіяграфічны. Правобразам Сашы Траянавай стала Маша Кротава (жонка І. П. Шамякіна). Давайце звернемся да сямейнага альбома пісьменніка.

- Якое ўражанне ў вас склалася? Якая сям’я І. Шамякіна?

- На фотаздымках мы бачым Івана Пятровіча ў сямейным акружэнні, а таксама за працай, сярод калег-пісьменнікаў. Які Іван Шамякін у працы?

ІІ. Самаканструкцыя.

- Зыходзячы са сказанага, сфармулюйце мэту ўрока. (Прасачыць, праз якія выпрабаванні праводзіць аўтар сваіх герояў)

ІІІ. Сацыяканструкцыя.

1. Запішыце ў сшытках асацыятыўны рад слоў да слова “каханне”, дапішыце іншыя словы, якія не стасуюцца з гэтым словам. Абмяркуйце свой выбар у парах, у групах, запішыце словы на дошцы.

КАХАННЕ

радасць няшчырасць

чаканне падман

захапленне хлусня

павага знявага

спачуванне абыякавасць

трывога подласць

рэўнасць здрада

адчай няшчасце

давер

шчырасць

шчасце

2. Прыгадайце тыя месцы ў аповесці, дзе словы, запісаныя на дошцы, з’яўляюцца ключавымі.

3. Аўтар выпрабоўвае сваіх герояў адносінамі да працы. Якія яны, гэтыя адносіны, у Сашы, Пятра, Любы, Лялькевіча?

IV. Разрыў.

Пракаменціруйце цытаты (у адносінах да герояў і да сябе):

“Наіўнае юнацтва! Табе здаецца, што ты выключнае, што ты самае разумнае, мудрае, не падобнае на ўсіх, і жаданні ў цябе недасягальныя!”

“Колькі яшчэ ў нас выпадкаў, калі шчырае каханне, самыя лепшыя пачуцці і жаданні разбіваюцца аб вострыя скалы матэрыяльнага разліку, скнарнасці ці проста чалавечай дурноты…”

V. Творчасць.

ПАРАЗВАЖАЦЬ НА ТЭМЫ:

1. Што значыць асабістае шчасце для герояў аповесці.

2. Ці лічыце вы каханне Пятра і Сашы сапраўдным? Дакажыце.

3. Што прываблівае вас, сучасную моладзь, у адносінах Пятра і Сашы?

VI. Рэфлексія.

Расказ па плане, складзеным дома.

Дамашняе заданне. Падрыхтавацца да сачынення.

Тэмы сачынення:

  1. Свет кахання Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай у аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна”

  2. Асабістае шчасце чалавека (па аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна”.