- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
2 Урок.
...Без чалавечнасці Не будзе і вечнасці.
Пімен Панчанка
Мэта ўрока: вучыць васьмікласнікаў складаць план твора, заўважаць настраёвасць эпізодаў, сачыць за паводзінамі ласяняці ў лесе, даваць ацэнку паводзінам і ўчынкам людзей; выхоўваць дабрыню і чалавечнасць, неабыякавасць да жыцця іншага.
Ход урока
Пачаць урок лепш з абмеркавання загалоўкаў, якія дзеці прыдумалі да частак апавядання і якія з'яўляюцца своеасаблівым планам твора.
Назвы іх могуць быць наступнымі:
Знаходка лесніком параненага ваўком ласяняці.
Ласяня ў хаце лесніка, клопат пра яго лесніковай сям'і.
Сяброўства Губатага з дзецьмі і свойскімі жывёламі, першая няўдалая спроба гаспадара адпусціць яго на волю.
Зімоўка ў хляве, другая канчатковая адпраўка ў лес.
Звычка лася не баяцца людзей і расплата за гэта жыццём.
Пасля можна перайсці да пераказу эпізодаў, якія найбольш уразілі. Яшчэ раз варта звярнуць увагу на тэкст першай часткі, успомніць пра жыццё Губатага ў лесніковай хаце і правесці гутарку па наступных пытаннях:
Перачытаўшы яшчэ раз эпізоды, у якіх расказваецца пра жыццё ласяняці ў леснічоўцы, паразважайце, ці ёсць факты, якія сведчаць, што ўсё ж такі Губаты пачуваў сябе не вельмі ўтульна ў лесніка?
Ці шкадаваў ляснік, што хутка трэба будзе развітацца з ласянём? Падмацуйце свае адказы радкамі з тэксту.
На ўроку перачытваецца эпізод сустрэчы ласяняці з лесам. Звяртаецца ўвага на тое, што Губаты адчуваў у першы дзень свайго вольнага жыцця, якія думкі ў яго з'явіліся, што Губаты ўспамінаў.
Важна, каб дзеці зразумелі, што гэтыя разважанні-апісанні як бы падрыхтоўваюць чытача да трагічнага фіналу. У якасці самастойнага задання на ўроку можна прапанаваць васьмікласнікам перадаць вусна або пісьмова тыя пачуцці, якія выклікала ў іх душах сцэна гібелі Губатага, параўнаць іх з пачуццямі людзей, што забілі Губатага. Для гэтага трэба перачытаць эпізод размовы браканьераў.
На гэтым жа ўроку пойдзе размова пра мастацкія асаблівасці твора — адухаўленне Губатага (ён надзяляецца чалавечымі якасцямі: думаць, любіць, злавацца, перажываць), лірычнасць апавядання, замілаваныя, нават крыху ідэалізаваныя адносіны аўтара да гаспадыні, дзяцей, пра паслядоўнасць кампазіцыі твора.
У заключэнне ўрока паспрабуем разам з вучнямі вызначыць, якую ж маральна-этычную праблему ўзнімае аўтар у творы і як сённяшнія школьнікі ставяцца да яе. Ці дапамагае яна зразумець ідэю твора, адчуць жаданне аўтара абараніць слабейшых, безабаронных, сцвердзіць міласэрнасць у душах людзей?
У якасці дамашняга задання прапануецца яшчэ раз звярнуцца да пытанняў падручніка, змешчаных пасля твора. Тым, хто пажадае, можна прапанаваць напісаць міні-сачыненне на адну з тэм, змешчаных у падручніку або прапанаваных настаўнікам.
25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
Клас: 10
Аглядавая тэма: Беларуская літаратура перыяду Вялікай айчыннай вайны.
У сістэму ўрокаў па дадзенай тэме будзе ўваходзіць 12 урокаў:
№ |
Тэма |
Мэты |
1. |
Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945). |
- правесці тэматычны кантроль па тэме “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей і развіцця сусветнай літаратуры”, даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў-франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і яе будучыню; - развіваць мысленне вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання; - садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы старшакласнікаў. |
2. |
Пятрусь Броўка. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Агляд творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
|
- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам П. Броўкi, зрабіць агляд твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтар выяўляе палымяную веру ў перамогу, паказаць на прыкладзе верша «Будзем сеяць, беларусы!», як пераасэнсоўваецца традыцыйны нацыянальна-паэтычны матыў сяўбы, прааналізаваць баладу-рэквіем «Надзя-Надзейка»; - удасканальваць навыкі аналізу мастацка-выяўленчых сродкаў мовы; - выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў. |
3. |
Творчасць П. Броўкі канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў. Пашырэнне ідэйна-тэматычнага і жанравага дыяпазону паэзіі ў 1960 — 1970-я гады. |
- дапамагчы вучням асэнсаваць жанрава-тэматычную разнастайнасць, ідэйны сэнс і эмацыянальную настраёвасць вершаў паэта пасляваеннага часу, прааналізаваць творы «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло…», «А ты ідзі», у якіх увага аўтара скіравана на маральна-этычныя і агульначалавечыя праблемы, паэтызуецца краса прыроды; - працягваць працу па фарміраванні ўменняў разумець духоўны свет лірычнага героя, вылучаць мастацкія сродкі, якія дапамогуць раскрыць ідэю і праблему твора; - выхоўваць веру ў духоўную моц чалавека, пачуццё любові да роднага краю. |
4. |
Кузьма Чорны. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. «Пошукі будучыні» — буйны эпічны твор часу вайны. Сацыяльна-філасофскі змест рамана. |
- паглыбіць веды пра жыццяпіс Кузьмы Чорнага, акрэсліць жанравую разнавіднасць рамана “Пошукі будучыні”, высветліць першаснае чытацкае ўспрыманне твора; - развіваць лагічнае мысленне, навыкі вуснага маўлення, уменне даваць самаацэнку прачытанаму; - спрыяць выхаванню цікавасці да асобы пісьменніка і яго твораў. |
5. |
Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войн. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення (Нявады, Сымона Ракуцькі) пра шчасце. |
- прааналізаваць фактычны літаратурны матэрыял і даць супастаўляльную характарыстыку вобразам Нявады і Сымона Ракуцькі, адзначыць агульнае і адрознае ў іх лёсах, раскрыць перад вучнямі майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў; - развіваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць, карыстацца фактамі тэксту, характарызаваць вобразы, удасканальваць навыкі сістэматызацыі матэрыялу для характарыстыкі вобраза; - выхоўваць непрымірымае стаўленне да вайны як да вялікай пагрозы чалавецтву, да праяўлення жорсткасці і бесчалавечнасці. |
6. |
Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства». |
- прааналізаваць вобразы малодшага пакалення рамана, на прыкладзе Волечкі Нявады і Кастуся Лукашэвіча паказаць, як у гады ваеннага ліхалецця людзі духоўна сталеюць, загартоўваюцца, становяцца мужнымі, дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства»; - фарміраваць у вучняў уменне разумець духоўны свет герояў, удасканальваць навыкі складання плана характарыстыкі вобраза; - спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых. |
7. |
Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чалавецтву. Антываенны пафас рамана. Значэнне творчасці Кузьмы Чорнага. |
- высветліць ролю вобразаў графа Паліводскага і Густава Шрэдэра ў раскрыцці антычалавечай сутнасць вайны , правесці абагульняльную гутарку па рамане; - замацоўваць уменне даваць ацэнку вобразам, выяўляць ролю дэталі, пейзажу, бытавых замалёвак , моўнай і партрэтнай характарыстыкі ў творы; - спрыяць фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў. |
8. |
Аркадзь Куляшоў. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Глыбіня лірычнага пачуцця ў лепшых творах даваеннага часу (“Мая Бесядзь”). Ваенная лірыка А.Куляшова (балада “Над брацкай магілай”). |
- пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыццёвага шляху Аркадзя Куляшова, стварыць умовы для асэнсавання творчай спадчыны паэта, акрэсліць асаблівасці даваеннай і ваеннай творчасці, на прыкладзе верша “Над брацкай магілай” паказаць суровую праўду вайны і гуманізм у паказе народнага подзвігу; - удасканальваць навыкі аналізу паэтычных твораў; працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора; - выхоўваць патрыятызм, жаданне стаць на абарону Радзімы. |
9. |
Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы. Зварот да тэм жыцця і смерці, кахання і вернасці, лёсу і абавязку ( “Спакойнага шчасця не зычу нікому…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю…”). Развіццё і ўзбагачэнне класічных традыцый лірыкі. |
- разгледзець пасляваенную лірыку Куляшова, прасачыць, як у вершах услаўляецца чалавек, яго духоўныя каштоўнасці, бязмежнасць пазнання, дапамагчы вучням убачыць паэтычнае майстэрства А.Куляшова, паглыбіць звесткі вучняў пра лірычнага героя.; - развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных твораў і аналізаваць іх; - праз асэнсаванне вобраза лірычнага героя паэзіі А.Куляшова выхоўваць пазітыўнае стаўленне да жыцця, як найвышэйшай каштоўнасці. |
10. |
Максім Танк. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Шырокі творчы дыяпазон ранняй паэзіі (“Спатканне”). Адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (“Родная мова”)
|
- выклікаць у вучняў цікавасць да жыцця і творчасці паэта Максіма Танка, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту, паказаць дыяпазон яго ранняй паэзіі і раскрыць адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны; - прадоўжыць працу па фарміраванні ўмення знаходзіць мастацкія тропы, пры дапамозе якіх раскрываецца ідэя твора і малюецца вобраз лірычнага героя; - выхоўваць павагу да свайго народа і роднай мовы, гонар за яго мужнасць і гераізм. |
11. |
Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай паэзіі. Увага да духоўнага свету чалавека, агульначалавечых каштоўнасцей (“Каб ведалі”, “Мой хлеб надзённы”, “Завушніцы”, “Ave Maria”, “Працягласць дня і ночы”). |
- увесці вучняў у паэтычны свет пасляваеннай лірыкі Максіма Танка , вучыць вызначаць тэматыку і праблематыку паэтычнага твора, высвятляць ролю інверсіі, метафары, кантрасту, паглыбіць веды вучняў пра свабодны верш, асацыятыўны вобраз; - развіваць уменні і навыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам, стымуляваць крэатыўнасць вучняў; - садзейнічаць выхаванню імкнення да паўназначнага, мэтанакіраванага і гарманічнага жыцця. |
12. |
Паэма “Люцыян Таполя”. Праблема мастака і мастацтва. |
- выразна прачытаць паэму, даследаваць яе ідэйны і мастацкі бок, паказаць яе сувязь з фальклорам, раскрыць праблему мастака і мастацтва, дапамагчы вучням убачыць блізкасць героя паэмы Танка да купалаўскага Гусляра; - удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, засяродзіўшы ўвагу на выкарыстанні сродкаў паэтызацыі і гратэску; - садзейнічаць выхаванню сілы духу, жыццястойкасці перад нягодамі. |
Я лічу, што пералічаныя тэмы раскрываюць тэму Вялікай айчыннай вайны ў беларускай літаратуры ў поўным аб’еме.
