- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
У маі 2012 годзе адбудзецца 65годдзе са дня нараджэння паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя А. Кулешова і спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай.
Да юбілею паэтэсы метазгодна правесці літаратурны вечар “чытання твораў” або “пытанняў і адказаў”.
20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
На тэрыторыі Магілеўскай вобласці нарадзіўся шэраг знакамітых творцаў. Для огранізацыі літаратурных азнаямленчых экскурсій найбольш цікавымі, на мой погляд, могуць быць:
- месца нараджэння Максіма Гарэцкага (д. Малая Багацькаўка на Мсціслаўшыне). Тут дзейнічае музей імя М. Гарэцкага;
- літаратурны музей імя Аркадзя Куляшова – у в. Новыя Самацевічі Касцюковічскага района;
- Касцюковіцкая цэнтральная бібліятэка імя Івана Чыгрынава.
21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
У 5 класе для ўрока развіцця маўлення “Вусная замалёўка на падставе ўласных назіранняў за прыроднымі з’явамі” у якасці апоры можна выкарыстоўваць рэпрадукцыі знаёмых пейзажных твораў альбо карцін жывапісу.
У 6 класе для ўрока па тэме “Каляндарна-абрадавыя песні” магчыма выкарыстаць асабістыя запісы песень, або зрабіць прэзентацыю з выкарыстаннем ІКТ (зрабіць “нарэзку” з песень).
У 9 класе пры вывучэнні тэмы “Асаблівасці стылю барока. Барока ў беларускай літаратуры і мастацтве” неабходна зрабіць плакаты, калажы з архітэктурнымі, жывапіснымі ўзорамі дадзенай эпохі.
22. Вызначце, на якім уроку і з якой мэтай можна выкарыстаць наступныя самаробныя дапаможнікі? (карта жыццёвых дарог Максіма Багдановіча; табліца "Мова мастацкага твора. Сродкі сінтаксічнай выразнасці").
“Карта жыццевых дарог Максіма Багдановіча” можа быць выкарыстана на наступных уроках:
- 9 клас у сістэме заняткаў па тэме “Максім Багдановіч” – “Максім Багдановіч. Жыццевы і творчы шлях”, “Максім Багдановіч. Вобраз Радзімы ў лірыцы паэта”, “Максім Багдановіч. Філасоўская лірыка” – з мэтай асэнсаваць жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча, падвесці да разумення выбітнасці асобы паэта, акрэсліць шматграннасць асобы.
Табліцу “Мова мастацкага твора. Сродкі сінтаксічнай выразнасці” магчыма выкарыстоўваць на ўроках развіцця маўлення, уроках аналізу зместа твора, уроках напісання творчых прац з мэтай зразумення мовы мастацкага твора, вышуку сродкаў сінтаксічнай выразнасці.
23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
Заключныя заняткі маюць на мэце не толькі падвядзенне вынікаў і фарміраванне абагульненняў і высноў. Заключныя заняткі арыентуюць навучэнцаў на аднаўленне цэласнасці творы, на давядзенне чытацкага ўспрымання да глыбокага спалучэння вобразных і паняткавых элементаў мыслення. Заключэнне заўсёды нясе ў сабе элемент навізны і засяроджанасці на самым галоўным. Асаблівае значэнне набывае праца з падручнікам, з апорнымі канспектамі, заданні сопоставительвого характару, творчыя работы, выкарыстанне ілюстрацый, выразнае чытанне ўрыўкаў з тэксту з мэтай узнавіць эмацыйнае ўспрыманне літаратурнага тэксту.
На заключных занятках па вывучэнню лірычных твораў нярэдка праводзяцца конкурсы чытальнікаў, літаратурна-музычныя кампазіцыі. Пасля ўрокаў па драме – абмеркаванне сцэнічных і кінематаграфічных версій, супастаўленне розных трактовак роляў. Завяршальныя ўрокі па вывучэнні эпічных твораў уключаюць заданні творчага і даследчага характару, супастаўленне пазіцый крытыкаў, самастойныя працы (“пробы пяра”, “ствараем ілюстрацый”, “пішам аповяд”, “складаем казку”).
Напрыклад, пры вывучэнні ў 10 класе камедыі К. Крапівы “Хто смяецца апошнім” (3 гадзіны) тэма заключнага занятка гучыць як “Вобразы – носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Мова персанажаў як сродак раскрыцця іх характараў. Значэнне творчасці К. Крапівы”.
