- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- Заняпад сучаснай беларускай літаратуры. Ці есць новыя беларускія “зоркі”?
- Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў
(1.Арочка, М. М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. - Мінск, 1993.
2.Бельскі, А. I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). - Мінск, 1997.
3.Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія // Беларуская мова і літаратура. - 2006. - № 7. - С. 60.
4.Лаўшук, С. С. Сучасная беларуская драматургія . - Мінск, 1977.
5.Шаўлоўская, М. Беларуская драматургія. - Мінск, 1981.)
14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
М. Багдановіч “Сустрэча з сінякрылым матыльком”.
“Мне ўяўляецца прыгожы веснавы сад, быццам абліты малаком. На ветачках – сінякрылыя матылькі, уюцца шпарка, легка, спяваюць вясне і віўневаму саду сваю галоўную, нячутную нам песню. Мне асабліва спадабаўся адзін з гэтых матылькоў, вельмі прыгожы, ярка, заяты сваімі справамі. Глядзіш за кожным яго рухам, узмахам крылаў – вось яно, хараство ў прыродзе, якое жыве сваім жыццем.”
М. Багдановіч “Зімой”
“Слухаючы гэты верш, уяўляеш па-зімняму яркі, сонечны дзень. Мне здаецца позняя зіма, Масленіца… катанне на тройках, зімнія забавы. Сцюдзена, выкол ляжыць сугробы. Мяне захапілі фарбы і колеры зімовага вечара, хараство лесу, бярозак, пакрытых пушыстым інеем, звон бомаў —усё гэта злілося ў пачуццё еднасці чалавека з прыродай. Сэрца, здавалася, выскачыць з грудзей ад хуткага імклівага руху. Зіма – самая прыгожая пара года.”
15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
1. “Дапішыце чатырохрадкоўе”
Задаецца 2 радкі ў вершаванай форме. Трэба прыдумаць працяг.
2. “Складаем аповяд”
Вучні па чарзе (па сказу) складаюць аповяд пра таго ці іншага літаратурнага героя (што адбылося ў працягу, што здарылася, калі б ен зрабіў так, а не інакш і г.д.)
3. “Гуляем у словы”
За аснову бярэцца гульня ў гарады, толькі замест назваў гарадоў выкарыстоўваюцца імёны літаратурных персанажаў.
4. “Адгадваем па вокладцы”
Задача – адгадаць твор па вокладцы (гульня падыходзіць да вывучэння манаграфічнай тэмы)
5. “Угадай літаратурнага героя па апісанні”
Крытэрыі апісання не абмежаваныя: узрост, знешнасць, прафесія, дэталі мінулага, сімволіка – не важна, галоўнае, каб апісанне было яркім!
16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
Дыспут - гэта актыўная, зацікаўленая, ажыўленая размова, спрэчка, удзельнікі якой імкнуцца абгрунтавана высветліць пэўныя праблемы, вырашыць закранутыя пытанні. Падчас дыспуту магчыма сутыкненне розных, часам спрэчных сцвярджэнняў. Пошук ісціны ажыццяўляецца шляхам вольнага абмену думкамі. Гэта дае магчымасць кожнаму крытычна ацаніць свае погляды і погляды апанентаў.
Падрыхтоўку да дыспуту варта пачынаць з выбару тэмы, яе правільнай фармулёўкі. Трэба, каб тэма дыспуту гучала востра, а ў яе назве ўтрымліваўся элемент дыскусіі.
На дыспуце неабходна разглядаць не больш за пяць пытанняў, але такіх, якія падахвочвалі б да размовы і не мелі б адназначнага адказу. Падрыхтоўка да дыспута займае звычайна не менш за месяц. Ствараецца творчая група, якая загадзя разам з вядучымі распрацоўвае пытанні, а таксама складае спіс рэкамендаванай літаратуры да тэмы, якая абгаворваецца і паведамляе аб напрацоўках навучэнцам.
Дыспут павінен быць пісьменна аформлены. У памяшканні, дзе ён павінен адбыцца, вывешваюць правілы вядзення дыскусіі, плакаты з выказваннямі, афарызмамі, цытаты класікаў сусветнай літаратуры. Вядучым дыспуту можа быць не толькі настаўнік, але і вучань, які добра валодае словам, можа накіраваць размову ў патрэбнае рэчышча.
1. Тэма ўрока: Філасоўская лірыка. Максім Танк “Шчасце”. Клас: 8.
Тэма дыспута: А можа быць шчасце адно на ўсіх?
2. Тэма ўрока: Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Клас: 8.
Тэма дыспута: Пазіцыі Горава і Пора-Леановіча – каму належыць ісціна?
3. Тэма ўрока: Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”. Клас: 10.
Тэма дыспута: Месца і роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Ці патрэбны яны?
