- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
У адпаведнасці з патрабаваннямі СанПіН ад 22.11.2006 № 160 у агульнаадукацыйных установах дамашнія заданні павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання па ўсіх вучэбных прадметах: у V-VI класах – да 2 гадзін, VII-VIII класах – 2,5 гадзіны, IX-XI класах – 3 гадзіны ў дзень.
Змест і аб’ём дамашняга задання вызначаны ў прыкладным каляндарна-тэматычным планаванні.
Дамашняе заданне можа быць апераджальным. Гэта спрыяе ўменню размяркоўваць час, бачыць перспектыву, праяўляць арганізаванасць. Пры неабходнасці настаўнік можа прапанаваць рацыянальныя прыёмы выканання дамашняга задання. Дамашняе заданне не задаецца вучням на канікулы.
Напрыклад, у VI класе пры вывучэнні твора “Лебядзіны скіт” У. Караткевіча (2 гадзіны) на заканчэнню першага ўрока магчыма прапанаваць наступнае дамашняе заданне: перачытаць казку «Лебядзіны скіт» У. Караткевіча (асаблівую ўвагу звярнуць на выразнае чытанне дыялогаў), падрыхтаваць вуснае паведамленне пра хана Бату (звярнуць увагу на яго партрэт, паводзіны і меркаванні, размовы са старцам і паэтам Юсуфі); а па заканчэнню другога – падрыхтаваць вусны аповед пра старога дэрвіша і яго самаахвярны подзвіг – сведчанне маральнай перамогі над ханам.
Дадзеныя дамашнія заданні індывідуальныя, адзіныя для ўсіх.
12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
У сярэдніх класах вучні атрымліваюць звесткі аб асобных баках жыцця пісьменніка, якія маюць непасрэднае дачыненне да чытання і аналізу вывучаемага твора, у старэйшых класах праца над біяграфіяй арыентавана на разуменне гісторыка-літаратурнага працэсу, мастацкага свету пісьменніка.
Асаблівае значэнне набывае адбор і размяшчэнне матэрыялу, выкарыстанне мемуарнай літаратуры, партрэтаў пісьменніка. У многіх настаўнікаў-славеснікаў увага накіравана на “сустрэчу з пісьменнікам”, на жывы эмацыйны погляд, на біяграфічны матэрыял тварэнняў пісьменніка.
Форма правядзення ўрокаў-біяграфій разнастайная: урок-лекцыя, самастойныя даклады школьнікаў, праца па падручніку, завочныя экскурсіі, урокі-канцэрты, урокі-панарамы. Важна пастаноўка праблемных пытанняў, праца над планам, выкарыстанне мастацкіх тэкстаў. Зняць хрэстаматыйны глянец, уяўленне аб бязгрэшнасці асобы пісьменніка не менш важна, чым знайсці цікавы для вучняў аспект, зразумець не толькі веліч пісьменніка, але і складанасць станаўлення яго асобы і таленту.
Планаванне ўрокаў творчай біяграфіі В.Быкава, напрыклад, з улікам калектыўных, групавых хатніх і індывідуальных хатніх і класных заняткаў можа выглядаць наступным чынам.
Творчая самастойная праца (завочная экскурсія) праводзіцца па трох групавым тэмам-заданням.
1. Жыццё В. Быкава ў в. Бычкі.
Задача: паказаць жыццё пісьменніка ў родным сяле; раскрыць станаўленне Быкава як пісьменніка. Паўтарыць асноўныя біяграфічныя звесткі.
2. Ваеныя гады В. Быкава.
Задача: раскрыць характар малодшага лейтэнанта В. Быкава ў час вайны.
3. Пасляваеныя гады.
Задача: паказаць жыццё В. Быкава ў мірныя часы на радзіме і ў эміграцыі.
