- •1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
- •2.Як вызначаюцца мэты ўрока? Вызначце мэты ўрока (тэма, клас на выбар).
- •3. Прывядзіце некалькі пытанняў (не менш пяці) у адпаведнай сістэме для аналізу лірычнага твора (твор на выбар).
- •4. Прывядзіце два-тры рэпрадуктыўныя і столькі ж аналітычных (эўрыстычных) пытанняў (твор школьнай праграмы на выбар).
- •5. Распацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні эпічнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •6. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы (тэма, клас на выбар). Аргументуйце свой выбар.
- •7. Пачніце складанне каляндарнага плана (клас на выбар). Растлумачце, чым вы кіраваліся пры яго складанні.
- •8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).
- •- Урок развіцця мовы (2 гадзіны)
- •9. Распрацуйце пытанні і заданні для індывідуальнай праверкі ведаў і ўменняў вучняў па тэме (тэма, клас на выбар), зрабіце пяць картак па два пытанні - асноўнае і дадатковае.
- •10. Дайце ўзор творчага пераказу са зменаю асобы апавядальніка на прыкладзе любога твора школьнай праграмы. Растлумачце асаблівасці гэтага прыёму.
- •11. Вызначце аб'ём дамашняга задання, яго від (тэма, клас на выбар). Растлумацче, чым кіраваліся пры гэтым.
- •12. Як мэтазгодна пачаць выкладанне біяграфіі пісьменніка ў школе? Прывядзіце, прыклад.
- •13. Распрацуйце пытанні для абмеркавання на канферэнцыі (твор, зборнік, тэма, клас на выбар)
- •14. Зрабiце некалькі славесных малюнкаў да любога твора школьнай праграмы.
- •15. Прывядзіце некалькі (не менш пяці) вядомых вам літаратурных гульняў, якія можна выкарыстаць на ўроку ці ў пазакласнай працы.
- •16. У чым асаблівасці пытанняў для абмеркавання іх на дыспуце? Распрацуйце некалькі дыскусійных пытанняў (твор, кніга, тэма, праблема, клас на выбар).
- •17. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага аналізу вобраза літаратурнага героя (твор, тэма ўрока, клас на выбар).
- •18. Вызначце структуру ўрока, прысвечанага вывучэнню вершаванага твора ў 5-7 класах (твор, клас на выбар).
- •19. Які літаратурны вечар (від і форма) мэтазгодна правесці да юбілею пісьменніка (аўтар на выбар).
- •20. Вызначце, якія віды літаратурных экскурсій можна правесці на тэрыторыі вашага раена (горада). Матывуйце свае прапановы.
- •21. Якія самаробныя наглядныя дапаможнікі і чаму можна падрыхтаваць да вывучэння (тэма ўрока, клас на выбар)? Як іх выкарыстаць на ўроку.
- •23. Якія заключныя заняткі і чаму мэтазгодна правесці пры вывучэнні (твор, клас на выбар)? Прывядзіце прыклад.
- •24. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні лірычнага твора вялікай формы (твор на выбар). Аргументуйце сваё рашэнне.
- •2 Урок.
- •25. Распрацуйце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар) і аргументуйце свае рашэнне
- •26. Распрацуйце 3 тэставыя заданні адкрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •27. Распрацуйце 3 тэставыя заданні закрытага тыпу (твор, тэма на выбар).
- •28. Распрацуйце 3 тэставыя заданні на ўстанаўленне паслядоўнасці, адпаведнасці.
- •29. Распрацуйце рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага кантролю (твор, тэма, клас на выбар)
1.Якія ўступныя заняткі падрыхтуеце да ўспрымання твора (клас на выбар)? Аргументуйце выбар метадаў і прыёмаў.
Вывучэнне літаратурнага твора ў школе складаецца з чатырох асноўных этапаў: уступныя заняткі, чытанне, аналіз і заключныя заняткі.
Кожны этап уключае ў сябе разнастайныя віды дзейнасці навучэнцаў. Этапы не з'яўляюцца строга размежаванні. Наадварот, яны ўзаемадзейнічаюць адзін з адным і пераходзяць адзін у іншы.
Асноўная мэта ўступных заняткаў: стварэнне ўстаноўкі на ўспрыманне і разуменне тэксту, матывіроўка наступнага аналізу і стварэнне арыенціраў ўспрымання.
Адрозніваюцца два асноўных шляху падрыхтоўкі да чытання і аналізу тэксту: на аснове вывучаемага твора і на аснове асабістых уражанняў. У змест уступных заняткаў можа ўваходзіць паведамленне гістарычных і біяграфічных звестак, неабходных для разумення тэксту; сацыяльна-бытавой каментар, тлумачэнне незразумелых слоў.
У метадычнай літаратуры прыведзена шмат прыкладаў правядзення ўступных заняткаў з улікам роду і жанру вывучаемага твора: аповяд пра вусным народным творчасці і відах казак - перад чытаннем і вывучэннем казак; гутарка аб жанры казкі-былі; гутарка аб своеасаблівасці драматычнага твора і многія іншыя.
У старэйшых класах змест уступных заняткаў ускладняецца і часцей за ўсё звязваецца з гісторыяй стварэння самага твора.
Напрыклад, у V-VIII класах магчыма выкарыстоўваць наступныя віды работ, якія папярэднічаюць чытанню і разбору твора:
- уступнае слова настаўніка,
- падрыхтоўчая гутарка настаўніка з класам,
- пастаноўка і запіс пытанняў, якімі вучні павінны кіравацца пры чытанні,
- сузіраньне ілюстрацый,
- экскурсіі, якія падрыхтоўваюць вучня да ўспрымання твора.
Асноўнымі формамі правядзення ўступных заняткаў могуць з'яўляюцца:
- аповяд настаўніка ці лекцыя;
- лекцыя з дыяпазітываў, з увагай ілюстрацыйнага матэрыялу;
- гутарка;
- праца па падручніку або з дадатковай літаратурай;
- кінаўрокі;
- экскурсія.
Так, у 8 класе на вывучэнне твора В.Быкава “Жураўліны крык” адведзена 6 гадзін (+1 гадзіна на творчую працу).
Урок, прысвечаны вывучэнню аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык», настаўнік можа пачаць з абмеркавання тэарэтычнага пытання пра жанр аповесці, паколькі ў якасці дамашняга задання на мінулым уроку вучням было прапанавана звярнуцца да тэарэтычнага раздзела «Апавяданне і навела». Пасля таго як настаўнік пераканаецца, што васьмікласнікі добра засвоілі і зразумелі сутнасць малых эпічных форм, ён можа дадаць, што на гэтым уроку ў іх ёсць магчымасць пашырыць свае веды пра эпічныя творы, пераканацца, што яны вельмі разнастайныя і розныя па сваім аб'ёме, намаляваных падзеях, колькасці герояў.
Аповесць вывучаецца на працягу шасці ўрокаў. Як паказвае практыка, гэта адзін з любімых твораў школьнікаў. Ен захоплівае ўяўленне дзяцей, прыцягвае вастрынёй і незвычайнасцю сітуацый, як гэта заўсёды бывае ў Васіля Быкава, мужнасцю герояў, складанасцю іх чалавечых лёсаў.
Аднак, як і ў іншых буйных творах, у гэтай аповесці вучні ўспрымаюць часцей за ўсё асобныя эпізоды, учынкі асобных герояў. Яны яшчэ не ў стане прасачыць і зразумець шлях герояў, матывы іх учынкаў, тыя абставіны, у якіх аднымі людзьмі рухала вялікае пачуццё любові да Радзімы і адказнасці перад ёй, другія збіваліся на шлях здрады, імкнення любым спосабам захаваць сваё жыццё.
Вывучаючы аповесць «Жураўліны крык» у восьмым класе, вельмі важна данесці да школьнікаў патрыятычную ідэю твора, дапамагчы ім зразумець тыя памкненні, што вызначаюць паводзіны і ўчынкі герояў у складаных жыццёвых сітуацыях. Твор В. Быкава дае магчымасць пашыраць уяўленні васьмікласнікаў пра ўнутраны свет персанажаў літаратурнага твора. Настаўнік можа паказаць вучням, якімі сродкамі пісьменнік раскрывае духоўны свет герояў, іх перажыванні ў асабліва складаныя перыяды і моманты жыцця. Акрамя таго, на матэрыяле гэтай аповесці, як ужо было заўважана, можна глыбей пазнаёміць школьнікаў з аповесцю як жанрам эпічнага роду.
Заданне прачытаць аповесць В. Быкава «Жураўліны крык» школьнікі атрымліваюць тыдні за два да работы над ёй у класе. Першы ўрок з'яўляецца своеасаблівай падрыхтоўкай вучняў да ўспрымання твора. Настаўнік пазнаёміць вучняў з гісторыяй напісання, з часам, які адлюстраваны ў аповесці. На гэтым уроку будзе да месца расказаць школьнікам пра асобныя факты з біяграфіі самога пісьменніка, звярнуць увагу на глыбокае веданне ім падзей вайны, тых складаных умоў, у якія ён ставіў сваіх герояў і якія добра разумеў сам.
У сваім уступным слове настаўнік можа выкарыстаць матэрыял з кнігі Дзмітрыя Бугаёва «Праўда і мужнасць таленту»:
«Чалавечая біяграфія Васіля Быкава напачатку складвалася вельмі звычайна і, здаецца, нічога асаблівага не прадвяшчала. Нарадзіўся ён 19 чэрвеня 1924 года ў невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне, якая яшчэ раней дала беларускай літаратуры Петруся Броўку, а потым і Еўдакію Лось, Рыгора Барадуліна, Сяргея Законнікава» ( Бугаёў Дз. Праўда і мужнасць таленту: выбранае.— Мн., Маст. літ., 1995. С. 8. Далей у дужках указваецца адпаведная старонка з гэтай кнігі).
Бацькі Васіля Быкава - Ганна Рыгораўна і Уладзімір Фёдаравіч - звычайныя беларускія сяляне.
Дзяцінства Васіля Быкава прайшло ў родных мясцінах. Было яно беднаватае, «скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы». Так гаварыў пісьменнік у нататках «Тры абзацы біяграфіі». А пазней, у артыкуле «Ад імя пакалення», працягваў: «Я не люблю свайго дзяцінства. Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць... Адзінае, што было радасцю, дык гэта прырода і кнігі. Улетку возера, лес, рыбалка. Калі дазваляў час, вядома. Бо трэба было працаваць».
У юнацтве была моцнай цяга да малявання, якая знаходзіла сваю рэалізацыю і ў такой практычнай справе, як афармленне вучнёўскай насценгазеты, і ў спробах ствараць карыкатуры, пейзажы, партрэты вядомых людзей.
Падахвочаны прыкладам свайго піянерважатага, які паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, Быкаў таксама падаўся ў гэта вучылішча. Яго залічылі на мастакоўскае аддзяленне, а потым перавялі на скульптурнае. «Толькі вучыцца там доўга не давялося: у 1940 годзе адмянілі стыпендыі»,— зазначае пісьменнік. У Віцебску ён закончыў школу ФЗН, атрымаў спецыяльнасць бетоншчыка, арматуршчыка.
Вайна застала Васіля Быкава на Украіне, куды ён прыехаў паступаць у інстытут. Пасля былі пяхот-нае вучылішча, баі на Украіне, у Румыніі, Аўстрьгі.
«На Кіраваградчыне ёсць брацкая магіла, у якой' Быкаў значыўся пахаваным...». А ён быў толькі параненым. Але і ён пакінуў часцінку сваёй душы, свайго чалавечага Я ў тых брацкіх магілах, дзе назаўсёды засталіся яго франтавыя сябры.
Можа, таму ў адным з артыкулаў Васіль Быкаў пісаў: «Перш за ўсё мы абавязаны разгледзець у іх (загінуўшых) маўклівую просьбу памятаць, не забыць у змене год іх імёны і іхнія справы, расказаць нашчадкам аб сэнсе іх жыцця і асабліва — іх заўчаснай смерці...».
Добра разумеючы гэты абавязак, пісьменнік імкнуўся быць праўдзівым у сваёй творчасці.
Значнай з'явай у літаратуры стала яго аповесць «Жураўліны крык» (1959), якая прынесла празаіку трывалае і цалкам заслужанае прызнанне . "Жураўліны крык" першы ва ўсіх адносінах тыповы для Васіля Быкава твор. У ім выразна заўважаюцца характэрныя рысы... быкаўскай аповесці, такія, як скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе, сканцэнтраванасць аўтара на невялікім коле герояў, перш за ўсё звычайных, радавых удзельнікаў вайны, праўдзівасць ва ўсім яе адлюстраванні».
Пачаць размову пра твор можна з гутаркі аб тым, што асабліва запомнілася ў аповесці, што ўзрушыла, усхвалявала вучняў, якімі думкамі, меркаваннямі, перажываннямі ім хацелася б падзяліцца. Толькі пасля такога ўступу, абмену думкамі, калі кожны мае магчымасці выказацца, пачынаецца фарміраванне паглыбленага ўяўлення пра жанравую адметнасць твора. Настаўнік паведаміць вучням, што аповесць з'яўляецца адным з асноўных жанраў эпічнай літаратуры. Яна значна болыпая за апавяданне, сюжэт яе складаецца з некалькіх эпізодаў, якія звязаны з жыццём аднаго або некалькіх герояў (як у аповесці «Жураўліны крык»). Сюжэт аповесці звычайна больш складаны, чым сюжэт апавядання. Часцей за ўсё ў ёй расказваецца пра адзін чалавечы лёс, але ён цесна звязаны з лёсам іншых людзей. Можна прапанаваць васьмікласнікам успомніць, ці сустракаліся яны з падобным творам у папярэдніх класах. Напэўна, яны ўспомняць аповесць Янкі Брыля «Сірочы хлеб», якая вывучалася ў 7 класе. У якасці дамашняга задання рэкамендуецца ўважліва перачытаць 1—2 часткі твора, зрабіць закладкі ў тэксце, дзе расказваецца пра герояў твора ўпершыню.
