- •4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»
- •5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»
- •10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.
- •11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў
- •12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці
- •13. Патрабаванні да сучаснага падручніка
- •14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы
- •15. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
- •16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •17. Нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •18. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
- •19. Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове
- •20. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
- •21. Методыка вывучэння фанетыкі.
- •22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі
- •24. Агульныя пытанні методыка навучання граматыкі .
- •25. Методыка вывучэння марфалогіі.
- •26. Методыка вывучэння сінтаксісу.
- •27. Методыка навучання арфаграфіі
- •28. Віды навучальных дыктантаў.
- •29. Методыка навучання пунктуацыі.
- •30. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення.
- •31. Удасканаленне навыкаў слухання, чытання і гаварэння.
- •32. Асаблівасці вывучэння стылістыкі.
- •33. Методыка навучання пераказу.
- •34. Методыка навучання сачыненню.
- •35. Методыка навучання перакладу.
- •36. Праверка і ацэнка творчых прац вучняў
- •37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
- •40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы
- •1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.
- •2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
- •Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
- •Каляндарна – тэматычнае планаванне па беларускай мове.
16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
Форма навучання – гэта ўзгодненная дзейнасць настаўніка і вучня, якая ажыццяўляецца ў пэўным прадку і рэжыме, і накіравана на засваенне зместу моўнай адукацыі. Асноўная форма навучання – урок.У залежнасці ад дыдактычнай мэты ў методыцы навучання мове традыцыйна замацаваліся наступныя тыпы ўрокаў:
Урок вывучэння новага матэрыялу. Асноўная мэта ўрока – засваенне новай тэмы.
Засваенне новых ведаў заснавана на заканамернасцях мыслення, памяці, успрымання.
Урок замацавання ведаў і ўменняў. Праца на ўроку замацавання з'яўляецца своеасаблівым працягам навучання, пачатага на ўроку тлумачэння. Асноўная мэта такіх урокаў – замацаваць веды па пэўнай тэме і выпрацаваць адпаведныя навыкі. На ўроках замацавання школьнікі выконваюць разнастайныя практыкаванні, у працэсе якіх на аснове атрыманых ведаў фарміруюцца навыкі і ўменні.
Урок паўтарэння і абагульнення вывучанага. Урокі названага тыпу праводзяцца з мэтай паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі вывучанага ў пачатку і канцы вучэбнага года, чвэрці. Паўтарэнне ў пачатку навучальнага года і кожнай чвэрці мае на мэце не толькі аднавіць у памяці вучняў і замацаваць раней пройдзенае, праверыць і ацаніць веды, але і падрыхтаваць дзяцей да свядомага ўспрымання і засваення новага праграмнага матэрыялу. Паўтарэнне ў канцы вучэбнага перыяду (года, чвэрці) садзейнічае большаму асэнсаванню вывучанага па мове, дазваляе вучням убачыць сувязь розных раздзелаў навукі аб мове. Матэрыял для заключнага паўтарэння ахоплівае асноўныя пытанні граматыкі, лексікі і правапісу, якія вывучаліся на працягу чвэрці, года. Варта ў асобных выпадках вярнуцца да тых тэм, якім па нейкіх прычынах не было ўдзелена належнай увагі пры першасным вывучэнні матэрыялу ці якія не былі дастаткова грунтоўна засвоены.
Абагульняльнае паўтарэнне практыкуецца пасля вывучэння тэмы, раздзела з мэтай сістэматызацыі вывучанага, паглыблення і пашырэння ведаў вучняў. Пры абагульняльным паўтарэнні вучні займаюцца граматычным разборам, складаннем схем, табліц, падборам і аналізам прыкладаў.
Урок, на якім вырашаецца некалькі дыдактычных задач, называецца камбінаваным. Структура камбінаванага ўрока: 1. Праверка хатняга задання. 2. Паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу. 3. Вывучэнне новага матэрыялу. 4. Замацаванне вывучанага.
5. Абагульненне і сістэматызацыя. 6.Хатняе заданне. 7.Падвядзенне вынікаў урока.
Урокі кантролю і ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў па мове праводзяцца як пры напісанні дыктантаў, пераказаў, сачыненняў, так і пры выкананні пісьмовых кантрольных работ. Трэба адрозніваць навучальныя і кантрольныя віды работ (дыктанты, пераказы, пераклады, сачыненні). Навучальныя выкарыстоўваюцца як элемент урока паўтарэння і замацавання вывучанага з мэтай выпрацоўкі арфаграфічных, пунктуацыйных, маўленчых уменняў і навыкаў.
З мэтай дыягностыкі якасці засваення тэарэтычнага матэрыялу і пісьменнасці вучняў праводзяцца кантрольныя работы (пісьмовае выкананне заданняў па мове) і кантрольны дыктант
Урок аналізу пісьмовых прац – адна з састаўных частак працэсу навучання мове. Мэта такога ўрока – ліквідаваць прабелы ў ведах, уменнях і навыках. Рыхтуючыся да такога ўрока, настаўнік вызначае найбольш тыповыя памылкі ў вучнёўскіх дыктантах, сачыненнях, пераказах, прадумвае прыёмы іх тлумачэння, падбірае дыдактычны матэрыял для паўтарэння і замацавання адпаведных правілаў, выпраўлення агульных і індывідуальных памылак.
Урок развіцця звязнага маўлення прадугледжвае правядзенне вусных і пісьмовых відаў работ – пераказаў, сачыненняў, перакладаў. Структура ўрока развіцця звязнага маўлення не можа быць статычнай, яна рухомая і залежыць ад віду і характару працы, яе месца і значэння на тым або іншым уроку.
