Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
165.88 Кб
Скачать

28. Віды навучальных дыктантаў.

Дыктант — від арфаграфічнага практыкавання, якое дазваляе, па-першае, засяродзіць увагу не на адной арфаграме, а на некалькіх, па-другое, дае магчымасць прааналізаваць, напісанне якіх груп слоў уяўляе для вучняў найбольшую цяжкасць і чаму.

Адной з найбольш папулярных форм праверкі ведаў вучняў і ўменняў прымяняць іх на практыцы з'яўяляюцца розныя віды дыктантаў. Навучальныя дыктанты дазваляюць правесці тэматычнае паўтарэнне за кароткі час, замацаваць уменне карыстацца правіламі з улікам асаблівасцей іх засваення — цяжкасцей знаходжання арфаграмы, супярэчнасцей правілаў і выключэнняў з іх, узаемадзеяння навыкаў.

Практуюцца розныя тыпы навучальных дыктантаў. Мы разгледзем наступныя:

Папераджальны дыктант (папераджальна-слыхавы, папераджальна-зрокавы) праводзіцца з мэтай папярэджання памылак. Вучні вусна тлумачаць арфаграмы і пунктаграмы да запісу тэксту. Практыкуючы дыктант з выкарыстаннем дошкі, трэба сачыць за тым, каб вучні працавалі актыўна, не падмянялі дыктант механічным спісваннем. Папераджальны дыктант, на які адводзіцца не ўвесь урок, а толькі частка яго, неабходна спалучаць з іншымі арфаграфічнымі практыкаваннямі.

Тлумачальны дыктант дазваляе выявіць, наколькі трывала вучні засвоілі матэрыял, ці могуць знайсці і растлумачыць арфаграмы, рыхтуе вучняў да свядомага пісьма. Пры тлумачальным дыктанце тэкст запісваецца пад дыктоўку без папярэдняга разбору арфаграм, без папярэджання магчымых памылак, а ўжо затым пасля напісання аналізуецца і выпраўляецца.

Параўнальна новым і эфектыўным відам навучальнага дыктанта з’яўляецца тлумачальны дыктант «Правяраю сябе» (па методыцы А.І. Кобызева), асноўнай мэтай якога з’яўляецца развіццё ў вучняў навыкаў самакантролю ў працэсе пісьма (настаўнік дыктуе, а вучні пішуць, але калі пры гэтым сумняваюцца ў напісанні, прапускаюць месца, на палях пішуць знак ?, каб потым запытацца, як правільна напісаць, а затым пішуць, падкрэсліваюць пэўную арфаграму.

Разнавіднасцю тлумачальнага дыктанта з’яўляецца каменціраванае пісьмо, калі вучні, запісваючы тэкст, тлумачаць усе цяжкія арфаграмы і правілы пунтуацыі.

Выбарачны дыктант – гэта такі від дыктанта, пры якім з дыктуемага тэксту запісваецца толькі асобнае слова, словазлучэнне ці сказ пэўнага тыпу ў залежнасці ад пастаноўленай тэмы.

Пры выбарачным дыктанце пажадана, каб вучні паўтаралі прадыктаваныя сказы, пры гэтым яны будуць радзей прапускаць словы, якія падлягаюць выбарцы. Дыктант можа быць ускладнены дадатковым заданнем, напрыклад да выбарачных слоў падабраць праверачныя.

Выбарачны дыктант можа праводзіцца даволі часта, бо дае магчымасць займаць не цэлы ўрок, а толькі яго частку. Выкарыстоўваецца гэты від дыктанта пры паўтарэнні, замацаванні, абагульненні вучэбнага матэрыялу

Размеркавальны дыктант праводзіцца на аснове супастаўлення вучнямі асобных слоў, словазлучэнняў ці сказаў, размеркавання іх па адпаведных групах на аснове агульных прымет.

Творчы дыктант — гэта такі від практыкавання, пры якім вучні ўстаўляюць у тэкст, які дыктуе настаўнік, слова ці словазлучэнне пэўнай граматычнай катэгорыі ці замяняюць у дыктуемым тэксце пэуныя словы ці словазлучэнні іншымі (па указанні настаўніка).

Творчы дыктант можа праводзіцца як навучальны, мэта якога вучыць прымяняць правілы на практыцы, і як кантрольны, асноўная мэта якога праверыць, як вучні засвоілі вывучаны матэрыял, як яны навучыліся карыстацца правіламі на пісьме.

Пры ацэнцы прац трэба ўлічваць іх характар: калі творчы дыктант навучальнага (папераджальны, тлумачальны) характару — праводзіцца з вусным разборам, калі творчы кантрольны дыктант — вучні пішуць самастойна.

Слоўнікавы дыктант праводзіцца па методыцы папераджальнага або тлумачальнага; ён можа быць выбарачным або творчым.

Кантрольны (праверачны) дыктант — асноўная форма праверкі засваення праграмнага матэрыялу. Пры запісе тэксту дыктанта, што ўспрымаецца вучнямі на слых, змястоўны бок арфаграмы падаецца ў вуснай форме. Пісьмо другаснае ў адносінах да вуснага моўнага аналізу, які патрабуе пастаяннай увагі і кантролю.

Кантрольны дыктант можа быць бягучым і выніковым, ці падагульняючым. Бягучы кантрольны дыктант (займае або ўвесь урок, або толькі частку яго) праводзіцца з мэтай праверкі засваення праграмнага матэрыялу, які вывучаецца і паўтараецца. Выніковыя, ці падагульняючыя, кантрольныя дыктанты (іх колькасць, нормы ацэнкі і аб’ём вызначаюцца праграмай) праводзяцца пасля вывучэння найбольш значных тэм, у канцы навучальнай чвэрці, паўгоддзя.

Графічны дыктант — гэта дыктант з поўным або частковым запісам дыктуемага тэксту ўмоўнымі абазначэннямі. Графічны запіс дыктуемага мае вызначаныя магчымасці: ён эфектыўны пры рабоце з асобнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі і неэфектыўны са звязным тэкстам.