- •4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»
- •5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»
- •10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.
- •11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў
- •12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці
- •13. Патрабаванні да сучаснага падручніка
- •14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы
- •15. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
- •16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •17. Нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •18. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
- •19. Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове
- •20. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
- •21. Методыка вывучэння фанетыкі.
- •22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі
- •24. Агульныя пытанні методыка навучання граматыкі .
- •25. Методыка вывучэння марфалогіі.
- •26. Методыка вывучэння сінтаксісу.
- •27. Методыка навучання арфаграфіі
- •28. Віды навучальных дыктантаў.
- •29. Методыка навучання пунктуацыі.
- •30. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення.
- •31. Удасканаленне навыкаў слухання, чытання і гаварэння.
- •32. Асаблівасці вывучэння стылістыкі.
- •33. Методыка навучання пераказу.
- •34. Методыка навучання сачыненню.
- •35. Методыка навучання перакладу.
- •36. Праверка і ацэнка творчых прац вучняў
- •37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
- •40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы
- •1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.
- •2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
- •Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
- •Каляндарна – тэматычнае планаванне па беларускай мове.
37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
У адпаведнасці са школьнай рэформай структура агульнай сярэдняй адукацыі складаецца з агульнай базавай адукацыі (уключаючы агульную пачатковую адукацыю) і агульнай сярэдняй адукацыі. Агульную базавую адукацыю вучні атрымліваюць пасля заканчэння 9 класаў, а агульную сярэднюю – пасля заканчэння 11-гадовай школы. З мэтай стварэння аптымальных умоў для прафесійнага самавызначэння школьнікаў з улікам індывідуальных схільнасцей, здольнасцей і задаткаў асобы на трэцяй ступені школы (10 – 11 класы) уводзіцца профільнае навучанне.
У распрацаванай “Канцэпцыі профільнага навучання" вызначаны асноўныя накірункі профільнай дыферэнцыяцыі: гуманітарны, прыродазнаўча-матэматычны, тэхналагічны і мастацкі. Для вучняў, якія не вызначыліся з выбарам профілю, у школах адкрываюцца агульнаадукацыйныя класы. Можа быць арганізавана і мульціпрофільнае навучанне, калі вучням ствараюцца належныя ўмовы для выбару прадметаў для вывучэння на базавым, павышаным і паглыбленым узроўнях па індывідуальных вучэбных планах і раскладзе.
У структуры профільнага навучання выдзяляюцца абавязковыя агульнаадукацыйныя прадметы, якія вывучаюцца на базавым узроўні ў класах любога профілю, абавязковыя профільныя вучэбныя прадметы, якія ў профільных класах вывучаюцца на павышаным і паглыбленым узроўнях, і курсы на выбар. Беларуская мова адносіцца да абавязковых агульнаадукацыйных вучэбных прадметаў і да абавязковых профільных прадметаў для класаў філалагічнага профілю.
Базавы ўзровень вывучэння беларускай мовы ўключае ў сябе мінімальна неабходны аб’ём зместу вучэбнага матэрыялу для забеспячэння належнага ўзроўню пісьменнасці і агульнакультурнага развіцця школьнікаў.
Павышаны ўзровень вывучэння беларускай мовы прадугледжвае мінімальнае пашырэнне зместу моўнай адукацыі на базавым узроўні. У змест адукацыі на павышаным узроўні ўключаецца 15-25% дадатковай вучэбнай інфармацыі павышанай складанасці. Для вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні адводзіцца не больш за 50% дадатковага вучэбнага часу.
Паглыбленае вывучэнне беларускай мовы прадугледжвае грунтоўную лінгвістычную падрыхтоўку вучняў у адпаведнасці з будучай прафесійнай дзейнасцю. У змест моўнай адукацыі ўключаецца ад 25 да 50% дадатковай вучэбнай інфармацыі ў параўнанні з базавым узроўнем. Адпаведна і аб’ём вучэбнага часу павялічваецца, але не больш як на 100%.
Для кожнага ўзроўню профільнай дыферэнцыяцыі распрацоўваюцца адпаведны змест моўнай адукацыі, зафіксаваны ў вучэбных праграмах. Змест моўнай адукацыі на базавым узроўні прадугледжвае паўтарэнне і сістэматызацыю вывучанага за курс базавай школы. Ён прэзентуецца ў наступных раздзелах: “Мова ў кантэксце культуры”, “Мова. Маўленне. Тэкст”, “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексіка і фразеалогія”, “Марфемная будова слова і словаўтварэнне”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”, “Элементы рыторыкі”. Ва ўсіх класах профільнай дыферэнцыяцыі (за выключэннем філалагічнага профілю) на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 1 гадзіна на тыдзень. Настаўнік у межах вызначаных раздзелаў самастойна адбірае тэарэтычны і практычны матэрыял у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі вучняў.
У класах філалагічнага профілю на беларускую мову адводзіцца 2 гадзіны на тыдзень на павышаным узроўні (профілі – руская мова і літаратура, замежная мова). Змест навучання таксама самастойна вызначаецца настаўнікам у межах прапанаваных раздзелаў з улікам спецыялізацыі класа. Дадатковая гадзіна ў параўнанні з базавым узроўнем адводзіцца для выпрацоўкі і ўдасканалення маўленчых навыкаў школьнікаў, звязаных з будучымі прафесійнымі інтарэсамі.
У класах з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры (профіль – беларуская мова і літаратура) на вывучэнне профільнага прадмета адводзіцца 3 гадзіны ў школах з рускай мовай выкладання і 4 – у школах з беларускай мовай выкладання. Змест навучання арыентаваны не толькі на паўтарэнне і сістэматызацыю вывучанага за курс базавай школы, але і на пашырэнне, істотнае паглыбленне вучэбнай інфармацыі пра сучасную беларускую мову па ўсіх раздзелах курса. Асаблівая ўвага надаецца пытанням функцыянальнай стылістыкі, культуры маўлення, асновам рыторыкі.
Для вывучэння курсаў на выбар лінгвістычнай накіраванасці ствараюцца групы вучняў, аб’яднаных па інтарэсах, як з аднаго, так і некалькіх класаў. Курсы на выбар вывучаюцца за кошт гадзін школьнага кампанента. Прыкладныя курсы на выбар: “Асновы мовазнаўства”, “Арфаграфія беларускай мовы”, “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы”, “Складаныя пытанні марфалогіі і правапісу”, “Складаныя пытанні сінтаксісу і пунктуацыі”, “Асновы культуры маўлення”, “Рыторыка” і інш.
Асноўнымі формамі навучання беларускай мове ў старэйшых класах могуць быць наступныя: практыкум, самастойная праца, лекцыя, падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў, канспектаванне навуковых артыкулаў, правядзенне элементарных навуковых даследаванняў і інш.
Такім чынам, профільнае навучанне садзейнічае асобаснаму развіццю школьнікаў з улікам іх інтарэсаў, схільнасцей, будучага прафесійнага самавызначэння.
38. ФАКУЛЬТАТЫЎНЫЯ ЗАНЯТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.
Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў неабходна ўлічваць максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):
1. Грані слова: ад гука да сказа, V клас.
2. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння, VІ клас.
3. Слова ў тэксце, VІІ клас.
4. Гэты няпросты просты сказ, VІІІ клас.
5. Складаны сказ без складанасці, ІХ клас.
6. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.
7. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.
Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Рэалізацыя зместу праграм факультатываў патрабуе выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання: паведамленні настаўніка і вучняў з прапановай скласці план або канспект, гутаркі, лінгвістычныя разборы, складанне падагульняльных зводных схем і табліц, якія забяспечваюць класіфікацыю матэрыялаў; састаўленне алгарытмаў прымянення правілаў; падагульняльная праца з самастойна падрыхтаванымі канспектамі тэорыі (падзяліць канспект на лагічныя часткі, падабраць загалоўкі, саставіць паказальнік у канцы сшытка і інш.); напісанне сачыненняў на лінгвістычныя тэмы; выкананне тэставых работ і інш.
У час падрыхтоўкі да заняткаў настаўніку варта прадугледзець уключэнне новага тэарэтычнага матэрыялу, што дазволіць стымуляваць цікавасць да вучэбнай дзейнасці. Гэта могуць быць даведкі з гісторыі развіцця беларускай мовы, пазнаваўчыя задачы, прадуктыўныя практыкаванні з выкарыстаннем дадатковай літаратуры, слоўнікаў.
Поспех працы будзе залежыць ад мэтанакіраванага падбору дыдактычнага матэрыялу, мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных тэкстаў.
Перш чым арганізаваць працу над кожным раздзелам факультатываў, варта вызначыць узровень падрыхтоўкі вучняў і прадугледзець дыферэнцыраваныя метады і прыёмы навучання. Размеркаванне гадзін па раздзелах прыкладнае. З улікам ступені падрыхтаванасці і інтарэсаў вучняў настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне пэўных пытанняў, пашырыць ці скараціць тэарэтычны матэрыял, больш увагі аддаць практычным заняткам.
Тэмы факультатыўных заняткаў засяроджваюць увагу на фанетыка-арфаэпічных характарыстыках слова, выяўленні семантыкі слова, яго паходжання і асаблівасцей ужывання, падборы да яго сінонімаў, антонімаў, амонімаў, марфемнай будовы слова і спосабах яго ўтварэння, стварэнні словазлучэнняў і сказаў. Факультатыўныя заняткі паўтараюць і сістэматызуюць вывучаны на ўроках беларускай мовы матэрыял, засяроджваюць увагу на найбольш складаных пытаннях фанетыкі, арфаэпіі, лексікі, марфемікі і словаўтварэння, сінтаксісу .
Кожны раздзел праграмы змяшчае віды работ, якія арыентуюць на прымяненне ведаў у творчай сітуацыі.
Пры адборы матэрыялу ўлічвалася яго роля ў моўнай сістэме ўвогуле і ў структуры тэксту ў прыватнасці. Асобны матэрыял супадае з тым, што ёсць у асноўнай праграме. (Цалкам пазбегнуць дубліравання, напэўна, і немагчыма.) Гэта звычайна той матэрыял, які мае значэнне для забеспячэння ўсіх напрамкаў развіцця маўлення школьнікаў: засваенне літаратурных нормаў, узбагачэнне слоўніка¬вага запасу, развіццё граматычнага ладу мовы, развіццё звязнага (вуснага і пісьмовага) маўлення. Улічвалася і тое, што на ўроку звычайна не хапае часу, каб грунтоўна засвоіць такі матэрыял. На фа¬культатыўных занятках для гэтага ёсць лепшыя ўмовы. Факультатыў разлічаны на больш моцных вучняў, на занятках можна больш увагі аддаць кожнаму ўдзельніку, паслухаць іх выказванні. Можна шырэй выкарыстаць тэхнічныя сродкі для запісу выказванняў, што дазволіць зрабіць іх карэкцыю, а вучню – пачуць сябе «збоку».
Факультатыўныя заняткі выконваюць наступныя функцыі:
навучальную (садзейнічаюць удасканаленню вучэбна-моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў, фарміраванню навыкаў самастойнай і даследчай працы);
дыягнастычную (дазваляюць ацаніць ступень засваення моўнага і маўленчага матэрыялу, сфарміраванасць арфаграфічных, пунктуацыйных і камунікатыўных уменняў і навыкаў);
развіццёвую (садзейнічаюць развіццю пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей і маральных якасцей вучняў);
стымулявальную (развіваюць патрэбу ў самой адукацыі).
Прыведзеныя вышэй факультатыўныя заняткі маюць тэарэтыка-практычны характар. Яны накіраваны на духоўнае і эстэтычнае развіццё вучняў, іх моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый. Таму мэтазгодна выкарыстанне такіх формаў заняткаў, на якіх будзе стварацца творчая атмасфера супрацоўніцтва, сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў.
Такім чынам, прапанаваныя курсы маюць на мэце сістэматызацыю і ўдасканаленне звестак па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы на комплекснай аснове (моўная, камунікатыўная, лінгвакультуралагічная кампетэнцыя).
40. ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Пазакласная праца па б.м. з’яўляеца састаўной часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе. Яна служыць агульным мэтам навучэння і выхавання вучняў. Пазакласная праца па мове ставіць мэту: 1) падрымліваць цікавасць да б.мовы як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа; 2) фарміраваць нацыянальна свядомую асобу; 3) развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.
Пазакласная работа па мове мае задачы:
1.Дапоўніць, паглыбць веды, уменні і навыкі вучняў па мове, атрвыманыя на ўроках. 2. Навучыць дзяцей самастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай па мове. 3.Развіваць творчыя здольнасці вучняў, 4. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; 5. Выхоўваць пашану па роднай мове, жаданне каыстацца ім у жыцці.
Прынцыпы арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў
Апрача агульнадыдактычных, пазакласная праца мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі. Яны наступныя:
1. У адрозненне ад класных заняткаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы – яе добраахвотнасць. Вучні могуць прыйсці, напрыклад, на першае пасяджэнне гуртка па мове, кіруючыся рознымі матывамі: адны цікавяцца моўнымі праблемамі, другія запішуцца ў гурток, аддаючы пашану любімаму настаўніку, трэці прыйдзе з-за цікаўнасці, “за кампанію”. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб, захоўваючы прынцып добраахвотнасці, з’яднаць гурткоўцаў, аб’яднаць іх жаданнем зведаць нязведанае, пастаянна падтрымліваючы цікавасць да заняткаў.
2. Прынцып узаемасувязі класных і пазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быць разнастайныя па форме і змесце, аднак у любым выпадку іх нельга разглядаць як дадатковыя для працы са слаба падрыхтаванымі вучнямі. Метады і прыёмы гэтых заняткаў не павінны капіраваць працу настаўніка з вучнямі на звычайным, традыцыйным уроку. Непажадана, каб пазакласныя заняткі мелі толькі характар гульні, беспрадметнага захаплення. У аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест, захавана паслядоўнасць правядзення, пэўная сістэма ведаў па мове ў тым альбо іншым аспекце.
3. У арганізацыі пазакласнай працы па мове належнае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці. Разам з тым прынцып займальнасці не павінен быць дамінуючым. Звесці пазакласную працу да гульні, да выключна займальных мерапрыемстваў азначае звузіць задачы і мэты пазакласнай працы. Нестандартнасць заданняў, яркі, запамінальны характар мерапрыемстваў павінны працаваць на асноўную мэту: развіваць моўную культуру, выхоўваць пашану да мовы як візітнай карткі народа, яго духоўнага скарбу.
4. Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар.Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, - самабытная, самастойная. Пазакласная праца – нацыянальная па форме і змесце – здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў.
Формы і віды пазакласнай дзейнасці вучняў разнастайныя: лінгвістычныя гурткі, моўныя святы, канферэнцыі, вечары, конкурсы, віктарыны, алімпіяды, лінгвістычныя газеты, часопісы, сябрыны, дні і тыдні беларускай мовы і г.д.
Варта зазначыць: эфектыўнасць пазакласнай працы ў многім вызначаецца асобай настаўніка, яго ўзроўнем, кругаглядам, здольнасцю да творчага, нестандартнага падыходу.
