Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
165.88 Кб
Скачать

40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы

Да нарматыўных дакументаў, па вучэбнаму прадмету беларуская мова, адносяцца наступныя(усе дакументы зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і абавязковы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу) па беларускай мове:

1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.

Вучэбная праграма – нарматыўны дакумент, у якім на аснове адукацыйнага стандарта вызначаецца змест навучання па класах.

Сучасная вучэбная праграма пабудавана па лінейным прынцыпе: выключэнне складае курс сінтаксісу, які вывучаецца ў 5,8,9 класах. У базавай школе у адпаведнасці з учэбнай праграмай арганізуецца сістэмнае засваенне ўсіх раздзелаў курса мовы. У 10-11 класах паўтараецца ўвесь матэрыял і сістэматызуюцца веды вучняў у напрамку засваення стылістычных магчымасцей моўных адзінак і засваення фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных. Марфалагічных, сінтаксічных, пунктуацыйных, стылістычных нормаў мовы.

Асноўныя структурныя кампаненты праграмы:

  1. Тлумачальная запіска, якая раскрывае мэты і задачы навучання.

  2. Змест навучання, дзе акрэсліваецца тэарэтычны матэрыял, спосабы дзейнасці, якімі павінны валодаць вучні на ўроках мовы.

  3. Патрабаванні да моўнай падрыхтоўкі вучняў у адпаведнасці з вувучаным матэрыялам.

2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”

“Канцэпцыя моўнай адукацыі ў школах Беларусі” акрэслівае асноўныя задачы і напрамкі развіцця моўнай адукацыі на аснове арганічнага спалучэння сістэмна-апісальнага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў, заснаваана яна на асобаснацэнтрычным падыходзе да выкладання моў.

У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” сфармуляваны зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы гэтага курса, прыводзяцца дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі канструявання зместу адукацыі па беларускай мове, акрэсліваюцца мэты і задачы навучання беларускай мове; дадзена агульная характарыстыка і паказаны асаблівасці пабудовы зместу адукацыі па ступенях навучання ў адзінстве зместу вучэбнага прадмета і факультатыўных заняткаў, вызначаны састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу.

Канцэпцыя мае наступную структуру:

1.Уводзіны.

2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы

школьнага курса беларускай мовы.

3.Дыдактычныя асновы, прынцыпы навучання і крытэрыі канструявання зместу адукацыі.

  1. Мэты і задачы навучання беларускай мове.

  2. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместуа адукацыі па беларускай мове па ступенях навучання.

6. Састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу

  1. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення.

Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

Ацэнка можа быць: ацэнка вуснага адказу; ацэнка ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў; ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў; ацэнка камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў; ацэнка тэстаў.

Класіфікацыя памылак: Тэкставыя (зместавыя) памылкі; маўленчыя памылкі; граматычныя памылкі; арфаграфічныя памылкі; пунктуацыйныя памылкі.