- •4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»
- •5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»
- •10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.
- •11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў
- •12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці
- •13. Патрабаванні да сучаснага падручніка
- •14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы
- •15. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
- •16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •17. Нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •18. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
- •19. Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове
- •20. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
- •21. Методыка вывучэння фанетыкі.
- •22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі
- •24. Агульныя пытанні методыка навучання граматыкі .
- •25. Методыка вывучэння марфалогіі.
- •26. Методыка вывучэння сінтаксісу.
- •27. Методыка навучання арфаграфіі
- •28. Віды навучальных дыктантаў.
- •29. Методыка навучання пунктуацыі.
- •30. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення.
- •31. Удасканаленне навыкаў слухання, чытання і гаварэння.
- •32. Асаблівасці вывучэння стылістыкі.
- •33. Методыка навучання пераказу.
- •34. Методыка навучання сачыненню.
- •35. Методыка навучання перакладу.
- •36. Праверка і ацэнка творчых прац вучняў
- •37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
- •40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы
- •1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.
- •2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
- •Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
- •Каляндарна – тэматычнае планаванне па беларускай мове.
25. Методыка вывучэння марфалогіі.
Марфалогія дапамагае вучням практычна авалодаць навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, выразнага чытання, арфаграфічнымі, пунктуацыйнымі, стылістычнымі ўменнямі.
Важнейшая задача марфалогіі: авалоданне моўнымі сродкамі з пункту гледжання іх прызначэння, выкарыстання ў разнастайных відах маўленчай дзейнасці.Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя:
1) садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію.
2) пазнаёміць вучняў з саставам часцін мовы, з іх падзелам на самастойныя і службовыя і вылучэннем выклічніка як асобнай часціны мовы, іх граматычнымі прыметамі;
3) сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.
Практычныя мэты вывучэння марфалогіі:
1) дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;
2) спрыяць засваенню пэўных звестак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы;
3) выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі..
У час вывучэння марфалогіі школьнікі:
знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы (марфалагічнай яго часткай);
засвойваюць (тэарэтычна і практычна) важнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;
прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненыя факты мовы;
практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.
У школьным курсе марфалогіі (6-8 класы) вывучаецца шэсць самастойных часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе), тры службовыя (прыназоўнік, злучнік, часціца) і выклічнік. Словы катэгорыі стану і мадальныя словы разглядаюцца ў час вывучэння прыслоўя, а таксама аднасастаўных безасабовых сказаў і ўскладненых сказаў з пабочнымі словамі і словазлучэннямі. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе ў сучасных праграмах і падручніках разглядаюцца як формы дзеяслова, якія займаюць асобнае месца ў яго парадыгме, якая ўключае прэдыкатыўныя і атрыбутыўныя формы, што адрозніваюцца марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі ўласцівасцямі.
Вывучэнне часцін мовы адбываецца па пэўным плане: знаёмства з агульным катэгарыяльным значэннем слоў пэўнай часціны мовы; асноўныя марфалагічныя катэгорыі;разрад; сінтаксічная роля ў сказе; тэкстаўтваральная роля; праца па культуры маўлення.
Вылучаюцца наступныя этапы засваення марфалагічных з'яў.
1. Этап прэзентацыі новага для вучняў моўнага матэрыялу. Асноўная мэта работы на гэтым этапе – дапамагчы вучням пазнаёміцца з неабходнымі тэарэтычнымі звесткамі.
2. Этап назірання над фактамі мовы. На ўроках мовы неабходна выкарыстоўвываць не толькі вербальныя, але і наглядныя метады навучання.
3. Этап імітацыі (пераймання). Навучыць самастойна падбіраць прыклады, у якіх выкарыстанне вывучаемых марфалагічных адзінак было б стылістычна і нарматыўна абгрунтаваным.
4. Этап падстаноўкі і трансфармацыі. Фарміраванне ў вучняў навыкаў пабудовы сказаў.
5. Этап ужывання марфалагічных сродкаў у творчых працах вучняў. Напісання творчых пераказаў і сачыненняў.
Марфалагічны разбор, асноўная задача якога вызначыць, да якой часціны мовы адносіцца пэўнае слова, а таксама, у якой форме ўжыты гэта слова ў тэксце, карысна практыкаваць на ўсіх этапах навучання. Ён прымяняецца пры паўтарэнні і замацаванні вывучанага матэрыялу, у час вуснага апытання і як дадатковае заданне ў праверачнай рабоце ўсяму класу ці асобным вучням. Аб'ём, змест і форма правядзення марфалагічнага разбору вызначаецца тэмай і мэтай урока.
На ўроках выкарыстоўваюцца розныя віды марфалагічнага разбору. (вусны і пісьмовы; частковы і поўны).
На ўроках марфалогіі засвойваюцца правілы, веданне і разуменне якіх абумоўлена пэўнымі марфалагічнымі звесткамі. У асноўным засвойваюцца правілы правапісу канчаткаў і суфіксаў, напісанне не з рознымі часцінамі мовы, правапіс слоў разам, праз злучок і асобна, правапіс вялікай літары. У працэсе вывучэння марфалогіі замацоўваюцца і ўдасканальваюцца арфаграфічныя навыкі, сфарміраваныя пры вывучэнні фанетыкі, саставу слова і словаўтварэння.
На працягу вывучэння ўсіх часцін мовы выпрацоўваецца навык пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа. Вучні засвойваюць, што аднароднымі бываюць галоўныя і даданыя члены сказа, часцей за ўсё выражаныя той самай часцінай мовы.
Правільна арганізаваная прапедэўтычная праца на ўроках марфалогіі па засваенні сінтаксісу і пунктуацыі будзе садзейнічаць больш глыбокаму і трываламу авалоданню марфалагічных тэм і дазволіць падрыхтаваць школьнікаў да паспяховага вывучэння сінтаксічнай тэорыі і ўдасканалення граматычнага ладу, культуры вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў.
