- •4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»
- •5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»
- •10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.
- •11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў
- •12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці
- •13. Патрабаванні да сучаснага падручніка
- •14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы
- •15. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
- •16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •17. Нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •18. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
- •19. Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове
- •20. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
- •21. Методыка вывучэння фанетыкі.
- •22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі
- •24. Агульныя пытанні методыка навучання граматыкі .
- •25. Методыка вывучэння марфалогіі.
- •26. Методыка вывучэння сінтаксісу.
- •27. Методыка навучання арфаграфіі
- •28. Віды навучальных дыктантаў.
- •29. Методыка навучання пунктуацыі.
- •30. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення.
- •31. Удасканаленне навыкаў слухання, чытання і гаварэння.
- •32. Асаблівасці вывучэння стылістыкі.
- •33. Методыка навучання пераказу.
- •34. Методыка навучання сачыненню.
- •35. Методыка навучання перакладу.
- •36. Праверка і ацэнка творчых прац вучняў
- •37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
- •40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы
- •1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.
- •2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
- •Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
- •Каляндарна – тэматычнае планаванне па беларускай мове.
Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
(1-11 класы).
Адукацыйны стандарт – гэта нарматыўны дакумент, які вызначае мэты, задачы і змест навучання па трох ступенях адукацыі, акрэслівае адзіныя патрабаванні да ўзроўняў падрыхтоўкі вучняў.
Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская мова” з’яўляецца сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў.
Змест навучнання – тэарэтычныя веды і спосабы дзейнасці (уменні, навыкі, вопыт творчай дзейнасці), якімі павінны авалодаць вучні па беларускай мове.
Структура адукацыйнага стандарта:
Мэты вывучэння прадмета.
Задачы навучання беларускай мове.
Змест навучання беларускай мове.
Патрабаванні да ўзроўня падрыхтоўкі вучняў.
На аснове адукацыйнага стандарта распрацоўваецца вучэбная праграма, у якой змест навучання размяркоўваецца па класах.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
Дадзены дакумент складаецца з 8 раздзелаў:
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.
ІІ. НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
У другім раздзеле названы дакументы, якімі неабходна кіравацца настаўніку.
ІІІ. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
Трэці раздзел разглядае пытанне колькасці вучэбных гадзін па класах, прадугледжаных Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» і “Беларуская літаратура”,называецца дзеючая вучэбная праграма, якой неабходна кіравацца, каляндарна – тэматычнае планаванне і прыводзіцца размеркаванне гадзін у Х класе ў сярэдняй ,вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў, кантрольна-вымяральныя матэрыялы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведнікі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, выдадзеныя для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове.
IV. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў 2015/2016 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ.
Чацвёрты раздзел нагадвае нам колькасць кантрольных работ, аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення.
V. АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ ПРЫ ЗАСВАЕННІ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ.
Пяты раздзел утрымлівае інфармацыю пра асаблівасці правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі, колькасць кантрольных работ, аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, што ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
VІ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ
Шосты раздзел знаёміць з патрабаваннямі да афармлення класнага журнала і патрабаванні да вядзення сшыткаў вучняў .
VІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВУЧНЯМІ. VІІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ.
