Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
165.88 Кб
Скачать

10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.

Дыдактыка-метадычнымі прынцыпамі ў сістэме навучання беларускай мове выступаюцьнаступныя:

прынцып адзінства і ўзаемасувязі мовы, маўлення і мыслення, які заснаваны надыялектычным адзінстве і ўзаемасувязі мовы, маўлення і мыслення і прадугледжваевыкарыстанне такіх метадаў і прыёмаў, што садзейнічалі б развіццю мысліцельнайдзейнасці і пазнавальных здольнасцей вучняў, актывізавалі не толькіаналітыка-сінтэтычную моўную і практычную маўленчую дзейнасць школьнікаў, але ідзейнасць сацыяльную, рэфлексіўную ў адносінах да людзей, самога сябе, сваіхжаданняў, поглядаў і паводзін;

прынцып узаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення заснаваны на тым, штовуснае і пісьмовае маўленне – гэта дзве формы працэсу камунікацыі паміж людзьмі здапамогай мовы, якія існуюць у адзінстве і пры фарміраванні навыкаў і ўменняўкамунікацыі падтрымліваюць адна адну;

прынцып актыўнай камунікацыі, які звязаны з прызначэннем мовы быць сродкам зносін.

прынцып апоры на тэкст у яго жанрава-стылявой разнастайнасці прадугледжваестварэнне ўласных выказванняў на аснове звестак пра тэкст, яго будову, тэму і асноўнуюдумку, спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце, г. зн. на правілы стварэння тэкстаў;

функцыянальна-маўленчы прынцып заснаваны на функцыянальных уласцівасцяхмоўных сродкаў і прадугледжвае іх выкарыстанне ў залежнасці ад тыпу, стылю і жанрувыказвання;

прынцып арыентацыі на ўнутры- і міжпрадметныя сувязі;

прынцып арыентацыі на ўнутрыпрадметныя сувязі, што забяспечвае асэнсаванне моўнай сістэмы як адзінага цэлага, у межах якога гэтыя раздзелы ўзаемазвязаны іўзаемаабумоўлены, суладна функцыянуюць у вусных і пісьмовых выказваннях розныхтыпаў, стыляў і жанраў, а таксама іжпрадметныя сувязі, ажыццяўленне якіх адкрывае дадатковыя магчымасці засвоіць большы па аб’ёмематэрыял;

прынцып пераемнасці і развіцця ў межах асобных тэм і ступеняў навучання.

Лінгвістычны матэрыял размяркоўваецца па класах на аснове лінейнага прынцыпу, бологіка мовазнаўства – самы надзейны крытэрый паслядоўнасці разгляду тэм івыдзялення асобных раздзелаў курса. Падрыхтоўчы курс па сінтаксісе і пунктуацыі, якітрадыцыйна вывучаецца перад сістэматычным, дазваляе на практыцы забяспечыцьрэалізацыю такіх метадычных прынцыпаў, як мэтанакіраванае апераджэнне,пераемнасць і перспектыўнасць.

11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) па беларускай мове – сістэма сродкаў нарматыўнага, вучэбнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння, неабходная для найбольш эфектыўнай рэалізацыі адукацыйных, развіццёвых і выхаваўчых задач у адпаведнасці з адукацыйным стандартам.

Паводле прызначэння вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове ўключае ў сябе вучэбныя выданні для вучняў і нарматыўныя, вучэбна-метадычныя – для настаўніка.

Паводле функцый вучэбна-метадычны комплекс складаецца з асноўнага і дадатковага кампанентаў.

Функцыя асноўнага кампанента – забяспечыць засваенне абавязковага мінімуму зместу навучання беларускай мове ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. Структура асноўнага кампанента ВМК: вучэбная праграма, падручнік, вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка.

Вучэбная праграма па беларускай мове – нарматыўны дакумент, у якiм на аснове адукацыйнага стандарта вызначаецца змест навучання па класах. Сучасныя праграмы падрыхтаваны з улiкам сiстэмна-функцыянальнага, камунiкатыўна-дзейнаснага, лiнгвакультуралагiчнага падыходаў.

Сучасныя праграмы ў асноўным пабудаваны па лiнейным прынцыпе: выключэнне складае курс сiнтаксiсу, якi вывучаецца ў 5, 8, 9 класах. У базавай школе ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай арганiзуецца сiстэмнае засваенне ўсiх раздзелаў курса мовы, у 10-11 класах паўтараюцца i сiстэматызуюцца веды вучняў у напрамку засваення стылiстычных магчымасцей моўных адзiнак i засваенне нормаў мовы.

Асноўныя структурныя кампаненты праграмы:

  1. Тлумачальная запiска (мэты i задачы навучання, метадычныя рэкамендацыi адносна вывучэння асобных раздзелаў).

  2. Змест навучання (тэарэтычны матэрыял, спосабы дзейнасцi, якiмi павiнны авалодаць вучнi на ўроках мовы).

  3. Патрабаваннi да моўнай падрыхтоўкi вучняў у адпаведнасцi з вывучаемым матэрыялам.

Падручнік з’яўляецца асноўным сродкам навучання мовы і павінен адпавядаць асноўным патрабаванням да падручніка.

Тэкст падручніка ў цэлым падзяляецца на 2 асноўныя часткі:

- асноўны тэкст (тэарэтычны мат-л і практычны, сумесна з апаратам арганізацыі засваення мат-лу(умовы));

- дадатковы тэкст (слоўнікі, кароткія гістарычныя, культуралагічныя даведкі, навуковыя звесткі і інш.)