- •4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»
- •5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»
- •10. Агульнаметадычныя прынцыпы навучанню.
- •11. Вмк па беларускай мове: характарыстыка асноўных кампанентаў
- •12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці
- •13. Патрабаванні да сучаснага падручніка
- •14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы
- •15. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
- •16. Класічныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •17. Нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў беларускай мовы
- •18. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
- •19. Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове
- •20. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
- •21. Методыка вывучэння фанетыкі.
- •22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі
- •24. Агульныя пытанні методыка навучання граматыкі .
- •25. Методыка вывучэння марфалогіі.
- •26. Методыка вывучэння сінтаксісу.
- •27. Методыка навучання арфаграфіі
- •28. Віды навучальных дыктантаў.
- •29. Методыка навучання пунктуацыі.
- •30. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення.
- •31. Удасканаленне навыкаў слухання, чытання і гаварэння.
- •32. Асаблівасці вывучэння стылістыкі.
- •33. Методыка навучання пераказу.
- •34. Методыка навучання сачыненню.
- •35. Методыка навучання перакладу.
- •36. Праверка і ацэнка творчых прац вучняў
- •37. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў х – хі класах
- •40. Нарматыўна-тэматычнае забеспячэнне курса беларускай мовы
- •1. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай I рускай мовамi навучання. Беларуская мова V-XI класы.
- •2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
- •Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
- •Каляндарна – тэматычнае планаванне па беларускай мове.
35. Методыка навучання перакладу.
П е р а к л а д на ўроках беларускай мовы як від творчай працы вучняў мае на мэце параўнанне фактаў двух моў, выпрацоўку, удакладненне, замацаванне і актывізацыю атрыманых лінгвістычных ведаў па беларускай мове з улікам ведаў па рускай мове. Праца над перакладам спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага запасу, удасканаленню ведаў па граматыцы, сістэматызацыі ведаў, развіццю навыкаў у розных відах маўленчай дзейнасці.
Вядома, што блізкасць, падабенства беларускай і рускай моў станоўча ўплывае на пасіўнае ўспрыманне моў, але, з другога боку, стварае вялікія цяжкасці пры актыўным карыстанні беларускай мовай. Вось чаму практыкаванні, мэтай якіх з’яўляецца пераклад з адной мовы на другую, павінны стаць адным з важных відаў працы вучняў на ўроках беларускай мовы. Пры гэтым вялікае значэнне мае пераклад не асобных слоў, паколькі гэта дакладна варта называць падборам эквівалентаў у другой мове, а тэкстаў
Г.М. Валочка адзначае, што пераклад выступае ў сістэме моўнай адукацыі ў дзвюх асноўных функцыях: 1) як сродак навучання мове, што дазваляе глыбей засвоіць мову на ўсіх яе узроўнях; 2) як мэта навучання, г. зн. навучыць перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе моўных зносін для забеспячэння сацыяльна-культурных патрэб, бо нават у межах адной дзяржавы пераклад – гэта неад’емны кампанент у сістэме камунікацыі . Да іх патрэбна дабавіць трэцюю функцыю – сродак атрымання інфармацыі з тэкстаў на іншай мове.
У метадычнай літаратуры прапануюцца самыя розныя класіфікацыі перакладаў. З улікам мэт і задач навучання беларускай мове адзначым наступныя:
паводле формы перадачы матэрыялу перакладу – вусны і пісьмовы;
паводле жанрава-стылістычных асаблівасцей тэксту – пераклад тэксту мастацкага, навуковага, афіцыйна-справавога, размоўнага, публіцыстычнага стыляў;
паводле аб’ёму перадачы зместу – поўны і няпоўны, апошні з якіх можа быць выбарачным, анатацыйным ці рэфератыўным;
паводле адпаведнасці арыгіналу – адэкватны, вольны (пераказ-пераклад).
У рабоце над перакладам выпрацоўваюцца ўменні аўтаматычнага характару – веданне гатовых адпаведнікаў (смеяться на кем-либо – смяяцца з каго-небудзь, заклад//закладывание – закладванне, закладанне, запраганне) і ўменні іх прымяняць: а) уменне выбраць адзін з некалькіх варыянтаў, б) уменне выконваць адпаведныя замены. Пры перакладзе карыстаюцца рознымі прыёмамі, важнейшымі з якіх з’яўляюцца:
п а д с т а н о ў к а, калі мова арыгінала і мова перакладу максімальна набліжаны, г. зн. назіраецца адэкватнасць лексічнага складу, напрыклад, для руск. утро – бел. раніца. Пры выкарыстанні прыёму падстаноўкі выяўляюцца разнавіднасці адпаведнікаў, сярод якіх: 1) пастаянныя адпаведнікі (голова – галава, ехать в город – ехаць у горад, выйти во двор – выйсці на двор, слышать своими ушами – чуць на свае вушы, изъявить желание – выказаць жаданне), 2) варыянтныя адпаведнікі (масло – масла, алей, масла; надрез – надрэз, надразанне, надрэзванне), 3) безэквівалентныя адпаведнікі (отчество – імя па бацьку, пряность – вострая прыправа);
т р а н с ф а р м а ц ы я, калі пры перакладзе назіраецца адыход ад сэнсава-структурнага тэксту арыгінала, напрыклад: Разбежавшись, мальчуган уткнулся в колени матери – З разбегу хлапчаня ўткнулася ў калені маці; мыслящий человек – чалавек, які думае; здольны мысліць чалавек; рассказывающий мужчина – расказчык/ апавядальнік, калі часцей за ўсё назіраецца замена часціны мовы, трансфармацыя структуры сказа пры захаванні сэнсу, але з абавязковымі меркаваннямі паводле камунікатыўных якасцей маўлення – дарэчнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць.
Методыка перакладу тэкстаў розных стыляў, жанраў і тыпаў мае сваю спецыфіку, свае асаблівасці, улічваючы якія можна дасягнуць найлепшых вынікаў у навучанні гэтаму віду працы.
Метадычная схема працы над перакладам мае наступную структуру:
-- асэнсаванне стылю, тыпу, жанру маўлення і фарміраванне на гэтай аснове задачы перакладу;
-- комплексны аналіз тэксту, г.зн. характарыстыка зместавых і моўных асаблівасцей арыгінала, якія патрабуюць абавязковай перадачы ў перакладзе;
-- вусны пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую;
-- ацэнка (самаацэнка і ўзаемаацэнка) выказванняў;
-- пісьмовы запіс тэксту;
-- удасканаленне напісанага.
Пераклад побач з іншымі відамі практыкаванняў па развіцці звязнай мовы вучняў (пераказам і сачыненнем) выконвае на ўроку мовы свае, уласцівыя толькі яму, функцыі. Па-першае, школьнікі вучацца перакладаць тэксты розных стыляў і жанраў, паказваючы пры гэтым веданне законаў фанетыкі, лексікі і граматыкі беларускай мовы, уменне перадаваць не толькі змест, але і выяўленчыя сродкі, стылістычную шматграннасць арыгінала, яго рытма-меладычны малюнак і тон. Па-другое, пераклад тэкстаў, як правіла, адначасова рыхтуе вучняў да стварэння сваіх уласных выказванняў (напісання сачынення такога ж стылю, тыпу і жанру).
