Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
165.88 Кб
Скачать

26. Методыка вывучэння сінтаксісу.

Сінтаксіс як раздзел граматыкі вывучае будову і значэнне словазлучэнняў і сказаў, іх структурныя тыпы.Навучанне сінтаксісу патрабуе забеспячэння цеснай сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса роднай мовы — лексікі, фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і марфалогіі. Абумоўлена гэта тым, што слова як лексічная адзінка ўваходзіць у склад словазлучэння і сказа ў пэўнай словаформе, значэнне якой рэалізуецца на сінтаксічным узроўні.

Першы этап — пачатковыя класы, будуецца па мадэлі “тэкст — сказ — словазлучэнне — гук”. Другі этап — у сціслай форме ўводзіцца элементарны курс сінтаксісу, неабходны для далейшага паглыбленага яго вывучэння

Трэці этап — паглыбленне паняцця пра словазлучэнне ў час вывучэння лексікі, фразеалогіі, фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і марфалогіі, якое праз супастаўленне са сказам асэнсоўваецца як пэўная структурна-семантычная адзінка сінтаксісу і сродак тэкстастварэння.

Чацвёрты этап — паглыбленае вывучэнне простага сказа.

Пяты этап — сістэмнае вывучэнне складанага сказа, яго будовы, значэння і функцыянавання ў тэксце, сінтаксічных канструкцый з простай і ўскоснай мовай.

Шосты этап з’яўляецца падагульняльным: на ўзроўні мовы,тэкстаў мастацкіх стыляў і ўласных выказванняў сістэматызуюцца і пашыраюцца набытыя тэарэтыка-практычныя веды пра сінтаксіс словазлучэння, сказа, простай і ўскоснай мовы, цытат, ужыванне сінтаксічных канструкцый для выражэння разнастайных сэнсавых адносін.

прынцыпы навучання сінтаксісу.

Экстралінгвасінтаксічны прынцып заснаваны на выкарыстанні пазалінгвістычнага дыдактычнага сінтаксічнага матэрыялу, ва ўмовах якога адбываецца канкрэтная сінтаксічная адзінка. Функцыянальны прынцып, мае на ўвазе забяспечыць асэнсаванне вучнямі функцыянальнага прызначэння сінтаксічных адзінак — словазлучэння, простага няўскладненага і простага ўскладненага і складанага сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Структурна-семантычны прынцып патрабуе разглядаць сінтаксічную адзінку на ўзроўні будовы і семантыкі, якая ў ёй увасоблена. Марфолага-сінтаксічны прынцып патрабуе супастаўлення члена сказа з часцінай мовы, якой выражаны член сказа, устанаўлення ўзаемазалежнай сувязі марфалагічнай катэгорыі з сінтаксічнай і, наадварот, сінтаксічнай катэгорыі з марфалагічнай.Прынцып каардынацыі работы па развіцці сінтаксічнага ладу мовы і маўлення вучняў з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса мовы і літаратуры патрабуе забеспячэння ўнутрыўзроўневых сувязей

Метады і прыёмы навучання сінтаксісу абумоўлены прынцыпамі навучання і скіраваны на фарміраванне сінтаксічнай кампетэнцыі вучняў як іх дасведчанасці ў тэорыі і практыцы стварэння лагічна і граматычна правільных словазлучэнняў і сказаў як састаўных кампанентаў тэксту. Сфарміраваная моўная кампетэнцыя прадвызначае станаўленне і развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі як маўленчай дасведчанасці вучняў, аснову якой складае асобасна арыентаваная камунікатыўна-дзейнасная тэхналогія, у цэнтры якой знаходзіцца моўная асоба вучня ( мэтавы кампанент )— сінтаксічная з’ява ( матывацыйны кампанент ) — моўныя і маўленчыя ўменні і навыкі ( зместавы кампанент) — суб’ект-суб’ектнае этыка-камунікатыўнае суразмоўніцтва (аперацыйны кампанент) — рэфлексія ( ацэначны кампанент).

Забяспечваецца педагагічная тэхналогія вывучэння сінтаксісу сукупнасцю агульнамоўных і спецыяльных ( сінтаксічных) метадаў і прыёмаў. Да агульнамоўных адносяцца метады і прыёмы, якія датычаць навучання беларускай мове ўвогуле: слова настаўніка, гутарка, самастойная праца вучня, назіранні і моўны аналіз лінгвістычнага матэрыялу. Пры вывучэнні сінтаксісу могуць быць выкарыстаны ўсе метады і прыёмы — агульнамоўныя і спецыяльныя ( сінтаксічныя). Аднак спецыяльныя метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі. Таму лічым неабходным дэталёва разгледзець іх.

Да спецыяльных ( сінтаксічных) належаць наступныя метады і прыёмы навучання сінтаксісу:

тэкставая аснова вывучэння сінтаксічнай моўнай з’явы;

падбор апорных (ключавых) словазлучэнняў як сродкаў стварэння тэксту;

падбор апорных (ключавых) сказаў як сродкаў стварэння тэксту;

падбор апорных (ключавых) граматычных асноў;

структураванне апорных (ключавых) словазлучэнняў як сродкаў стварэння сказаў;

разгортванне граматычных асноў ў сказы;

структураванне апорных (ключавых) сказаў як сродкаў стварэння тэксту;

сінтаксічны разбор словазлучэнняў, сказаў і тэксту.

Існуючую традыцыю вывучэння сінтаксічных тэм М.Г.Яленскі вызначае як маўленча-арыентаваную, паколькі засноўваецца яна на сінтаксісе сказа, які сам па сабе з’яўляецца камунікатыўнай адзінкай, ядром развіцця маўлення. Апорныя (ключавыя) словазлучэнні і апорныя (ключавыя) граматычныя асновы вучні ўспрымаюць як будаўнічы матэрыял сказа: структурыруюць з іх сказ ці разгортваюць у сказ.

Структураванне апорных (ключавых) словазлучэнняў у сказ як метад вывучэння сінтаксісу сказа засноўваецца на стварэнні з апорных (ключавых) словазлучэнняў як асноўнай сінтаксічнай адзінкі, якая служыць сродкам фарміравання, выражэння і паведамлення думкі.

ў суцэльным віхры снежнага пылу.

Разгортванне апорных (ключавых) граматычных асноў мае на ўвазе ў працэсе лінейнага разгортвання прэдыкатыўнага спалучэння дзейніка і выказніка стварыць сказ.