Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
165.88 Кб
Скачать

1.Лiнгваметодыка як навука. Мет.выкл. беларускай мовы (лінгваметодыка) – практыка арыентаваная педагагічная навука, якая раскрывае метадалаг. асновы, мэты, змест, заканам., прынцыпы, метады, формы навучання беларускай мове, дае адказ на пытанні: к а г о в у ч ы ц ь? д л я ч а г о вучыць? ч а м у вучыць? як вучыць?

Як любая іншая навука, лінгваметодыка мае сваю гісторыю, змест, сістэму паняццяў і катэгорый, тэарэтычныя асновы, метады даследавання.

Лінгваметодыка аперыруе наступнымі фундаментальнымі паняццямі і катэгорыямі: мэта і змест моўнай адукацыі, моўнае ядро асобы, заканамернасці авалодання мовай, прынцыпы навучання, метады і формы навучання, адукац. тэхналогія, моўная, маўленчая і этнакультурная кампетэнцыі.

Мэта адукацыі – гэта ідэальны вынік навучання мове, які павінен быць дасягнуты вучнем і настаўнікам. Мэты бываюць стратэгічныя (на далёкую перспектыву) і тактычныя (на блізкую перспектыву). Дакладнае вызначэнне стратэгічных і тактычных мэт моўнай адукацыі дазваляе правільна і эфектыўна арганізаваць навучальны працэс.

Пад зместам моўнай адукацыі (зместам навучання мове) разумеюцца: лінгвістычныя звесткі (веды аб мове), моўныя і маўленчыя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні і навыкі, а таксама спосабы дзейнасці, якімі павінны авалодаць вучні ў працэсе пазнання мовы як сістэмы.

Моўнае ядро асобы – функцыянальная сістэма адзінак мовы, моўных ведаў, моўных уменняў і маўленчых навыкаў, якія забяспечв. свабоднае карыстанне маўленнем для адлюстравання свайго ўнутранага свету (свайго Я).

Заканамернасці засваення мовы – залежнасць засваення мовы ад ступені развіцця маўленчай сістэмы чалавека, яго інтэлекту, памяці, эмацыянальнай сферы, сацыяльнага асяроддзя.

Метадычныя прынцыпы навучання – тэарэтычныя палажэнні, кіруючыся якімі настаўнік мэтанакіравана арганізуе вучэбную дзейнасць школьнікаў.

Метад навучання – спосаб узаемадзеяння настаўніка і вучня, накіраваны на дасягненне пэўнай дыдактычнай мэты.

Форма навучання – знешняе ўладкаванне ўзгодненай вучэбнай дзейнасці настаўніка і вучня, якая ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку: на класічным уроку ў выглядзе калектыўнай, групавой, індывідуальнай працы, а таксама ў час правядзення семінараў, практыкумаў, лекцый па канкрэтнай лінгвістычнай тэме, вывучэнні курсаў па выбару, на дадатковых занятках пасля ўрока і інш.

Адукацыйная тэхналогія – сістэма педагагічнай дзейнасці ў адзінстве матывацыйна-мэтавага, зместава-працэсуальнага, кантрольна-ацэначнага кампанентаў, сукупнасць сродкаў і метадаў навучання, якія дазваляюць паспяхова рэалізаваць пастаўленыя адукацыйныя мэты.

Моўная, маўленчая і этнакультурная кампетэнцыі – важнейшыя катэгорыі лінгвадыдактыкі. Моўная кампетэнцыя звязана з веданнем сістэмы мовы, маўленчая – з практычным авалоданнем навыкамі маўленчай дзейнасці, этнакультурная – з ментальным развіццём асобы (здольнасцю індывіда ідэнтыфікаваць сябе з пэўнай культурай).

2.Сувязь лiнгваметодыкi з iншымi навукамiТэарэтычнымі асновамі лінгваметодыкі з'яўляюцца: філасофія, логіка, лінгвістыка, педагогіка, псіхалогія.

Філасофія забяспечвае разуменне мэт і задач навучання мове з анталагічных пазіцый – пазіцый чалавечага быцця. Мова ў педагагічным працэсе не разглядаецца “ў самой сабе”. Вывучэнне мовы павінна забяспечыць актыўнае сацыяльнае быццё чалавека, паколькі мова – гэта найважнейшы сродак сацыялізацыі асобы.

Філасофская тэорыя пазнання сцвярджае, што шлях да ісціны праходзіць этапы пачуццёвага і рацыянальнага (лагічнага) пазнання і завяршаецца праверкай на практыцы. Рацыянальнае пазнанне ажыццяўляецца сродкамі мовы. Усё інфармацыйнае багацце, назапашанае чалавецтвам і кожным асобным народам, захоўваецца і перадаецца новым пакаленням з дапамогай мовы. Методыка грунтуецца на наступных зыходных палажэннях філасофіі:мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;мова, маўленне выконваюць сацыяльную функцыю;мова, маўленне непарыўна звязаны з мысленнем.

Індукцыя і дэдукцыя – катэгорыі логiкi, маюць адносіны да лінгвадыдактыкі, паколькі прадвызначаюць шлях фарміравання лінгвістычных паняццяў. Пытанне пра тое, калі карыстацца індукцыяй і дэдукцыяй пры фарміраванні паняццяў, залежыць ад характару вучэбнага матэрыялу, ступені падрыхтаванасці вучняў і мэты ўрока.

Індукцыя прымяняецца тады, калі вывучэнне матэрыялу патрабуе назірання над фактамі мовы: на аснове гэтых назіранняў вучні робяць вывад. Вядомы вучням матэрыял, які не патрабуе арганізацыі спецыяльных назіранняў, мэтазгодна вывучаць дэдуктыўным шляхам. Так, спачатку настаўнік раскрывае сутнасць паняцця інфінітыва або расказвае пра архаізмы, неалагізмы, а потым ілюструе сваю думку прыкладамі.Пры навучанні мове "чыстая" індукцыя ці дэдукцыя бываюць рэдка. Звычайна на ўроках маюць месца абодва шляхі пазнання.

Змест школьнага курса беларускай мовы (змест навучання мове) вызначаецца перш за ўсё лінгвістыкай. Лінгвістычная навука дастаткова поўна апісала ўсе ўзроўні беларускай мовы, а таксама функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці маўлення. Пры распрацоўцы вучэбных праграм вучоныя-метадысты ў першую чаргу ажыццяўляюць у адпаведнасці з псіхолага-педагагічнымі і метадычнымі прынцыпамі адбор лінгвістычнага матэрыялу, неабходнага для засваення вучнямі. Лінгвістычны матэрыял, размеркаваны па этапах навучання, павінен уяўляць сабой стройную сістэму і абавязкова ўлічваць сучасны стан, тэндэнцыі развіцця лінгвістычнай навукі, што і забяспечвае адзінства школьнай і навуковай граматык.

Лінгвістыка такім чынам дапамагае методыцы адказваць на пытанне ч а м у в у ч ы ц ь.

Калі лінгвістыка садзейнічае вызначэнню зместу навучання мове, то педагогіка і псіхалогія дапамагаюць вызначыць шляхі і сродкі навучання і тым самым адказаць на пытанні к а г о в у ч ы ць? і я к в у ч ы ц ь?

Педагогіка -- навука пра выхаванне і навучанне маладога пакалення. Заканамернасці працэсу навучання, прынцыпы, метады і прыёмы, арганізацыйныя формы раскрываюцца ў дыдактыцы – тэорыі навучання. Палажэнні дыдактыкі бяруцца да ўвагі пры распрацоўцы канкрэтных (прыватных) методык навучання таму ці іншаму прадмету. Не ведаючы асноў дыдактыкі, нельга арганізаваць навучанне мове так, каб яно выконвала адукацыйныя, развіццёвыя і выхавальныя функцыі

Псіхалогія засяроджвае ўвагу настаўніка на галоўным суб’екце адукацыйнага працэсу – вучні. Узроставая псіхалогія раскрывае псіхалагічныя асаблівасці дашкольніка, малодшага школьніка, падлетка, юнака, асаблівасці іх мыслення, памяці, успрымання, уяўлення і інш. Педагагічная псіхалогія даследуе працэс фарміравання пазнавальнай дзейнасці, засваення ведаў, уменняў і навыкаў, фарміравання розных бакоў асобы вучня. Працэс засваення ўключае ў сябе ўспрыманне, разуменне, усведамленне, замацаванне, прымяненне.Веданне названых этапаў засваення ведаў - аснова правільнай арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў.

3 дапамогай мовы чалавек выражае, удакладняе і развівае свае думкі, робіць іх даступнымі для іншых. Кожнае паўнацэннае ўспрыманне чалавека, дадзенае органамі пачуццяў, абазначаецца словам. Толькі сумеснае і адначасовае дзеянне мовы і мыслення ў іх непарыўнай сувязі і ўзаемазалежнасці дае нам усебаковае і глыбокае веданне навакольнай рэчаіснасці.

. Узроставая і педагагічная псіхалогія мае важнае значэнне для знаходжання найбольш аптымальных шляхоў навучання, выяўлення ўмоў для інтэлектуальнага і асобаснага развіцця дзяцей.

3.Гiстарычныя этапы развiцця лiнгваметодыкiБел лінгваметодыка мае сваю гісторыю і багатую спадчыну. Мова беларускай народнасці прайшла ў сваім фарміраванні доўгі і складаны шлях. Узнікшы з агульнаўсходнеславянскай мовы, мова беларусаў у ХІV-ХVІ стст. ужывалася ў ВКЛ як дзяржаўная. На ёй вялося навучанне ў школах.

Асноўнымі кнігамі, па якіх дзеці вучыліся чытаць і пісаць, былі біблейскія кнігі, выдадзеныя Ф.Скарынам. Спецыяльнае адукацыйнае прызначэнне мела першае яго выданне – "Псалтыр" (1517)., потым "Малая падарожная кніжыца".

Дзейнасць Ф.Скарыны-пачатак не толькі кнігадруку, але і арганізацыі мэтанакіраванага навучання пісьмовай мове.

Асветніцкія традыцыі, закладзеныя Ф.Скарынам, прадоўжылі ў сваёй дзейнасці славутыя беларусы: Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, С.Собаль, С.Полацкі - аўтары першых славянскіх буквароў і граматык.

Пасля аб'яднання Літвы з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай, забаранялася карыстацца бел мовай у афіцыйных зносінах. 3 гэтага часу беларуская мова надоўга спыняе сваё развіццё. Але цікавасць да яе не страціліся. Пра гэта сведчыць напісаная ў саракавыя гады ХVІІ ст. І.Ужэвічам "Граматыка словенская».

Школы Беларусі да 1920 г. працавалі без праграм і нават вучэбных планаў. У 1920--1921 гг. падрыхтаваны першыя праграмы па беларускай мове для пачатк і сямігадовай школ.

У 1918 годзе выйшла першая"Беларуская граматыка для школ"Б.Тарашкевіча. У граматыцы выкладаецца сістэматычны курс беларускай мовы, таму яна адрасавалася вучням сямігадовых школ.

Актыўна выкарыстоўваліся ў школьнай практыцы падручнікі Я.Лёсіка „Пачатковая граматыка" і „Школьная граматыка беларускай мовы".Я.Лёсіку аднаму з першых даводзілася фармуляваць правілы беларускага правапісу. Арыентацыя на практычную дзейнасць -асноўная рыса падручнікаў Я.Лёсіка.

У 1927 годзе выйшла „Рабочая кніга па беларускай мове".Аўтары адзначаюць у прадмове, што лепшым метадам навучання мове з'яўляецца актыўны метад выкладання, заснаваны на самадзейнасці вучня. Настаўнік не быў прывязаны да падручніка: яму давалася свабода ў выбары дыдактычнага матэрыялу, парадку вывучэння тэм.

На аснове „Рабочай кнігі" І.Пратасевічам і І.Самковічам быў затым створаны падручнік па мове „Граматыка беларускай мовы ў нагляданнях і практыкаваннях".

У 1926 годзе выйшла кнігаК.Міцкевіча (Я Коласа) „Методыка роднай мовы". Гэта быў першы метадычны дапаможнікдля настаўнікаў. У ім знайшлі адлюстраванне не толькі асабісты педагагічны вопыт Якуба Коласа як настаўніка, але і дасягненні айчыннай метадычнай навукі таго часу. К.Міцкевіч раіць выкарыстоўваць розныя віды творчага спісвання, вусныя і пісьмовыя пераказы, сачыненні, складанне дзелавых папер.

У 1930 годзе выйшла другое выданне "Методыкі...", аўтарамі якой былі К.Міцкевіч і В.Тэпін. Адрасавана настаўнікам старэйшых класаў.

У 1932 г. карэнным чынам былі перапрацаваны праграмы па беларускай мове і літаратуры. Пазней яны не раз удакладняліся.

У новай праграме па беларускай мове для сярэдняй школы 1935 г. давалася разгорнутая тлумачальная запіска, у якой прапаноўваліся азначэнні паняццяў (сказ, члены сказа, часціны мовы) шляхам пералічэння граматычных прымет. Змены ў правапіс былі ўнесены з мэтай „палягчэння шырокім працоўным масам вывучэння беларускай пісьменнасці.

Што да падручнікаў для V-VШ класаў, то іх было не так шмат у параўнанні з пачатковай школай.

Напярэдадні вайны выдаюцца новыя падручнікі па роднай мове для няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. Падручнік Ю.Шакаля і М.Жыркевіча “Беларуская мова” па сваёй структуры і зместу значна адрозніваўся ад ранейшых падручнікаў па школьнай граматыцы. Асноўныя раздзелы падручніка: "Уступ", "Гукавы склад слова", "Правапіс", "Граматычны склад слова", "Часціны мовы". Знаёмства з новай граматычнай з'явай арганізоўвалася праз папярэдняе назіранне, пасля чаго вучні падводзіліся да абагульненняў і вывадаў.

У пасляваенны час (1944) вучэбныя праграмы па беларускай мове па зместу і прынцыпах пабудовы нічым не адрозніваліся ад даваенных. Не адрозніваліся праграмы для гарадскіх і вясковых беларускіх школ.

Прыкметнай з'явай у методыцы мовы стаў артыкул В.Самцэвіча “Некаторыя заўвагі аб паляпшэнні выкладання рускай і беларускай мовы ў школе”, у якім аўтар аргументавана абвяргаў сцверджанне адносна таго, быццам галоўная прычына нізкай паспяховасці вучняў заключаецца ў тым, што яны вывучаюць паралельна дзве мовы. Сярод прычын нізкай паспяховасці вучняў В.Самцэвіч называў недастатковую падрыхтаванасць настаўнікаў.

У 50-я гг. пераапрацоўваліся падручнікі для V-VII класаў (М.І.Жыркевіч): фармулёўкі заданняў даваліся ў больш даступнай форме, цяжкія правілы апускаліся, прапаноўваліся больш разнастайныя віды практыкаванняў.

Асаблівай увагі заслугоўвае "Методыка беларускай мовы ў пачатковай школе" (М.Ц.Марчанка, В.А.Самцэвіч) -- другі падручнік методыкі роднай мовы пасля Я.Коласа. У дапаможніку аналізуюцца навуковыя асновы методыкі мовы, канкрэтна раскрываецца методыка навучання грамаце, чытанню, граматыцы. Вялікая ўвага ўдзяляецца праблеме развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў.

У 1981 г. выйшла “Методыка беларускай мовы” Л.П.Падгайскага, раскрывае навукова-тэарэтычныя асновы навучання беларускай мове ў пачатковых класах, вызначае заканамернасці засваення малодшымі школьнікамі структурных адзінак мовы, характарызуе найбольш эфектыўныя метадычныя сродкі навучання.

Асноўная ўвага метадыстаў была скіравана ў 70-я гады на паляпшэнне навукова-метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу. На старонках часопіса „Народная асвета" друкаваліся метадычныя парады да падручнікаў (Л.П.Падгайскі, А.А.Амяльковіч, Н.І.Шэўчык), артыкулы, прысвечаныя методыцы вывучэння розных аспектаў мовы ў школе (В.У.Протчанка, Я.М.Лаўрэль, Г.І.Верашчака). Заўважана значная актыўнасць у распрацоўцы лінгвістычных асноў школьнага курса мовы (І.Я.Лепешаў, А.А.Каўрус, В.П.Красней).

У пачатку 80-х гадоў былі падрыхтаваны ўдасканаленыя праграмы для сярэдняй школы. У абноўленыя праграмы для ІV–VІІІ класаў былі ўнесены асобныя карэктывы, звязаныя з павышэннем ідэйна-тэарэтычнага і навуковага ўзроўню выкладання мовы, узмацненнем выхавальнай накіраванасці. Уведзены новыя паняцці: марфема, арфаграма, пунктаграма, тып мовы, тэкст, стылі мовы і інш.

У 1985 годзе выйшла першая „Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе” 3.Б.Варановіч. У гэтай працы ўпершыню на аснове аналізу метадычнай, дыдактычнай і лінгвістычнай літаратуры разглядаюцца пытанні методыкі вывучэння асобных тэм і раздзелаў школьнага курса мовы ў сістэме, характарызуюцца прынцыпы, метады і формы навучання, раскрываецца змест пазакласнай працы па прадмету. Кніга адрасавана студэнтам у якасці вучэбнага дапаможніка.

Значны ўплыў на развіццё метадычнай думкі аказалі навуковыя публікацыі метадычнай накіраванасці вучоных-філолагаў Л.Ц.Выгоннай, М.А.Даніловіча, В.П.Краснея.

Новы стан развіцця грамадства, абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і нацыянальнай мовы ў якасці дзяржаўнай актывізавалі рэформы ў галіне адукацыі. Пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук П.П.Шубы і доктара педагагічных навук Л.А.Мурынай распрацоўваецца канцэпцыя моўнай адукацыі ў сярэдніх навучальных установах рэспублікі, ствараюцца новыя праграмы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі. Вялікую дапамогу ў асэнсаванні і распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту аказвае часопіс „Роднае слова" („Беларуская мова і літаратура ў школе").

Канец ХХ і пачатак ХХІ стагоддзяў вызначыўся фундаментальнымі працамі дактароў педагагічных навук Протчанкі В.У., Паўлоўскага І.І., Яленскага М.Г., кандыдатаў філалагічных навук Васюковіч Л.С., Валочкі Г.М., а таксама публікацыямі вядучых спецыялістаў у галіне беларускай лінгваметодыкі Лаўрэля Я.М., В.А.Ляшчынскай, З.М.Кавалевіч (Сазоненкі), І.М.Саматыі, У.П.Саўко, па стварэнні і практычнай рэалізацыі канцэпцыі асобасна арыентаванага навучання беларускай мове ў сучаснай школе.

4 К.М. Міцкевіч «Методыка роднае мовы»

У 1926 выйшла яго кніга “Методыка роднае мовы”. Г. 1-ы метадычны дапаможнік для наст-каў. У ёй адл-ны асабісты пед. вопыт Коласа, дасягненні айчыннай метадычнай думкі. Вызначыў задачы навуч-ня роднай м-е: навуч.дзяцей чытаць, пісаць, разумець граматычны лад роднай м-ы, развіваць вусн. м-у. Вызнач. пр-пы выкладання м-ы ў школе. Пададзены кароткі гістарычны агляд метадаў навуч-ня грамаце. Асобна Колас раскрывае мет-ку чытання, пісьма (навуч-не правапісу, правядз. творчых пісьм. работ, творчых дыктантантаў), закранае пыт-не пра выкладанне граматыкі. У заключ. частцы робіць крытычны аналіз лемантароў. Колас накіроўвае ўвагу наст-каў на выбар такіх метадаў і прыёмаў, я-я актывізуюць вучняў, развів. іх творчыя здольнасці. Раіць выкарыстоўв. розныя віды творчага спісвання, вусн. і пісьм. пераказы. У 1930 выйшла 2-ое выданне “Мет-кі…”, аўт. якой былі Колас і Тэпін. Г. выданне адрасавана не толькі наст-ам пачатк. Класаў. Асаблівай ўвагі заслугоўвае раздзел “Мет-ка развіцця м-ы”. Аўт. прапануецца складанне ўласных расказаў на блізкую тэму (як у пісьм-каў). Цікавае заданне: вучням прапаноўв. рад слоў, п/ж якімі можна пабудаваць асацыятыўн. сувязь. Праца К. і Т. не страціла актуальнасці і ў наш час.

Задача: даць настаўніцтву тыя мет-ды ў б. м., я-я найб. прыйдуцца па гусце самога наст-ка. Мэта навуч-ня: не столькі знанні, колькі навыкі. Канчатк. мэта – умелае карыст. род.моваю дзецьмі, выказв. уласных мысляў і перажыв. Метады: сінтэтычны (літарасклад. і гукасклад.), сінтэт.-аналіт. (на невялі. кольн. сл. навуч. дзяцей чыт-ню), пісьма-чыт-ня.

5.Б.Тарашкевiч «Беларуская граматыка для школ»

Адной з важнейшых задач арганізацыі навучання роднай мове з'яўлялася падрыхтоўка падручнікаў. Ужо ў першыя гады савецкай улады было падрыхтавана некалькі падручнікаў па беларускай мове [5; 6; 7]. У 1918 годзе выйшла першая "Беларуская граматыка для школ" Б.Тарашкевіча. Як адзначае ў прадмове аўтар, у аснове граматыкі "ляжыць найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускае мовы" [5, с.3]. У граматыцы выкладаецца сістэматычны курс беларускай мовы, таму яна адрасавалася вучням сямігадовых школ.

Падручнік складаецца з наступных раздзелаў: "Гукі", "Часціны мовы" (імя, прымета, чысло, займя, дзеяслоў, прыймя, злуч, кліч), "Падзел слова" (корань, канчатак, прастаўка, устаўка), „Правапіс", „Сказ". У граматыцы даюцца тэарэтычныя правілы, якія нагадваюць па форме тлумачэнне матэрыялу, і адна задачка на практычнае замацаванне (многія параграфы практычнага матэрыялу не маюць зусім).

У апошнім з выданняў падручніка Б.Тарашкевіч падае матэрыял па асобных лекцыях, улічваючы пры гэтым ступень яго складанасці і характар працы .

„Беларуская граматыка для школ" Б.Тарашкевіча стала асновай для далейшай падрыхтоўкі як новых падручнікаў, так і навучальных праграм па беларускай мове. Доўгі час у праграмах і падручніках захоўвалася прапанаваная ў граматыцы Б.Тарашкевіча беларуская лінгвістычная тэрміналогія.

6. Канцэпцыя моунай адукацыiНа новым этапе развіцця агульнаадукацыйнай школы беларуская мова павінна стаць не толькі прадметам вывучэння, але і дзейсным сродкам фарміравання асобы, здольнай успрымаць на роднай мове змест прачытанага і пачутага, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні ў залежнасці ад мэты і задач камунікацыі. Канцэпцыя вучэбнага прадмета – нарматыўны дакумент, зацверджаны Міністэрствам адукацыі, заснавана на асобаснацэнтрычным падыходзе выкладання вучэбнага прадмета.

У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” сфармуляваны зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы гэтага курса, прыводзяцца дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі канструявання зместу адукацыі па беларускай мове, акрэсліваюцца мэты і задачы навучання беларускай мове; дадзена агульная характарыстыка і паказаны асаблівасці пабудовы зместу адукацыі па ступенях навучання ў адзінстве зместу вучэбнага прадмета і факультатыўных заняткаў, вызначаны састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу. Паводле функцый вучэбна-метадычны комплекс складаецца з асноўнага і дадатковага кампанентаў.

Функцыя асноўнага кампанента – забяспечыць засваенне абавязковага мінімуму зместу навучання беларускай мове ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. Структура асноўнага кампанента ВМК: вучэбная праграма, падручнік, вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка.

Функцыя дадатковага кампанента – дапаможная: забяспечыць дыферэнцыяцыю навучання, актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, развіццё творчых здольнасцей вучняў і эфектыўную навучальную дзейнасць педагога. Структура дадатковага кампанента ВМК: зборнікі практыкаванняў, рознаўзроўневых заданняў (у тым ліку заданняў па развіцці маўлення), матэрыялаў для навучальных і кантрольных работ, тэставых заданняў, рабочыя сшыткі, слоўнікі, каляндарна-тэматычнае планаванне, сродкі нагляднасці і г.д.

У сучасным адукацыйным асяроддзі выкарыстоўваюцца электронныя вучэбныя выданні па беларускай мове, якія ў сваю чаргу складаюць самастойны вучэбна-метадычны комплекс.

З улікам сучасных патрабаванняў да моўнай і маўленчай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ставяцца наступныя задачы:– засваенне сістэмы мовы (фанетыкі, лексікі, фразеалогіі, складу слова і словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу), заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы.– фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) – усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры.– развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў.

Навучанне беларускай мове на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на фарміраванне асобы вучня як свядомага носьбіта мовы, развіццё яго інтэлектуальных і творчых здольнасцей.

7. Адукацыйны стандарт па беларуская мовеАдукацыйны стандарт – гэта нарматыўны дакумент, распрацаваны на аснове канцэпцыі вучэбнага прадмета і вызначае агульны змест на першай, другой, трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў V–ХІ класах з’яўляецца сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў.

Дадзены дакумент раскрывае:

А)мэту вывучэння прадмета: сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў.

Б)задачы вывучэння прадмета;

на ІІ ступені: засваенне сістэмы мовы (фанетыкі, лексікі, фразеалогіі, складу слова і словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу), фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення; развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў;

на ІІІ ступені: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы; авалоданне спосабамі дзейнасці, неабходнымі для асэнсавання законаў і фактаў мовы (моўная кампетэнцыя);развіццё звязнага маўлення: здольнасць ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

В)змест адукацыі па вучэбным прадмеце;

на ІІ ступеніТЭМЫ Сістэма мовы, Агульныя звесткі аб мове, Мова – найважнейшы сродак зносін, Бел мова – нацыян мова беларускага народа, Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Бел мова ў сям’і славянскіх моў і моў народаў свету, Навука пра беларускую мову, яе асноўныя раздзелы, Вядомыя беларускія лінгвісты, Фанетыка. Арфаэпія. Графіка, Фанет сістэма беларускай мовы. Асноўныя адзінкі фанетыкі: гукі мовы, склад, націск, інтанацыя. Характарыстыка гукаў мовы: галосныя і зычныя. Фанетычныя чаргаванні гукаў, Арфаэпічныя нормы. Асноўныя правілы вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў, Значэнне пісьма ў жыцці чалавека і грамадства. Літарнагукавое пісьмо. Асноўныя графічныя сродкі, Беларускі алфавіт. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і. Роля літары ь (мяккі знак). Спосабы абазначэння мяккасці зычных. Апостраф.Арфаграфія, Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Сувязь арфаграфіі з іншымі раздзеламі навукі аб мове, Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Правапіс мяккага знака і апострафа. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Ужыванне і правапіс вялікай літары.Перанос слоў.Лексіка. ФразеалогіяIIнш.

на ІІІ ступеніТЭМЫ Сістэма мовыАгульныя звесткі аб мовеРоля бел мовы ў жыцці чалавека і грамадства.Асноўныя раздзелы навукі аб мове, узаемная сувязь паміж раздзеламі.Слова ў тэксцеГукавая абалонка слова. Стылістычныя магчымасці фанетыкі.Лексічнае значэнне слова. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі.Марфемная будова слова, утварэнне слоў. Стылістычныя магчымасці словаўтварэння.Агульнае значэнне, марфалаг прыметы і сінтаксічная роля самастойных і службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў.Словазлучэнне і сказ у тэксцеСловазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў. Сінаніміка словазлучэнняў.Сказ як камунікатыўная адзінка. Асноўныя функцыі сказа. Сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, няпоўных сказаў, сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, звароткамі, пабочнымі словамі (словазлучэннямі і сказамі) і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку. Сінтаксічныя прыметы складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку.Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння.Сінтаксічная сінаніміка.МаўленнеКультура маўленняКамунікатыўныя якасці маўлення.Маўленчая дзейнасць. Вуснае і пісьмовае маўленне, маналагічнае і дыялагічнае.ТэкстПрыметы тэксту

Г)агульныя звесткі пра бел мову;

Д)патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў:

8. Вучэбная праграма па беларускай мовеУ вучэбнай праграме вызначаецца змест навучання бел мове па класах. Вучэбная праграма па бел мове парыхтавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй вучэбнага прамета “Беларуская мова”. Вучэбная праграма падрыхтавана з улікам сістэмна-функцыянальнага, лінгвакультуралагічнага, камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў. У асноўным пабудавана па лінейным прынцыпе.

Праграма складаецца з:1. Тлумачальная запіска. У ёй раскрыты мэты, задачы і прынцыпы навучання беларускай мове, метадычныя рэкамендацыі вывучэння розных раздзелаў і тэм. 2.Змест навучання вызначае абавязковыя раздзелы і тэмы, якія павінны быць засвоены у пэўнай паслядоўнасці; тэарэтычны матэрыял; спосабы дзейнасці.3. Патрабаванні да моўнай падрыхтоўкі вучняў прадугледжваюць пералік ведаў, уменняў, навыкаў, якімі павінны авалодаць вучні для вывучэння кожнай тэмы.Таксама праграмай вызначаецца аб’ём вучэбнага часу і матэр’ялу на год, чвэрць, тыдзень, на асобныя раздзелы, на выкакнанне пісьмовых работ.

Змест навучання ў 10 – 11 классах зарыентаваны на паўтарэнне, сістэматызацыю і абагульненне вывучанага за курс базавай школы.

Вучэбная праграма складзена з улікам наступных прынцыпаў:Прынцып навуковасці (змест навучання адпавядае сучаснаму стану развіцця лінгвістыкі);Прынцып сістэмнасці (змест навучання прадстаўлены сістэмна, у адпаведнасці з узроўнямі мовы);Прынцыпы паслядоўнасці і перспектыўнасці (змест навучання падаецца з апорай на раней вывучанае або с тварае аснову для наступнага навучання).

У дадатку да вучэбнай праграмы прапануюцца прыкладныя віды практычных работ, прыкладная тэматыка творчых работ, асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы.

9. Рэалiзацыя агульнадыдактычных прынцыпау у навучаннi мовеПрынцыпы навучання – гэта асноўныя тэарэтычныя палажэнні, якімі кіруецца настаўнік пры выбары зместу, метадаў, прыёмаў, сродкаў і форм навучання, г. зн. пры распрацоўцы адукацыйнай тэхналогіі.

Дыдактыка выпрацавала прынцыпы, агульныя для ўсіх школьных прадметаў – агульнадыдактычныя, якія вынікаюць з заканамернасцей навучальнага працэсу (працэс навучання адпавядае патрэбнасцям асобы і грамадства; адукацыя звязана з навучаннем, выхаваннем і развіццём; працэс навучання залежыць ад рэальных магчымасцей вучняў, знешніх умоў яго арганізацыі і інш.), адпавядаюць адукацыйным мэтам і характэрныя для любога школьнага прадмета.

Розныя даследчыкі прытрымліваюцца рознай класіфікацыі прынцыпаў. Вядомыя дыдакты М. Н. Скаткін, І. Я. Лернер, В. В. Краеўскі, Ю. К. Бабанскі называюць у якасці асноўных наступныя: навуковасці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, свядомасці і актыўнасці, трываласці, даступнасці, нагляднасці, пераемнасці і перспектыўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, індывідуальнага падыходу, адзінства навучання, выхавання і развіцця, станоўчага эмацыянальнага фону.

Прынцып навуковасці У працэсе навуч школьнікам паведамляюцца тыя навуковыя звесткі, якія трывала замацаваліся ў лінгвістыцы. Усваю чаргу ад вучняў патрабуецца дакладнасць фармулёўкі паняццяў, правільнае ўжыванне лінгвістычнай тэрміналогіі. Аб'ём навукова-тэарэтычных ведаў па мове вызначаны школьнай праграмай і падручнікамі. Таму не трэба ўскладняць вучэбны матэрыял незразумелымі і недаступнымі для вучняў лінгвістычнымі паняццямі, тэрмінамі, звесткамі з гісторыі мовы.

Прынцып сістэматычнасці і паспядоўнасці абазначае, што лінгвістычны матэрыял павінен прапаноўвацца для вывучэння не хаатычна, а ў пэўнай сістэме і паслядоўнасці, у адпаведнасці з логікай навукі.

Сістэматычнасць і паслядоўнасць патрабуюць пры вывучэнні матэрыялу захоўваць сувязь папярэдняга з наступным, абапірацца на раней вывучанае, засвоенае.

Прынцып свядомасці і актыўнасці. Сутнасць гэтага прынцыпу заключаецца ў асэнсаваным засваенні моўных з'яў, правілаў, законаў і актыўным прымяненні ведаў на практыцы.

Свядомае засваенне вучнямі граматычнага матэрыялу дасягаецца тады, калі яны не механічна завучваюць правілы, а пад кіраўніцтвам настаўніка самі аналізуюць моўны матэрыял, выдзяляюць у ім тыя ці іншыя агульныя прыметы, вызначаюць заканамернасці, абагульняюць назіранні і фармулююць вывад.

Прынцып даступнасціпатрабуе адбор матэрыялу для вывучэння ажыццяўляўся з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей вучняў, узроўню іх агульнага развіцця і падрыхтоўкі. Навучанне павінна праходзіць на дастаткова высокім узроўні цяжкасці, з захаваннем меры складакасці. Інакш вучням будзе нецікава, у іх не сфарміруецца пазнавальная актыўнасць, не выпрацуюцца адпаведныя ўменні.

Прынцып трываласці характарызуецца ўстойлівым замацаваннем матэрыялу ў памяці, свабодным узнаўленнем і прымяненнем яго на практыцы.Трываласць ведаў забяспечваецца праз свядомае засваенне матэрыялу, запамінанне неабходных фактаў, фармулёвак, замацаванне тэарэтычных звестак на практыцы.

Рэалізацыя ў навучанні прынцыпу нагляднасці – адна з умоў дасягнення свядомасці засваення новага матэрыялу з выкарыстаннем разнастайных наглядных дапаможнікаў. Нагляднасць павышае цікавасць дзяцей, робіць навучанне больш лёгкім, дазваляе выдзеліць на ўроку галоўнае. Найбольш даступным наглядным дапаможнікам з'яўляецца класная дошка, на якой усе запісы павінны быць выразнымі, каліграфічнымі, прыгожа размешчанымі, а моўныя факты спецыяльна выдзеленымі. Вялікае значэнне ў навучанні беларускай мове мае выкарыстанне таксама плакатаў, малюнкаў, карцін, фотаздымкаў, транспарантаў, картак.

Для эфектыўнай арганізацыі навучальнага працэсу асаблівае значэнне набывае прынцып пераемнасці і перспектыўнасці. Пераемнасць навучання заключаецца ў апоры на раней вывучанае, на дасягнуты ўзровень моўнага развіцця дзяцей.

Пераемнасць павінна захоўвацца найперш паміж пачатковымі і сярэднімі класамі. Настаўнік заўсёды абапіраецца на веды вучняў, атрыманыя імі ў пачатковых класах, дзе ў працэсе вывучэння прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курса закладваюцца асновы для далейшага вывучэння граматыкі. Перспектыўнасць навучання заключаецца ў падрыхтоўцы вучняў да засваення таго матэрыялу, які будзе вывучацца пазней.

Прынцып сувязі тэорыі з практыкай прадугледжвае авалоданне вучнямі практычнымі ўменнямі і навыкамі на аснове засваення граматычнага матэрыялу. Практычная накіраванасць навучання не супярэчыць засваенню тэарэтычных ведаў, а абапіраецца на іх.

Улік індывідуальных асаблівасцей з'яўляецца адным з прынцыпаў навучання, які патрабуе ад настаўніка добрага ведання індывідуальна-псіхалагічных якасцей асобы сваіх вучняў. Улічваючы рэальныя магчымасці кожнага школьніка, асаблівасці яго ўспрымання, мыслення, пачуццяў і волі, настаўнік дыферэнцыруе навучанне. Такое навучанне прадугледжвае выкарыстанне розных форм працы (калектыўная, групавая, індывідуальная), варыятыўнага матэрыялу (выкарыстанне заданняў павышанай цяжкасці і больш простых), разнастайных метадаў і прыёмаў.

Прынцып адзінства навучання, выхавання і развіцця – адзін з галоўных у дыдактыцы. Названы прынцып патрабуе, каб у працэсе навучання мове ў школьнікаў не толькі павялічваўся аб'ём ведаў, але і развівалася мысленне, памяць, уяўленне, маўленне.

Прынцып станоўчага эмацыяпальнага фону сфармуляваны ў нашай дыдактыцы параўнальна нядаўна. Ён азначае, што навучальны працэс павінен не толькі ўздзейнічаць на развіццё мыслення дзяцей, але і на іх пачуцці, эмоцыі. Неабходна так арганізаваць працэс навучання мове, каб ён суправаджаўся станоўчымі эмацыянальнымі перажываннямі, прыносіў вучням радасць пазнання. Многае ў гэтым залежыць ад настаўніка: яго эмацыянальнай, багатай, вобразнай мовы, такту, уважлівых адносін да вучня, да сваёй прафесіі як творчасці.

Прынцып антрапалізацыі адукацыі заключаецца ў развіцці базавых для чалавека інтэлектуальных і маўленчых здольнасцей, закладзеных у дзіцяці прыродай, іх удасканаленні ў працэсе сацыяльнай практыкі (вучэбнай дзейнасці) на аснове прызнання фенаменальнасці, непаўторнай індывідуальнасці дзіцяці і разумення таго, што даросламу “трэба не фарміраваць чалавека па сваіх мерках, а дапамагчы яму (хаця б не перашкаджаць) стаць самім сабой” .

Прынцып успрымання вучэбнага прадмета з пазіцыі асобасных патрэб прадугледжвае вывучэнне мовы не толькі як знакавай сістэмы, але і як сродку пазнання свету, матэрыялізацыі думкі, актуалізацыі чалавечай існасці, сацыяльнага быцця. Таму мэта і змест моўнай адукацыі павінны адпавядаць асобасным і сацыяльна абумоўленым патрэбам чалавека – арыентавацца на маўленчую дзейнасць.

Прынцып развіццёвага навучання грунтуецца на тым, што вучэбная дзейнасць скіравана не на засваенне гатовых ведаў, а на ўменне іх здабываць, паўтараючы тым самым працэс навуковага пошуку. Вучню, “наколькі гэта магчыма, павінен быць прапанаваны шырокі выбар разнастайных дзейнасцей, сярод якіх у яго паяўляецца шанс адшукаць найбольш блізкія для яго здольнасцей і задаткаў”

Прынцып педагагічнай кангеніяльнасці і свабоды ў развіцці асобы прадугледжвае, што сумесная дзейнасць вучня і настаўніка як раўнапраўных яе суб’ектаў ажыццяўляецца не ў атмасферы дыдактычных імператываў, а асобага камунікатыўна-кагнітыўнага, крэатыўнага асяроддзя, дзе ёсць права выбару, пошуку, дыскусій.