- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
Падручнік – кніга, у якой сістэмна выкладаюцца асновы навуковых ведаў па пэўным вучэбным прадмеце ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі.
Падручнік з‘яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і сродкам арганізацыі самастойнай працы вучняў. Асноўным патрабаваннем да падручніка з‘яўляецца яго адпаведнасць прынцыпам дыдактыкі: навуковасць (выклад матэрыялу з арыентацыяй на дасягненні сучаснай навукі), даступнасць (улік узроставых асаблівасцей вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў і дыферэнцыраваных заданняў), нагляднасць (наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі), сістэмнасць (паслядоўны выклад матэрыялу ад простага да складанага, падзел падручніка на раздзелы і тэмы), сувязь тэорыі з практыкай (наяўнасць пытанняў і заданняў).
Сучасны падручнік па беларускай літаратуры мае агульнапрынятую структуру, якая ўключае ў сябе галоўны кампанент (гэта тэкст) і шэраг пазатэкставых кампанетаў. Найчасцей аўтары падручнікаў выкарыстоўваюць тэксты-апісанні, тэксты-аповеды, тэксты-разважанні.
Да пазатэкставых кампанентаў адносяцца: прадмовы, ілюстрацыі, пытанні, заданні, памяткі, табліцы, заўвагі, подпісы да ілюстрацыйнага матэрыялу, дадаткі, змест, паказальнікі і інш.
Падручнікі для агульнаадукацыйных устаноў адукацыі ствараюцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай, што трэба разумець як адпаведнасць структуры, аб‘ѐму ведаў, характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў, адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце і патрабаванням методыкі яго выкладання.
Па форме выкладання вучэбнага матэрыялу падручнік павінен быць дакладным, сціслым, напоўненым змястоўным, абагульняльным і разам з тым канкрэтным матэрыялам.
Падручнік для школы павінен выконваць выхаваўчыя функцыі і сваім зместам адпавядаць ідэалогіі беларускай дзяржавы.
У сучасных агульнаадукацыйных установах Беларусі пры вывучэнні беларускай літаратуры вучні V–VІІІ класаў карыстаюцца падручнікамі-хрэстаматыямі, а ІХ–ХІ класаў – падручнікамі гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыямі.
У падручніках гісторыка-літаратурнага тыпу змешчаны матэрыял аглядавага і манаграфічнага характару. Аглядавыя тэмы прысвечаны аналізу развіцця беларускай літаратуры на пэўным гістарычным этапе. Аглядавая тэма, як правіла, папярэднічае вывучэнню манаграфічных тэм і з‘яўляецца звязуючым звяном у сістэме літаратурнай адукацыі, аб‘ядноўвае агульнай ідэяй творчасць розных пісьменнікаў, якія вывучаюцца манаграфічна. Манаграфічная тэма, прысвечаная жыццю і творчасці аднаго пісьменніка, канкрэтызуе веды пра літаратурны працэс пэўнага перыяду, якія вучні атрымліваюць на аглядавым уроку. Састаўнымі часткамі манаграфічнай тэмы ў падручніку з‘яўляюцца матэрыял пра жыццѐвы і творчы шлях пісьменніка і тэкстуальны аналіз асобных твораў, вылучаных праграмай для вывучэння або для дадатковага чытання. Акрамя аглядавай і манаграфічнай тэм, у падручнікі гісторыка-літаратурнага тыпу аўтары ўключаюць матэрыял, звязаны з вывучэннем тэарэтычных і гісторыка-літаратурных паняццяў. Вучэбны матэрыял у падручніках гэтага тыпу суправаджаецца метадычным апаратам: пытанні і заданні, якія адпавядаюць узроставым і інтэлектуальным асаблівасцям вучняў, памяткі для выканання некаторых прапанаваных ў падручніку заданняў, слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.
У хрэстаматыях для ІХ – ХІ класаў у поўным аб‘ёме пададзены творы малой формы, а вялікія памерам творы толькі ўрыўкамі, змешчаны пытанні і заданні да прачытаных твораў.
