- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
Фарміраванне тэарэтычных ведаў адбываецца паэтапна : ад першапачатковых уяўленняў да замацавання сутнасных прыкмет паняццяў. Асноўным крытэрыем засваення паняцця з‘яўляецца ―крытэрый адзінства абагульнення і канкрэтызацыі‖ [2, с. 46-47]. Вывучэнне тэарэтычных паняццяў у школе суадносіцца з патрабаваннямі сістэмнасці пераемнасці, навуковасці, завершанасці.
Літаратурная адукацыя, якую вучні атрымліваюць у сярэдняй школе, складаецца з двух этапаў: V—VIII класы і IX—XІ класы. Беларуская літаратура вывучаецца з V класса як самастойны прадмет. У V—VIIІ классах асноўным прадметам вывучэння становіцца жанрава- тэматычная адметнасць твораў, што абумоўлівае неабходнасць пазнаѐміць вучняў з новымі паняццямі, паглыбіць валоданне вядомымі. У вучэбным дапаможніку ―Методыка выкладання беларускай літаратуры‖ аўтары вылучаюць два этапы працы над мастацкім словам у школе: ―На першым з іх у вучняў выпрацоўваецца здольнасць адчуваць прыгажосць слова ў тэксце, гэта значыць, успрымаць яго эстэтычны змест‖ [12, с. 274], толькі пасля ―пачуццѐвага‖ этапа успрымання твора варта пераходзіць да аналітычнага. Курс V класа ў сістэме літаратурнай адукацыі займае адметнае месца — ―як пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга (літаратурнае навучанне)‖ [13, с. 5]. Галоўным аб‘ектам на ўроку літаратуры з‘яўляецца мастацкі твор, фарміруецца разуменне літаратуры як чалавеказнаўчства, як мастацтва слова. Вучні асэнсоўваюць тэарэтычнае паняцце казкі, яе відаў, легенды, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, павер‘і. У вучняў фарміруецца паняцце літаратуры як чалавеказнаўства, як мастацтва слова. У V класе адбываецца знаѐмсятва з паняццямі пра народную казку і яе віды (казкі пра жывѐл, чарадзейныя, бытавыя), а таксама пра легенду і яе асаблівасці, пра загадкі, прыказкі, прыкметы і павер‘і, яны замацоўваюцца пры вывучэнні літаратурных казак, легенд, спецыфіка якіх выяўляецца шляхам параўнання з фальклорнымі ўзорамі.
Такія паняцці як тэма і ідэя твора разглядаюцца на шэрагу празаічных і паэтычных твораў. У курсе літаратуры V класа, такім чынам, тэарэтыка- літаратурныя паняцці ўводзяцца з улікам узроставых асаблівасцей пяцікласнікаў:1)фарміруюцца ўяўленні пра адрозненне фальклорных твораў ад уласна літарататурных праз іх супастаўленне, параўнанне мастацкіх узораў;2)паняцці ж, звязаныя з будовай і структурай (у тым ліку ―ўнутранай‖) мастацкага твора (тэма, сюжэт, эпізод), а таксама са спосабамі і сродкамі стварэння вобразу-персанажу (літаратурнага героя), з вобразна-выяўленчымі асаблівасцямі мастацкай мовы (простыя тропы) канкрэтызуюцца, тэрміналагічна акрэсліваюцца падчас аналізу канкрэтных тэкстаў. Найбольш плѐнным (асабліва пры засваенні пачатковых паняццяў) у дадзеным выпадку падаецца шлях ад канкрэтнага назірання над тэкстам да абагульнення. У VI класе праграма ўскладняецца. Вучні праходзілі міфалогію Старажытных Грэцыі і Рыма, таму можна правесці паралелі паміж іншаземнымі і ўласнабеларускімі багамі. Глыбейшаму разуменню дапаможа разгляд твора Янкі Купалы ―Як у казцы…‖, усведамленню міфа як формы разумення свету, адрозненне міфалагічных і фальклорных твораў
Неабходна звярнуць увагу на тое, што ў V класе вучні знаеѐміліся з паняццем адухаўлення, якое вызначалася як ―наданне нежывым прадметам ці з‘явам прыроды ўласцівасцей жывых істот‖ [3, с. 171], а ў VI класе ўводзіцца паняцце авасаблення як ―мастацкага прыѐма, калі нежывым, неадушаўлѐным прадметам і з‘явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот‖ [3, с. 315] Менавіта ў VI класе вучні знаѐмяцца з паняццямі апавядання і аповесці. Вельмі важна, каб адразу засвоілі крытэтыі, па якіх творы класіфікуюцца. ―Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў‖ у школьным падручніку вызначае апавяданне як ―невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя.
У VIІ класе вывучэнне літаратурна- тэарэтычных паняццяў пачынаецца з пашырэння ведаў пра мастацтва наогул, спасцігаюцца асаблівасці паэтычных і празаічных твораў (дакладней самі віды мастацтва слова набываюць акрэсленае значэнне). У VIІ класе адбываецца канкрэтызацыя паняццяў, засвойваюцца паняцці пра двух- і трохскладовыя стопы, ролю рытму і памеру верша. Засваенне ведаў па тэорыі вершаскладання варта спалучаць з творчымі заданнямі (напаўненне вядомых твораў новым зместам і інш). У VІІ класе развіццѐ ведаў аб прозе як асаблівым тыпе мастацкай літаратурнай творчасці адбываецца на аснове аналізу мастацкага тэксту. Так, паняцце пра мастацкую дэталь, яе ролю ў творы уводзіцца пасля прачытання апавядання Змітрака Бядулі ―На Каляды к сыну‖, а выразнасць апісанняў вясковага побыту ў ―Сірочым хлебе‖ Янкі Брыля дапамагае наглядна прадэманстраваць спецыфіку эпічнага адлюстравання рэчаіснасці, калі адным з важнейшых сродкаў псіхалагізацыі аповеду (як у апісаннях, так і ў дыялогах) становіцца мастацкая дэталь. Такім чынам, у VII класе прапанаваныя для вывучэння звесткі па тэорыі літаратуры зарыентаваныя на спасціжэнне агульных асаблівасцей прозы і паэзіі як тыпаў літаратурнай творчасці. У гэтым класе ўвага вучняў засяроджваецца на асаблівасцях паэтычнага і празаічнага бачання і адлюстравання жыццѐвых з‘яў.
―Вывучэнне беларускай літаратуры ў VIII класе завяршае прапедэўтычны курс, які пабудаваны ў цеснай сувязі і пераемнасці з папярэднімі этапамі навучання‖. Увага канцэнтруецца на розных спосабах паказу чалавека ў літаратуры: на літаратурных родах і адпаведных ім жанрах, жанравых формах. Пасля азнаямлення з артыкулам ―Роды мастацкай літаратуры‖ вучням прапануецца сцісла сфармуляваць галоўную думку артыкула. Вучні знаѐмяцца з творамі трох жанраў, абапіраючыся на якія акцэнтуецца ўвага на адрозненні формы, сродкаўвыразнасці, асаблівасцях падачы матэрыялу. М. А. Лазарук адзначае важнасць усведамлення жанравай індэтыфікацыі твораў. ―Праз паняцце жанру ўстанаўліваецца арганічная сувязь паміж тэмай і ідэяй твора і яго мастацкай формай. Жанр, нарэшце, — гэта сфера, дзе выяўляецца майстэрства пісьменніка‖. Менавіта жанравы аналіз скіроўвае на спасціжэнне твора ў адзінстве формы і зместу, што дазваляе пераадолець ―той адрыў формы ад зместу, які ў школьнай практыцы праяўляецца звычайна ў асобным разглядзе ―мастацкіх сродкаў‖ пасля аналізу зместу, у дадатак да яго‖
У VIII класе відавочна павышаюцца патрабаванні да авалодання паэтыкай мастацкага твора: ―Дзякуючы сістэмнай арганізацыі літаратурнага матэрыялу, мэтанакіраванай падачы яго адпаведнымі блокамі ствараюцца такія дыдактычныя ўмовы і сітуацыі, калі вучань на працягу некалькіх урокаў ―пагружаецца‖ ў пэўную родава-жанравую сістэму і натуральна спасцігае асаблівасці гэтага віду твораў і тыя літаратуразнаўчыя паняцці, якія з імі звязаны. Такі спосаб структуравання зместу забяспечвае дастатковую гатоўнасць вучняў да аналізу мастацкага твора і падводзіць да засваення прадмета ў гісторыка-храналагічным аспекце ў наступных класах‖.
У выніку вывучэння беларускай літаратуры ў V-VIII класах у школьнікаў павінны сфарміравацца паняцці пра родава-жанравую прыналежнасць і спецыфіку вывучаемых твораў, іх будову і структуру, пра вобразны лад (элементы сістэмы вобразаў) твора, вобразна-выяўленчыя сродкі ў літаратурна-мастацкім творы, стрыжнявыя паняцці тэорыі вершаскладання, а таксама асаблівасці публіцыстычных і навуковых тэкстаў і іх адрозненне ад мастацкіх твораў.
Навучанне тэорыі літаратуры ў ІХ—ХІ класах падначалена гісторыка-храналагічнаму прынцыпу, павінна спрыяць ―фарміраванню гістарычнага падыходу да літаратурных з‘яў, першапачатковаму разуменню ўзаемасувязей і ўзаемаўплыву ў творчасці розных пісьменнікаў, успрыманню літаратуры як працэсу‖. Вывучэнне тэарэтычных паняццяў арганічна звязана з папярэднім этапам і мае на мэце замацаваць веды пра будову і структуру мастацкага твора, сродкі мастацкай выразнасці, асноўныя вершаваныя памеры, пра роды і жанры мастацкай літаратуры, узбагаціць набытыя ўменні і навыкі аналізу мастацкага твора. Пачынаючы з ІХ класа на уроках літаратуры вядзецца работа па актуалізацыі, паглыбленні,сістэматызацыі ведаў, атрыманых у папярэдніх класах. Літаратура разглядаецца як частка сусветнай, паглыбляюцца веды пра міф, суадносіны літаратуры і фальклору, уплыў антычнага маствацтва на культуру, уводзіцца паняцце ―вечныя вобразы‖ і іх выяўленне ў фальклоры і літаратуры. Значнай увагі настаўніка вымагае ўвядзенне паняццяў пра літаратурна-мастацкія эпохі, актуальнай з‘яўляецца задача структуалізацыі вучэбнага матэрыялу. У ІХ класе вучні знаѐмяцца з агульнай характарыстыкай прыгожага пісьменства эпох Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, накірункамі барока класіцызм, рамантызм, сентыменталізм, рэалізм, шляхамі развіцця беларускай літаратуры ад старажытнай да пачатку ХХ стагоддзя.
Такім чынам, літаратурна-тэарэтычны матэрыял ІХ класа новая прыступка ў асэнсаванні і разуменні літаратуры, пачатак засваення літаратуразнаўчых ведаў па новым прынцыпе.
