- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
Развіццё методыкі выкладання літаратуры, як і ўвогуле педагагічнай навукі ў Беларусі, было перапынена вайной.
У пасляваенны перыяд і да канца 1980-х гг. у СССР існавала ўніфікаваная сярэдняя агульнаадукацыйная працоўная політэхнічная школа. У саюзных рэспубліках нацыянальная літаратура вывучалася ў асноўным па методыцы, распрацаванай маскоўскімі і ленінградскімі навукоўцамі, без ўліку асаблівасцей нацыянальнага славеснае мастацтва.
Была вызначана і ўзаконена адзіная для ўсёй шматнацыянальнай краіны структура школьнага курса літаратуры, які складаўся з двух этапаў. У канцы 1980-х гг. яна выглядала так: сярэднія (5–8) класы, старшыя (9-11) класы. У вучэбных планах пачатковай школы значылася дысцыпліна чытанне. Сістэматычнае вывучэнне беларускай літаратуры пачыналася з 5 класа. Асноўнымі прынцыпамі размеркавання матэрыялу ў праграмах для 5–6 класаў з‘яўляўся жанрава-тэматычны, для 7–8 – тэматычна-храналагічны, для – 9–11 – гісторыка-літаратурны. На першым этапе вывучаліся асобныя творы пісьменнікаў і звязаныя з імі тэарэтычныя паняцці. На другім этапе курс літаратуры ўключаў у сябе аглядавыя і манаграфічныя тэмы, што давала магчымасць вывучаць асновы гісторыі літаратуры з элементамі тэорыі.
Пэўную метадычную дапамогу па пытаннях выкладання беларускай літаратуры ў пасляваенны перыяд настаўнікі маглі атрымаць на старонках часопісаў «Савецкая школа» і «У дапамогу настаўніку», а таксама «Настаўніцкай газеты».
У перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі», нягледзячы на новы прыліў непрыняцця беларускай мовы і нацыянальнай культуры з боку ўлады, ў рэспубліцы намецілася актывізацыя канструктыўнай метадычнай думкі, у тым ліку і ў галіне методыкі выкладання беларускай літаратуры.
У школьныя праграмы ўпершыню былі ўключаны манаграфічныя тэмы, прысвечаныя творчасці П. Панчанкі, І. Шамякіна, Я. Брыля, І. Мележа.
З 1966 г. школы пачалі працаваць па новых падручніках-хрэстаматыях для 9–10 класаў (складальнікі С. Александровіч, А. Навіцкі, У. Каваленка).
Над стварэннем новага пакалення падручнікаў гісторыка-літаратурнага тыпу, якія потым выкарыстоўваліся ў школе каля 20 гадоў, працавалі такія вядомыя навукоўцы, як В. Барысенка, В. Івашын, Н. Перкін, Ю. Пшыркоў.
У 1960–1970-х гг. бібліятэка настаўніка-філолага была папоўнена дапаможнікамі, прысвечанымі асобным метадычным пытанням: вывучэнне твораў з улікам іх родавай спецыфікі, выразнае чытанне, выкарыстанне твораў выяўленчага мастацтва на ўроках літаратуры, пазакласная праца, літаратурнае краязнаўства і інш. Міністэрства асветы БССР сумесна з выдавецтвам «Народная асвета» актыўна працуе над забеспячэннем настаўнікаў серыямі кніг «Бібліятэка настаўніка беларускай мовы і літаратуры», «Пісьменнік у школе», «Вывучэнне мастацкага твора ў школе», «Вывучэнне літаратуры ў пэўным класе».
Сярод метадычных прац гэтага перыяду асаблівай ўвагі заслугоўваюць адрасаваныя настаўнікам дапаможнікі Л. Тамашовай «Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» у школе» (1957, 1969, 1976) і «Вывучэнне паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ў школе» (1959, 1974).
У 1960–70-я гг. актывізаваўся ўдзел настаўнікаў-практыкаў у распрацоўцы метадычных пытанняў, што знайшло адлюстраванне ў асобных выданнях пад рубрыкай «З вопыту настаўніка». Настаўнікі знаѐмілі сваіх калег з методыкай арганізацыі літаратурнага краязнаўства ў школе, іншых відаў пазакласнай і пазашкольнай працы па беларускай літаратуры.
У 1967 г., настаўнікі і вучні атрымалі выданне М. Лазарука «Тэорыя літаратуры ў школе».
Створаны ў 70-я гг. М. А. Лазаруком і В.У. Івашыным падручнік «Беларуская літаратура» для 8 (9) класа стаў лепшым падручнікам гістарыка-літаратурнага тыпу за ўвесь папярэдні перыяд. Вучні 9–10 (10–11) класаў у гэты час вывучалі родную літаратуру па падручніках «Беларуская савецкая літаратура», напісаных Р.В. Шкрабам.
Значны ўклад у развіццё методыкі выкладання беларускай літаратуры ўнёс В.У. Івашын. Пад яго навуковым кіраўніцтвам і яго рэдакцыяй аўтарскі калектыў з ліку супрацоўнікаў Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР падрыхтаваў і ў 1980 г. выдаў дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі». У кнігу ўвайшлі артыкулы, у якіх асвятляліся многія важныя тэарэтычныя пытанні па методыцы выкладання літаратуры ў школе, што стала падмуркам для стварэння падручніка для ВНУ.
У 70-80 гг. ХХ ст. працягваецца праца навукоўцаў па стварэнні серый метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў па арганізацыі вывучэння жыцця і творчасці асобных пісьменнікаў або ўсяго курса літаратуры ў канкрэтным класе. Пытанню тэорыі выразнага чытання прысвечаны шэраг прац А.А. Каляды. Метадыстаў хвалююць праблемы развіцця вуснай і пісьмовай мовы на ўроках літаратуры (В.І. Смыкоўская), выхавання вучняў сродкамі мастацкай літаратуры (А.І. Лугоўскі, І.М. Слесарава), выкарыстання твораў выяўленчага мастацтва на ўроках літаратуры (М.Н. Шчыракоў). Педагагічны вопыт лепшых настаўнікаў-філолагаў Беларусі быў абагульнены ў кнізе М. І. Мішчанчука «Настаўніку – пра настаўнікаў» (1989).
Асаблівых поспехаў ў галіне методыкі ў гэты час дасягнула В.Я. Ляшук, якая стала ініцыятарам і кіраўніком (разам з А.У. Рагулем) напісання першага грунтоўнага падручніка для студэнтаў «Методыка выкладання беларускай літаратуры» (1986), які, праўда, Міністэрствам асветы БССР быў зацверджаны як вучэбны дапаможнік.
Значнай падзеяй для настаўнікаў-філолагаў стала штомесячнае выданне з 1988 г. навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе», які з 1992 г. выходзіць пад назваю «Роднае слова».
У 1990 г. Беларусь атрымала суверэнітэт, што адкрывала перспектывы для стварэння сваёй нацыянальнай школы. З гэтай нагоды адразу ж пачалася актыўная распрацоўка новай Канцэпцыі літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
